Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пераможца алімпіяды

Пераможца алімпіяды

Пераможцам алімпіяды па матэматыцы і інфарматыцы факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ (ФПМІ БДУ) стаў вучань 8 “А” класа нашай школы Аляксандр Камароў.

Алімпіяда ФПМІ мае даўнія традыцыі: у гэтым годзе яна праходзіла ўжо 24 разы. Яна складаецца з дзвюх узаемазвязаных частак: творчай алімпіяды па матэматыцы для вучняў 7 — 10 класаў і алімпіяды па матэматыцы і інфарматыцы для 11 класаў (у рамках алімпіяды “Абітурыент БДУ-2015”).

Праходзіла алімпіяда ў два туры. Першы быў завочным: удзельнікам неабходна было рашыць прапанаваныя задачы і выслаць іх у аргкамітэт. Для ўдзелу ў другім, заключным туры былі запрошаны лепшыя ўдзельнікі завочнага тура, а таксама (без папярэдняга адбору) пераможцы і прызёры алімпіяды ФПМІ-2014 сярод вучняў 7 — 10 класаў, пераможцы абласных алімпіяд школьнікаў па матэматыцы, інфарматыцы, фізіцы і астраноміі, удзельнікі заключнага этапа Рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў па гэтых прадметах. Як прызёр абласнога і ўдзельнік заключнага этапа Рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы і быў запрошаны Аляксандр Камароў на алімпіяду ФПМІ.

Заключны тур праходзіў у г. Мінску на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ 25 — 26 красавіка. У ім прынялі ўдзел 85 рабят з усіх абласцей рэспублікі. Паспяхова справіўшыся з шасцю прапанаванымі і далёка не простымі задачамі і набраўшы 21 бал з 26 магчымых, наш Саша стаў пераможцам гэтай алімпіяды! За што і быў узнагароджаны дыпломам і падарункам — кнігай “Нестандартныя задачы па матэматыцы ў 7 — 11 класах”, майкай і значком з лагатыпам спартыўна-аздараўленчага комплексу “Брыганціна” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. А ўзнагароды ён атрымаў з рук Барыса Задворнага, кандыдата фізіка-матэматычных навук, намесніка дэкана па прафарыентацыі і дадатковай адукацыі.

Цяпер Саша як пераможца атрымлівае права без папярэдняга адбору ўдзельнічаць у заключным туры алімпіяды па матэматыцы і інфарматыцы ў наступным навучальным годзе. А яшчэ ён атрымлівае права ўдзельнічаць у юбілейнай 20 Рэспубліканскай летняй навукова-даследчай школе вучняў і настаўнікаў, якая пройдзе 13 — 30 ліпеня гэтага года на базе лагера “Брыганціна”.

Алена ЦЫГАН,

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Ганцавічы”.

НА ЗДЫМКУ: Саша Камароў.

Фота з архіва ўстановы.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

“Ёсць пытанне — будзе і адказ!”. Памочнік Прэзідэнта Васіль Герасімаў правёў прыём грамадзян у Ганцавічах.

Хотите узнать больше? Даведка “СП” Васіль Мікалаевіч Герасімаў нарадзіўся ў 1975 годзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Правазнаўства” і Акадэмію 2

О временном запрете выхода на лед

Хотите узнать больше? РАСПОРЯЖЕНИЕ РАЙИСПОЛКОМА На основании пункта 50 Правил охраны жизни людей на водах Республики Беларусь, утвержденных постановлением Совета Министров 2

Які прыбытак ад гарэлкі?

Хотите узнать больше? Фото из сети Урад вывучыць пытанне аб павышэнні ўзросту пакупнікоў алкагольных напояў да 21 года. Размова аб гэтым нядаўна ішла Фото из сети Урад 15

Лекарств стали покупать меньше

Хотите узнать больше? Фото из сети Странная тенденция наметилась на рынке медицинских препаратов. Заметно снизились продажи лекарственных средств. Скажем, фактически на 24

Поздравление от руководства района с Днем спасателя

Хотите узнать больше? Поздравление от руководства района с Днем спасателя Уважаемые сотрудники и ветераны районного отдела по чрезвычайным ситуациям! Примите сердечные 18

График проведения единых информационных дней в 2018 г.

Хотите узнать больше? График проведения единых информационных дней в 2018 г. 18

На страже семейного равновесия

Хотите узнать больше?   Фото автора В период развития школы XXI века в центре внимания, как и прежде, стоит ребёнок. Но без совместной Фото автора В период развития 29

Профилизация — общемировая тенденция

Хотите узнать больше? В белорусские школы возвратилось профильное образование. Теперь знания на повышенном уровне по отдельным предметам можно получить не только в 33