Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дзелавая і зацікаўленая размова

Дзелавая і зацікаўленая размова

У раёне працягваюцца сустрэчы прадстаўнікоў райвыканкама і розных раённых службаў з жыхарамі населеных пунктаў. На гэтым тыдні сход па месцы жыхарства адбыўся ў аграгарадку Хатынічы. У сельскім Доме культуры сабраліся людзі, якіх хвалююць надзённыя пытанні, актуальныя праблемы, патрабуючыя хутчэйшага вырашэння.

Старшыня мясцовага сельвыканкама Генадзь Перашчук адзначыў, што зараз у Хатынічах пражываюць 2 тысячы 315 чалавек, у тым ліку 1 тысяча 348 — працаздольнага ўзросту. На ўласных падворках гаспадары  ўтрымліваець 253 каровы і 114 коней. Аграгарадок вялікі і, зразумела, кожнага хвалюе сваё, асабістае. Аднак ёсць і агульныя клопаты. Генадзь Аляксандравіч папрасіў прысутных весці адкрытую і грунтоўную размову, падзяліцца думкамі наконт тых ці іншых праблем.

Безумоўна, адно з галоўных пытанняў, якое неаднаразова ўзнімалася жыхарамі, датычылася якасці пітной вады. Не стаў выключэннем і гэты сход.

Патлумачым, што ў свой час, згодна з рэспубліканскай праграмай “Чыстая вада” ў Хатынічах за дзяржаўныя сродкі быў пракладзены магістральны водаправод даўжынёй звыш 7 кіламетраў і пабудавана станцыя абезжалезвання. Аднак пасля ўвядзення аб’ектаў у эксплуатацыю падключыліся да цэнтральнага водазабеспячэння толькі 226 домаўладальнікаў — крыху больш за палавіну ад усіх, хто мог гэта зрабіць.

Зараз часы змяніліся. Дзяржава не ў стане выдзяляць вялікія грашовыя ўкладанні для працягу будаўніцтва водаправода і падводу пітной вады ў дамы. Быў прапанаваны альтэрнатыўны варыянт: 50 працэнтаў выдаткаў аплачвае дзяржава, 50 працэнтаў уносяць самі людзі. Аднак большасцю гэта было ўспрынята, як гавораць, у штыкі. Чаму, маўляў, раней плаціць не трэба было, а зараз прыходзіцца раскашэльвацца? Больш за ўсіх непакоіць такі расклад жыхароў аддаленых ад цэнтра аграгарадка вуліц.

Галоўны інжынер Ганцавіцкай РЖКГ Васіль Жалезны адзначыў, што цана праекта па далейшым будаўніцтве водаправода складае прыкладна 20 мільёнаў рублёў. Каб знайсці выйсце з сітуацыі, жыхарам вуліц неабходна ствараць кааператывы індывідуальных забудоўшчыкаў, рыхтаваць адпаведныя дакументы.

На гэтым завастрыў увагу прысутных і старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Дрозд. Ён падкрэсліў, што чым больш будзе жадаючых, тым танней абыйдзецца кожнаму далейшае будаўніцтва водаправода і пракладка адводаў у дамы.

Хвалююць мясцовых жыхароў і пытанні догляду за людзьмі, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту. Грунтоўны адказ на гэта дала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Клявец. Яна растлумачыла, што даглядаць людзей, якім споўнілася 80 і больш гадоў, могуць грамадзяне працаздольнага ўзросту, якія на дадзены момант не працуюць, не зарэгістраваны ў аддзеле па працы і занятасці насельніцтва і не з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Што для гэтага патрабуецца? Чалавек, які мае жаданне даглядаць такіх людзей, павінен звярнуцца з адпаведнай заявай на імя галоўнага ўрача бальніцы аб выдачы заключэння асобе, якой неабходны пастаянны пабочны догляд. Пры станоўчым вырашэнні грамадзянін павінен звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Прычым, пры сабе ён павінен мець пашпарт і працоўную кніжку. Астатнія дакументы спецыялісты запрошваюць па заяўным прынцыпе “Адно акно”. Пасля гэтага камісія ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама выносіць рашэнне аб назначэнні ці адмове аб назначэнні грашовай дапамогі.

Наталля Ігнацьеўна адзначыла, што догляд за людзьмі, якім споўнілася 80 і больш гадоў, не з’яўляецца работай. Такі час залічваецца ў працоўны стаж пры ўмове, калі ў чалавека, які даглядае, ёсць 15 гадоў страхавога працоўнага стажу.

Жыхар Хатыніч Рыгор Валчок спытаў, калі з’явіцца магчымасць падключыцца да эфірнага лічбавага тэлебачання “ZALA”. На гэтае пытанне адказаў начальнік раённага вузла электрасувязі Анатоль Гардзей.

