Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ЗБОЧЫЦЬ З ДАРОГІ ЗМРОКУ

ЗБОЧЫЦЬ З ДАРОГІ ЗМРОКУ

Сярод правапарушэнняў, якія рэгіструюцца ў раёне, безумоўна, вельмі шмат прыпадае на канфлікты ў сямейна-бытавой сферы. Часта менавіта яны прыводзяць да цяжкіх злачынстваў — забойстваў і цяжкіх цялесных пашкоджанняў, як правіла, здзейсненых у стане алкагольнага ап’янення. Тэрарызуючы сваякоў, патэнцыяльныя злачынцы з цягам часу атрымліваюць пачуццё беспакаранасці, што і прыводзіць да трагічных наступстваў. Спачатку скандалы, а потым і пагроза забойствам, якая мае рэальныя шанцы быць рэалізаванай. І гэта ўжо з’яўляецца падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы. Такіх выпадкаў, даведзеных да лагічнага завяршэння ў выглядзе вынясення прыгавору злачынцам, зафіксавана сёлета ўжо два.

Няўдзячны сынок

Уладзімір Вітта з Крышылавіч ужо неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за скандалы са сваімі бацькамі. Тым не менш гэта ніяк не паўплывала на яго паводзіны. У чарговы раз Уладзімір прыехаў да бацькоў на падпітку і лёг адпачываць, а калі прачнуўся ад працуючага тэлевізара, то пачаў абражаць бацькоў і выказваць сваё незадавальненне, грукаючы малатком і адвёрткай у сцену і дзверы пакоя, дзе знаходзіліся бацькі. Больш таго, ён кінуўся потым да іх і пачаў размахваць інструментам, выказваючы намер забіць.

Варта адзначыць, што ў гэтай справе прыцягнулі да сябе ўвагу характарыстыкі падсуднага. Калі па месцы жыхарства ён меў адмоўныя водгукі, што падмацоўвала зафіксаваныя шматкратныя адміністрацыйныя правапарушэнні, здзейсненыя ім, то па месцы работы (у Клецкім раёне — заўв. аўт.) Уладзімір атрымаў станоўчую характарыстыку. Чытаючы дакументы, адразу і не паверыш, што яны датычацца аднаго і таго ж чалавека. Больш таго, як паказала экспертыза, падсудны пакутуе ад сіндрому алкагольнай залежнасці, прасцей кажучы, — хранічны алкаголік. Таму разам з годам папраўчых работ з утрыманнем 20 працэнтаў заробку ў даход дзяржавы за выказванне пагрозы забойствам сваім бацькам Вітта таксама рашэннем суда ў прымусовым парадку павінен праходзіць амбулаторнае назіранне і лячэнне ад алкагалізму.

Ахвяра нявесткі

Другі выпадак здаецца яшчэ больш дзікунскім. Жыхарка Малькавіч Людміла Хілюціч знаходзіцца на асаблівым рахунку ў праваахоўных органах і мясцовай улады, бо, акрамя шматразовых адміністрацыйных правапарушэнняў, яшчэ з’яўляецца і абавязанай асобай — пазбаўлена бацькоўскіх правоў і павінна кампенсаваць затраты на ўтрыманне сваіх дзяцей дзяржавай. Але цяга да “вясёлага” жыцця ў яе мацней за мацярынскія пачуцці. Вось і на пачатку сакавіка жанчына пасля работы вырашыла “адпачыць” за шклянкай спіртнога. Для гэтага пайшла да свекрыві і пазычыла ў яе 150 тысяч рублёў. Маўляў, на запчасткі. Позна вечарам жанчына, убачыўшы ў вокнах хаты сына святло, вырашыла паглядзець, што там адбываецца. Як аказалася, сына дома не было, але разам з нявесткай знаходзіўся невядомы малады мужчына, які на грукат і прапанову адчыніць дзверы, адразу схаваўся ў шафу, а потым, калі свякроў яе адчыніла, проста збег. Затое нявестка разышлася не на жарт.

Дагнаўшы сваю свякроў, якая пайшла дамоў, Людміла зайшла разам з ёй у хату і ўчыніла “разборкі” — пагражала спаліць разам з хатай. Нават падпаліла фіранку, каб напалохаць жанчыну, а потым яшчэ некалькі разоў ударыла ў грудзі. Адчуваючы адвагу, нявестка пачала патрабаваць яшчэ і грошы на выпіўку. Свякроў адказала, што яны схаваны на двары, і здзекі з яе працягваліся ўжо на вуліцы. Людміла Хілюціч штурхала жанчыну і збіла з ног, а потым абліла вадой, сцвярджаючы, што гэта паліва, і яна падпаліць дом і саму свякроў. Чым гэта магло закончыцца можна цяпер толькі меркаваць, але, дзякуючы выпадковасці, ахвяры ўдалося схавацца.

Два месяцы арышту і прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму можа і не выправяць ужо Людмілу Хілюціч, але, па меншай меры, дадуць адпачыць сваякам, ды і для самой асуджанай гэта, бадай, апошняе, папярэджанне збочыць з дарогі змроку.

х х х

Кожны раз разглядаючы крымінальныя справы, якія датычацца бытавога насілля, думаеш, няўжо нельга было папярэдзіць, прадухіліць злачынства? Варта толькі трымаць чалавека ў рамках, не патураць яму і не шкадаваць яго, думаючы, што можа ўсё ўладкуецца. Але, як правіла, шкадуюць, спадзяюцца, а тым часам спее ў душы чалавека пачуццё беспакаранасці. Толькі жорсткімі мерамі магчыма потым яго спыніць. Галоўнае зрабіць гэта своечасова.

Вадзім БАГАТКА,

намеснік пракурора Ганцавіцкага раёна.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Когда грызуны атакуют

Хотите узнать больше? Процесс уничтожения крыс и мышей называется дератизацией и является необходимым условием без­опасного существования человека. О наличии крыс и мышей 0

Віншаванні ад дэпутатаў з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

Хотите узнать больше? Паважаныя працаўнікі вёскі, работнікі і ветэраны аграпрамысловага комплексу раёна! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам — Днём 0

Серия бесплатных видеоконференций с участием сотрудников белорусских посольств призвана оказать поддержку белорусским предприятиям-экспортерам

Хотите узнать больше? Серия бесплатных видеоконференций с участием сотрудников белорусских посольств призвана оказать поддержку белорусским предприятиям-экспортерам 23

24 ноября 2017 года прорводится «горячая линии»: «Трудовые и социальные отпуска» для членов Белорусского профсоюза работников культуры, информации, спорта и туризма

Хотите узнать больше? 24 ноября 2017 года прорводится «горячая линии»: «Трудовые и социальные отпуска» для членов Белорусского профсоюза работников культуры, информации, 22

Охота на пушнину в ноябре

Хотите узнать больше? Охота на пушнину в ноябре С 7 октября в Беларуси стартовала охота на зайца-русака и зайца-беляка с дипломированными гончими собаками. С 4 ноября 28

18 ноября заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Григорян Артур Владимирович проведет «прямую телефонную линию»

Хотите узнать больше? 18 ноября заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Григорян Артур Владимирович проведет «прямую телефонную линию» 18 ноября 2017 года с 18

Круглый стол "На страже здоровья", приуроченный Всемирному Дню борьбы против диабета

Хотите узнать больше? Круглый стол "На страже здоровья", приуроченный Всемирному Дню борьбы против диабета 15 ноября 2017 года в отделении дневного пребывания для граждан 22

Поздравление от руководства района с Днем работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса

Хотите узнать больше? Поздравление от руководства района с Днем работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса Уважаемые 35