Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Стартаваў адкрыты футбольны турнір “Кубак пераможцаў”, прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

У спаборніцтвах прымаюць удзел каманды з Баранавіч і Клецка, а таксама мінулагодні чэмпіён Ганцавіцкага раёна

Стартаваў адкрыты футбольны турнір “Кубак пераможцаў”, прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

“Будаўнік — ПМК-14” і бронзавы прызёр — футбольная дружына з аграгарадка Хатынічы.

1 і 3 мая адбыліся паўфінальныя сустрэчы.

“Будаўнік — ПМК-14” праводзіў матч у Баранавічах. Гэтая гульня прайшла у даволі роўнай барацьбе. У першым тайме сапернікі абмяняліся галамі. На 5-й хвіліне нападаючы гаспадароў Сяргей Грыц адкрыў лік, а праз некалькі хвілін цэнтральны паўабаронца ганцаўчан Аляксандр Харлаогійн аднавіў раўнавагу.

Больш інтрыгуючай і непрадказальнай аказалася другая палова матча. Мяркуйце самі. На 57-й хвіліне нападаючы Аляксандр Ходар вывеў ганцаўчан наперад — 2:1. За дзве мінуты да заканчэння асноўнага часу гульні баранавіцкі нападаючы Аляксей Ахрэмка зноў зрабіў лік нічыйным — 2:2. Здавалася, для выяўлення пераможцы спатрэбіцца серыя пасляматчавых пенальці. Аднак на апошняй хвіліне асноўнага часу нападаючы “Будаўніка” Аляксандр Ходар афармляе дубль і ставіць канчатковую кропку. 3:2 — нялёгкі выйгрыш ганцаўчан.

У другім паўфінальным матчы футбалісты з аграгарадка Хатынічы гулялі ў Клецку. Моцная каманда гаспадароў, забіўшы па два галы ў кожным тайме, не пакінула ніякіх шанцаў гасцям.

9 мая на стадыёне Ганцавіцкай СДЮШАР адбудуцца рашаючыя матчы. Трэцяе прызавое месца будуць аспрэчваць каманды Хатыніч і Баранавіч. Пачатак гульні ў 15 гадзін.

Безумоўна, вялікую цікавасць у балельшчыкаў выклікае фінал. За перамогу ў турніры пазмагаюцца “Будаўнік — ПМК-14” і каманда з Клецка. Матч пачнецца ў 17 гадзін.

Па выніках турніру пераможцы і прызёры будуць узнагароджаны кубкам і медалямі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Міхась АРЭШКА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Работники культуры Ганцевщины отметили свой профессиональный праздник (фоторепортаж)

Хотите узнать больше? В Ганцевичской детской школе искусств прошло торжественное мероприятие, посвященное Дню работника культуры. Один из самых долгожданных праздников у 98

«Дзякуй, мама!»

Хотите узнать больше? У 2017 годзе ў Беларусі нарадзілася 102556 дзяцей, 1099 з якіх – двайняты і 16 – трайняты. У горадзе немаўлятУ 2017 годзе ў Беларусі нарадзілася 62

25 октября 2018г. проведет профсоюзный прием граждан Кононов Андрей Николаевич главный правовой инспектор труда Белорусского профсоюза работников энергетики, газовой и топливной промышленности

Хотите узнать больше? 25 октября 2018г. проведет профсоюзный прием граждан Кононов Андрей Николаевич главный правовой инспектор труда Белорусского профсоюза работников 13

О криминогенной обстановке в Ганцевичском районе

Хотите узнать больше? Состояние криминогенной обстановки на территории Ганцевичского района в январе-сентябре 2018 года. В целях решения возложенных на отдел внутренних 49

Святочны вечар, прысвечаны Дню работнікаў культуры

Хотите узнать больше? Святочны вечар, прысвечаны Дню работнікаў культуры У чарговы раз работнікі культуры раёна адзначылі сваё прафесійнае свята. У зале дзіцячай школы 12

У гарадскім Доме культуры ўшаноўвалі матуль Ганцаўшчыны (фотарэпартаж)

Хотите узнать больше? Напярэдадні Дня маці, 12 кастрычніка, у гарадскім Доме культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства. Ва ўрачыстай абстаноўцы матулі Ганцаўшчыны былі 34

Состояние криминогенной обстановки на территории Ганцевичского района в январе-сентябре 2018 года

Хотите узнать больше? Состояние криминогенной обстановки на территории Ганцевичского района в январе-сентябре 2018 года В целях решения возложенных на отдел внутренних дел 26

Уважаемые работники и ветераны учреждений культуры района!

Хотите узнать больше? Уважаемые работники и ветераны учреждений культуры района! Поздравляем вас с профессиональным праздником – Днем работников культуры! Этот день 23