Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Лепшы ветэранскі падворак-2015“

“Лепшы ветэранскі падворак-2015“

З 10 ліпеня па 10 верасня 2015 года ў Ганцавіцкім раёне праводзіцца агляд-конкурс “Лепшы ветэранскі падворак-2015”, арганізатарам якога з’яўляецца дзяржаўная ўстанова “Ганцавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Раённы агляд-конкурс “Лепшы ветэранскі падворак-2015” праводзіцца сярод жыхароў старэйшага пакалення раёна з мэтай папулярызацыі творчага патэнцыялу, а таксама перадавога вопыту ўтрымання падворкаў ветэранаў і пенсіянераў.

Мэтай конкурсу з’яўляецца прыцягненне ўвагі, як пажылых людзей, так і ўсіх вяскоўцаў па-іншаму паглядзець на свае дамы і сядзібы, стан сваіх двароў і прысядзібных участкаў. З таго, як выглядае кожны падворак, фарміруецца аблічча ўсяго населенага пункта — яго добраўпарадкаванне, санітарны стан, сацыяльная культура быту. Агляд-конкурс мае адкрыты характар і праводзіцца з прысуджэннем прызавых месцаў і ўзнагароджваннем пераможцаў ва ўрачыстай абстаноўцы.

Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца ў верасні камісіяй з ліку адказных работнікаў райвыканкама, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: “Лепшы жывёлавод” (за ўтрыманне жывёлы і птушкі); “У садзе, у агародзе” (за агародніцтва, садаводства); “Ад прыроды — матэрыял, ад майстроў — талент” (за добраўпарадкаванне прысядзібнага ўчастка).

Максімальная ацэнка — 30 балаў. Дадатковымі крытэрыямі пры ацэнцы ўдзельнікаў з’яўляюцца: удзел у выставах, кірмашах; удзел дзяцей і ўнукаў у сумеснай рабоце; захаванне сямейных традыцый і выхаванне дзяцей і ўнукаў; асабісты ўклад у добраўпарадкаванне (удзел у грамадскім жыцці). Максімальная ацэнка — 15 балаў.

ДУ “Ганцавіцкі ТЦСАН” сумесна з пярвічнымі ветэранскімі арганізацыямі, старастамі вёсак у тэрмін да 10 верасня 2015 года прадстаўляе матэрыялы на “Лепшы ветэранскі падворак-2015” у раённую конкурсную камісію, не менш 1 гаспадаркі па кожнай намінацыі. Пераможцамі прызнаюцца 3 ветэранскія падворкі ў кожнай з намінацый, якія атрымалі найбольшую колькасць галасоў членаў конкурснай камісіі і ўзнагароджваюцца граматамі і каштоўнымі падарункамі ва ўрачыстай абстаноўцы.

У склад камісіі ўваходзяць: Віктар Дрозд — старшыня раённага Савета дэпутатаў (старшыня); Наталля Клявец — начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама; Таццяна Саладуха — дырэктар ДУ “Ганцавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”; Аляксандр Занька — першы сакратар РК ГА “БРСМ”; Галіна Карніенка — начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама і Яўгенія Стацько — старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Уласн. інф.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Які прыбытак ад гарэлкі?

Хотите узнать больше? Фото из сети Урад вывучыць пытанне аб павышэнні ўзросту пакупнікоў алкагольных напояў да 21 года. Размова аб гэтым нядаўна ішла Фото из сети Урад 15

Лекарств стали покупать меньше

Хотите узнать больше? Фото из сети Странная тенденция наметилась на рынке медицинских препаратов. Заметно снизились продажи лекарственных средств. Скажем, фактически на 23

Поздравление от руководства района с Днем спасателя

Хотите узнать больше? Поздравление от руководства района с Днем спасателя Уважаемые сотрудники и ветераны районного отдела по чрезвычайным ситуациям! Примите сердечные 18

График проведения единых информационных дней в 2018 г.

Хотите узнать больше? График проведения единых информационных дней в 2018 г. 18

На страже семейного равновесия

Хотите узнать больше?   Фото автора В период развития школы XXI века в центре внимания, как и прежде, стоит ребёнок. Но без совместной Фото автора В период развития 29

Профилизация — общемировая тенденция

Хотите узнать больше? В белорусские школы возвратилось профильное образование. Теперь знания на повышенном уровне по отдельным предметам можно получить не только в 33

Развиваем эмоционально-волевую сферу дошколят

Хотите узнать больше? Будик Алеся Анатольевна, педагог-психолог яслей-сада № 2 г. Ганцевичи, молодой, но достаточно энергичный и творческий сотрудник. Занятия с 17

Ні холадна, ні горача, або Чаму я не хачу быць на выбарах пабочным назіральнікам

Хотите узнать больше? 18 лютага 2018 года ў Беларусі пройдуць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. Як звычайна, перад важнай палітычнай падзеяй18 лютага 17