Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сацыяльная накіраванасць

Сацыяльная накіраванасць

Аказанне камунальных паслуг насельніцтву, прадпрыемствам і арганізацыям Ганцаўшчыны, а таксама развіццё вытворчасці —асноўны накірунак работы раённай жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Забеспячэнне пітной і гарачай вадой, цяплом, транспарціроўка, перакачка і ачыстка сцёкаў, бягучы і капітальны рамонты жыллёвага фонду, вываз і ўтылізацыя смецця — гэта не поўны пералік таго, чым займаюцца камунальнікі. І трэба ўлічваць, што для выканання пастаўленых задач работнікам РЖКГ неабходна не толькі падтрымліваць на належным узроўні, але і мадэрнізаваць сістэмы жыццязабеспячэння. На што патрабуюцца значныя фінансавыя сродкі.

Улічваючы сацыяльную накіраванасць дзяржаўнай палітыкі, большасць камунальных паслуг у краіне яе насельніцтву субсідзіруюцца з бюджэту, а звыш 80 працэнтаў ад агульнага аб’ёму работ РЖКГ прыпадае менавіта на прадастаўленне паслуг жыхарам Ганцаўшчыны. Толькі сёлета бюджэтная субсідыя на кампенсацыю затрат ад аказання паслуг насельніцтву і ўтрымання лазняў склала 22 мільярды 289,2 мільёна рублёў.

Між іншым, камунальнікам, каб захаваць сацыяльныя стандарты і нізкі ўзровень аплаты камунальных паслуг для насельніцтва, даводзіцца працаваць у даволі складаных умовах. “Найбольшая ўдзельная вага ў сабекошце нашых паслуг прыпадае на паліва — звыш 50 працэнтаў, а таксама на электраэнергію — даходзіць да 22 працэнтаў ад агульных расходаў, — адзначае дырэктар раённай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксей Галяк. — Зразумела, што даводзіцца лічыць кожны рубель, каб быць на плыву. Таму, улічваючы сітуацыю, нават прыйшлося прадпрыемству перайсці на 4-дзённы рабочы тыдзень, але гэта ні ў якім выпадку не паўплывае на якасць нашых паслуг. Разам з іх прадастаўленнем зараз, як заўжды летам, мэтанакіравана працуем па падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона, працягваем мадэрнізацыю сістэм ацяплення — сёлета неабходна замяніць больш за 3 кіламетры старых труб на прадізаляваныя, што будзе чарговым крокам па зніжэнні цепластрат, а значыць і зніжэнні сабекошту ацяплення…”.

Нагадаем, што на сённяшні дзень кошт адной гікакалорыі цяпла для насельніцтва складае 96 тысяч 424 рублі, а вось яе сабекошт ужо 820 тысяч 451 рубель. Дарэчы, такая ж сітуацыя і ў водазабеспячэнні. Насельніцтву 1 кубічны метр вады абыходзіцца ў 1 тысячу 453 рублі, у той час як яго сабекошт складае 5 тысяч 911 рублёў. Таму не дзіўна, што пытанні рацыянальнага і беражлівага выкарыстання вады, а таксама пытанні энергазберажэння стаяць вельмі востра.

Трэба адзначыць, што дзяржава не толькі субсідзіруе камунальныя паслугі, але і аказвае фінансавую падтрымку грамадзянам у пытаннях забеспячэння сваіх домаўладанняў сучаснымі выгодамі — вадой і газам. Калі расходы па пракладцы газаправода на 70 працэнтаў бярэ на сябе дзяржава з дадатковым выдзяленнем ільготнага крэдыту спажыўцам, то на сённяшні дзень будаўніцтва водаправода фінансуецца на парытэтных умовах, а менавіта, 50 працэнтаў за кошт дзяржавы. Тут размова ідзе аб адвядзенні вадаправода ад цэнтральных водамагістралей, якія, зразумела, будуюцца і абслугоўваюцца за дзяржаўныя сродкі.

У цэлым жа, расходы на камунальныя паслугі кампенсуюцца насельніцтвам менш чым на 30 працэнтаў ад агульных затрат і камунальнікі не толькі забяспечваюць якасную і бесперабойную работу сістэм жыццязабеспячэння, але і мэтанакіравана працуюць над зніжэннем сабекошту сваіх паслуг.

Аляксей ГРУШЭВІЧ.

На здымку: работнікі ўчастка ВіК раённай жыллёва-камунальнай гаспадаркі шчыруюць на пракладцы водаправода па вуліцы Талстога ў райцэнтры.

Фота Алы Пятліцкай.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

“Ёсць пытанне — будзе і адказ!”. Памочнік Прэзідэнта Васіль Герасімаў правёў прыём грамадзян у Ганцавічах.

Хотите узнать больше? Даведка “СП” Васіль Мікалаевіч Герасімаў нарадзіўся ў 1975 годзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Правазнаўства” і Акадэмію 16

О временном запрете выхода на лед

Хотите узнать больше? РАСПОРЯЖЕНИЕ РАЙИСПОЛКОМА На основании пункта 50 Правил охраны жизни людей на водах Республики Беларусь, утвержденных постановлением Совета Министров 21

Які прыбытак ад гарэлкі?

Хотите узнать больше? Фото из сети Урад вывучыць пытанне аб павышэнні ўзросту пакупнікоў алкагольных напояў да 21 года. Размова аб гэтым нядаўна ішла Фото из сети Урад 16

Лекарств стали покупать меньше

Хотите узнать больше? Фото из сети Странная тенденция наметилась на рынке медицинских препаратов. Заметно снизились продажи лекарственных средств. Скажем, фактически на 25

Поздравление от руководства района с Днем спасателя

Хотите узнать больше? Поздравление от руководства района с Днем спасателя Уважаемые сотрудники и ветераны районного отдела по чрезвычайным ситуациям! Примите сердечные 18

График проведения единых информационных дней в 2018 г.

Хотите узнать больше? График проведения единых информационных дней в 2018 г. 18

На страже семейного равновесия

Хотите узнать больше?   Фото автора В период развития школы XXI века в центре внимания, как и прежде, стоит ребёнок. Но без совместной Фото автора В период развития 29

Профилизация — общемировая тенденция

Хотите узнать больше? В белорусские школы возвратилось профильное образование. Теперь знания на повышенном уровне по отдельным предметам можно получить не только в 34