Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Хатынічы” перамаглі “Атлант”

Мінімальнай перамогай хатыніцкіх футбалістаў з лікам 1:0 над камандай “Атлант” завяршыўся цэнтральны матч шостага тура адкрытага чэмпіянату раёна па футболе.

Паядынак прыцягнуў вялікую ўвагу прыхільнікаў футбола, якія сабраліся на стадыёне ў Хатынічах паназіраць за супрацьстаяннем лідараў турнірнай табліцы.

У пачатку сустрэчы каманды дзейнічалі асцярожна і больш увагі надзялялі абароне сваіх варот. У першыя паўгадзіны сапернікі стварылі па адным небяспечным моманце ля варот адзін аднаго, аднак сваімі шанцамі не скарысталіся ні “Хатынічы”, ні “Атлант”. А напрыканцы першай паловы здарыўся эпізод, які і стаў вырашальным у гэтай гульні. Галоўны арбітр матча Аляксандр Дайлід прызначыў пенальці ў вароты “Атланта” за гульню рукой і Ігар Катовіч ударам з адзінаццацімятровай адзнакі адкрыў лік у сустрэчы.

Пасля перапынку футбалісты “Атланта” дзейнічалі больш актыўна, мелі некалькі магчымасцей для таго, каб зраўняць лік, але вызначыцца ў стартавыя хвіліны другой паловы ім так і не ўдалося. Больш таго, у сярэдзіне другога тайма госці засталіся ў меншасці пасля выдалення Віктара Лойкі. Напрыканцы сустрэчы “Хатынічы” аддалі ініцыятыву гасцям, пачалі гуляць на контратаках і хутчэй маглі забіць другі гол, чым футбалісты “Атланта” адыграцца.

Такім чынам, фінальны свісток арбітра зафіксаваў мінімальную перамогу каманды “Хатынічы” з лікам 1:0, якая пасля гэтай гульні ўзначаліла турнірную табліцу чэмпіянату.

Футбалісты “Люсіна” на гарадскім стадыёне даволі ўпэўнена перамаглі юнакоў з “ДЮСШ СВК “Агарэвічы” з лікам 4:0. У першым тайме люсінскія футбалісты адкрылі лік. Намінальныя гаспадары спрабавалі адыграцца, аднак не зусім зладжаныя дзеянні юнакоў з “ДЮСШ СВК “Агарэвічы”, а таксама даволі спрэчнае судзейства не дазволілі гэтага зрабіць.

У другім тайме ў рабят са спартыўнай школы таксама было некалькі шанцаў для таго, каб забіць гол, але яны імі не скарысталіся. У той час, як госці правялі яшчэ некалькі выніковых атак і давялі лік да разгромнага.

У Азярэччы паміж сабой сустракаліся мясцовая “Арбіта” і малькавіцкі “АверсЛес”. Гаспадары пачалі гульню больш упэўнена і пасля першага тайма павялі ў ліку — 2:0. Аднак у другой палове матча футбалісты з Малькавіч здолелі адыграцца. У выніку, нічыя — 2:2, якая дазволіла абедзвюм камандам атрымаць свае першыя ачкі ў чэмпіянаце.

Гульні чарговага тура адбудуцца ў нядзелю, 26 ліпеня. У Люсіне пройдзе цэнтральны матч тура, у якім паміж сабой згуляюць каманды “Люсіна” і “Будаўнік — ПМК-14”. У райцэнтры пройдуць дзве сустрэчы: “ДЮСШ СВК “Агарэвічы” — “АверсЛес” і “Атлант” — “Сатурн”. Яшчэ адна гульня адбудзецца ў Азярэччы, дзе сустрэнуцца мясцовая “Арбіта” і чудзінскі “Партызан”.

Уладзімір САКАЛОЎ.

“Хатынічы” перамаглі “Атлант”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

С 18 по 19 октября в Ганцевичах будут проходить командно-штабные учения

Хотите узнать больше? С 18 по 19 октября 2017 года на территории Республики Беларусь будет проводиться командно-штабное учение с органами управления и силамиС 18 по 19 12

“Лепшы знаўца Ганцавіцкага краязнаўчага музея”

Хотите узнать больше? Адказы прымаюцца да 18 кастрычніка 2017 года па адрасе: г. Ганцавічы, вуліца Заслонава, 1; або на электронны адрас: gants-museum@tut.by. 12

На Ганцаўшчыне выяўлены парушэнні міграцыйнага заканадаўства

Хотите узнать больше? У Ганцавічах і Ганцавіцкім раёне напрыканцы верасня быў праведзены асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Нелегал”. Яго мэта — 28

Каманда КПД — пераможца “Вертыкалі-2017”

Хотите узнать больше? У мінулую суботу ў Ганцавічах прайшла раённая спартакіяда “Вертыкаль”. Прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна спаборнічалі ў 18

Коллектив детсада объединяет забота о детях

Хотите узнать больше? “Всё, что мы делаем, делаем для детей, потому что для нас это самое дорогое, святое и ценное. Я понимаю, что“Всё, что мы делаем, делаем для детей, 25

«Супербацька — 2017»

Хотите узнать больше? У ДУА «Яслі — сад №4 г. Ганцавічы» у рамках агульнага бацькоўскага сходу і напярэдадні Дня маці прайшла вялікая конкурснаяУ ДУА «Яслі — сад №4 г. 19

З аператыўных зводак РАУС

Хотите узнать больше? “Паквапіўся” на тэлефон 2 кастрычніка па матэрыяле Ганцавіцкага РАУС была ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да жыхара вёскі Дзяніскавічы 29

Захавальнік спадчыны

Хотите узнать больше? Сёлета спаўняецца 20 гадоў з дня адкрыцця раённага краязнаўчага музея. На старонках раённай газеты “Савецкае Палессе” будзе апублікаваны цыкл 22