Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сустрэча з балельшчыкамі

Сустрэча з балельшчыкамі
Напярэдадні адкрыцця сезона футбольны клуб “Ганцавічы” правёў таварыскі матч з мінулагоднім чэмпіёнам раёна
Сустрэча з балельшчыкамі

“Будаўніком — ПМК-14”. Сустрэча насіла эксперыментальны характар. На зялёным газоне ў час гульні праходзілі дэталёвы прагляд як ігракі асноўнага саставу каманд, так і запрошаныя навічкі. Зразумела, што кожны футбаліст імкнуўся паказаць свае здольнасці і добрую фізічную падрыхтоўку. На ўсіх участках, як у атацы, так і абароне, вялася вострая, эмацыянальная барацьба.

У сярэдзіне першага тайма сапернікі абмяняліся галамі. Спачатку нападаючы “Будаўніка” Аляксандр Дайлід трапным ударам адкрыў лік — 1:0. Літаральна праз мінуту яго калега па амплуа Юрый Мелехавец аднавіў раўнавагу — 1:1. Нічыйны лік трымаўся доўга. Змяніць яго ў другім тайме на карысць ФК мог Уладзімір Куцый, аднак прабіў пенальці вышэй варот. Затое ў аналагічнай сітуацыі ігрок “Будаўніка” Дзмітрый Лексакоў шанц не ўпусціў і прынёс перамогу сваёй камадзе — 2:1.

Адзначым упэўненыя дзеянні абодвух варатароў. Антон Жукоўскі і Сяргей Рабцэвіч неаднаразова выходзілі пераможцамі ў барацьбе з нападаючымі сапернікаў.

З абмеркавання саставаў каманд пачалася сустрэча з балельшчыкамі. Яна адбылася ў гарадскім кінатэатры “Маладосць”. Мясцовых прыхільнікаў абедзвюх каманд, аддадзеных аматараў футбола хвалявалі многія праблемы. Яны датычыліся не толькі канкрэтных ігракоў, але і судзейства, фінансавання каманд, вызначэння канчатковых саставаў.

У час зацікаўленага дыялогу было вырашана фарміраваць “касцяк” абласной і раённых каманд з мясцовых футбалістаў, колькасць так званых “легіянераў” не павінна перавышаць трох — чатырох чалавек. Прычым, тыя, хто гуляе ў чэмпіянаце вобласці, не маюць права выступаць у раённых спаборніцтвах.

Галоўны трэнер ФК “Ганцавічы” Андрэй Жалезны падкрэсліў, што каманда ствараецца практычна з нуля. Яшчэ не поўнасцю вызначаны яе канчатковы састаў. Праведзены таварыскі матч толькі акрэсліў контуры. Атрымалі запрашэнне і далі папярэднюю згоду выступаць за футбольны клуб ганцавіцкія выхаванцы Ілья Мурашка, Іван Вадап’ян, Алег Берташ, Яўген Рабцэвіч, Андрэй Болбат, Іван Кот, Андрэй Іванісеня, шэраг іншых ігракоў. Ставіцца задача-максімум заняць прызавое месца. Адна з галоўных мэт — “абкатаць” футбалістаў, стварыць дзеяздольную, згуртаваную каманду.

Прыемна, што ветэраны ганцавіцкага футбола з ахвотай згадзіліся ўручаць прызы лепшым ігракам матчаў як абласнога, так і раённага ўзроўню. Пераемнасць пакаленняў — справа патрэбная і карысная.

Міхась АРЭШКА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

С 18 по 19 октября в Ганцевичах будут проходить командно-штабные учения

Хотите узнать больше? С 18 по 19 октября 2017 года на территории Республики Беларусь будет проводиться командно-штабное учение с органами управления и силамиС 18 по 19 19

“Лепшы знаўца Ганцавіцкага краязнаўчага музея”

Хотите узнать больше? Адказы прымаюцца да 18 кастрычніка 2017 года па адрасе: г. Ганцавічы, вуліца Заслонава, 1; або на электронны адрас: gants-museum@tut.by. 19

На Ганцаўшчыне выяўлены парушэнні міграцыйнага заканадаўства

Хотите узнать больше? У Ганцавічах і Ганцавіцкім раёне напрыканцы верасня быў праведзены асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Нелегал”. Яго мэта — 29

Каманда КПД — пераможца “Вертыкалі-2017”

Хотите узнать больше? У мінулую суботу ў Ганцавічах прайшла раённая спартакіяда “Вертыкаль”. Прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна спаборнічалі ў 20

Коллектив детсада объединяет забота о детях

Хотите узнать больше? “Всё, что мы делаем, делаем для детей, потому что для нас это самое дорогое, святое и ценное. Я понимаю, что“Всё, что мы делаем, делаем для детей, 27

«Супербацька — 2017»

Хотите узнать больше? У ДУА «Яслі — сад №4 г. Ганцавічы» у рамках агульнага бацькоўскага сходу і напярэдадні Дня маці прайшла вялікая конкурснаяУ ДУА «Яслі — сад №4 г. 20

З аператыўных зводак РАУС

Хотите узнать больше? “Паквапіўся” на тэлефон 2 кастрычніка па матэрыяле Ганцавіцкага РАУС была ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да жыхара вёскі Дзяніскавічы 30

Захавальнік спадчыны

Хотите узнать больше? Сёлета спаўняецца 20 гадоў з дня адкрыцця раённага краязнаўчага музея. На старонках раённай газеты “Савецкае Палессе” будзе апублікаваны цыкл 23