З набыццём сучаснага тэлевізара яго ўладальніку аўтаматычна, прычым бясплатна, прадастаўляецца сацыяльны пакет лічбавага тэлебачання: восем тэлевізійных каналаў і адзін — першага канала Нацыянальнага радыё.  Для таго, каб людзі мелі магчымасць глядзець каналы эфірнага лічбавага тэлебачання “ZALA”, неабходна пабудаваць у г. Ганцавічы аўтаматызаваную радыётэлевізійную перадаючую станцыю. Яна будзе  ўведзена ў эксплуатацыю сёлета ў ліпені. Як бачым, чакаць засталося нядоўга.

Дырэктар Хатыніцкай СШ Святлана Перашчук падзякавала раённай камунальнай службе за акуратны і своечасовы вываз смецця. Яна пацікавілася, ці магчыма ў школьным двары ўстанавіць дадатковы кантэйнер для бытавых адходаў, бо аднаго недастаткова. Хвалюе Святлану Уладзіміраўну і падключэнне ацяпляльнай школьнай сістэмы да цэнтральнай сеткі ацяплення. Галоўны інжынер РЖКГ Васіль Жалезны запэўніў, што гэтыя пытанні ў бліжэйшы час будуць вырашаны.

На дрэнны стан вуліцы Зарэчная паскардзілася Тамара Галоўчык. Праўда, не ўся праезная частка ў калдобінах, а толькі яе адрэзак. Патрабуе грэйдзіравання і вуліца Пралетарская. Галоўны інжынер Ганцавіцкага ДРБУ № 100 Павел Бурмака адказаў, што гэтыя, а таксама іншыя вуліцы, якія маюць непрывабны выгляд, будуць добраўпарадкаваны.

Жыхары Хатыніч гаварылі таксама аб асвятленні асобных вуліц, аб выдзяленні сотак пад пасадку бульбы.

Падвёў вынікі сходу старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Дрозд. Ён падзякаваў усім за дзелавую, зацікаўленую размову. Мэта падобных нарад з людзьмі і заключаецца ў тым, каб кожнага ўважліва выслухаць, даць пераканаўчы і абгрунтаваны адказ, даведацца аб існуючых праблемах, вызначыць канкрэтныя шляхі іх вырашэння.

Міхась АРЭШКА.

НА ЗДЫМКУ: слушныя пытанні ўзняла дырэктар Хатыніцкай СШ Святлана Перашчук.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Глабальныя і лакальныя пытанні аднолькава важныя (обновлено)

Хотите узнать больше? Дэпутат беларускага парламента па Баранавіцкай сельскай акрузе № 7, якая ўключае ў сябе і частку Ганцавіцкага раёна, старшыня Пастаяннай 16

Ганцавіцкі камбінат панэльнага домабудавання: ад санацыі — да поспеху

Хотите узнать больше? Ганцавіцкі камбінат панэльнага домабудавання дзесяць гадоў таму практычна рыхтаваўся да банкруцтва. Сёння ён — адзін з самых эфектыўных 19

Отдел архитектуры, строительства и жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагается для сдачи по договору найма жилое помещение коммерческого использования

Хотите узнать больше? Отдел архитектуры, строительства и жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагается для сдачи по договору найма жилое 20

Отдел жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагаются для сдачи по договору найма жилое помещение коммерческого использования государственного жилищного фонда

Хотите узнать больше? Отдел жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагаются для сдачи по договору найма жилое помещение коммерческого использования 20

«Пра веру і духоўнасць» — новы аўтарскі праект «СП»

Хотите узнать больше? «Пра веру і духоўнасць» — новы аўтарскі праект «СП». Адкрывае яго нарыс пра Благачыннага цэркваў Ганцавіцкай акругі, протаіерэя Пятра Піліпчука.«Пра 18

Падстава для гонару ёсць!

Хотите узнать больше? Перада мною ўнікальнае выданне — “Кніга водгукаў Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея”. Гартаючы яго, здзіўляе колькасць людзей, якія пабывалі ў 23

В воскресной школе прихода храма Святителя Тихона состоялся открытый урок "В Ее сердце никогда не гаснет любовь"

Хотите узнать больше? В воскресной школе прихода храма Святителя Тихона состоялся открытый урок "В Ее сердце никогда не гаснет любовь" В воскресной школе прихода храма 23

“Будаўнік” мацнейшы за “Люсіна”

Хотите узнать больше? 5 кастрычніка стартаваў адкрыты кубак раёна па футболе. У гэты дзень на стадыёне СДЮШАР у адзіным чвэрцьфінальным матчы сустрэліся ганцавіцкі5 26