Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Фотаконкурс: “Ганцаўшчына вачамі маладых”

Фотаконкурс: “Ганцаўшчына вачамі маладых”

“Ганцаўшчына вачамі маладых” — т
ак называцца творчы фотаконкурс, які праводзіцца ў нашым раёне ў рамках Года моладзі. Мэты і задачы яго — стварэнне станоўчага іміджу раёна сярод моладзі, папулярызацыя жыцця насельніцтва рэгіёна, а таксама развіццё мастацкага і эстэтычнага густу, творчых здольнасцей маладых людзей, стварэнне ўмоў для самарэалізацыі моладзі шляхам мастацкай фатаграфіі, садзейнічанне развіццю маладзёжных ініцыятыў, папулярызацыя фатаграфіі як віду мастацтва. Ён арганізаваны аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама сумесна з райгазетай “Савецкае Палессе”.

Удзельнікамі гэтага фотаконкурсу могуць быць як прафесійныя фатографы, так і фотааматары, а таксама аўтары, якія не з’яўляюцца арганізатарамі фотаконкурсу, членамі журы.

Праводзіцца фотаконкурс з сакавіка па май 2015 года. Пачатак прыёму фатаграфій (конкурсных работ) — з 11 сакавіка 2015 года па 1 чэрвеня 2015 года. Вынікі стануць вядомы ў чэрвені гэтага года.

Фотаконкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

— “Ганцаўшчына — мая маленькая Радзіма”. Сюды ўваходзяць фотаработы, адлюстроўваючыя прыгажосць, разнастайнасць і ўнікальнасць прыродных ландшафтаў, помнікаў архітэктуры, славутасцей Ганцавіцкага раёна;

— “Будучае — гэта мы!”. Гэтую намінацыю прадставяць фотаработы, паказваючыя ўдзел моладзі ў грамадска-палітычным жыцці;

— “70 гадоў Вялікай Перамогі”. У яе ўвойдуць фотаработы, адлюстроўваючыя дух перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Аўтары маюць права выставіць не больш чым 5 фотаработ у кожнай з намінацый. Дарэчы, адна і тая ж фатаграфія не можа быць прадстаўлена больш чым у адной намінацыі.

Удзельнікі фотаконкурсу “Ганцаўшчына вачамі маладых” накіроўваюць свае конкурсныя работы на e-mail: paulbas@tut.by з указаннем намінацыі, назвы работы, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, нумароў кантактных тэлефонаў.

Пасля заканчэння прыёму конкурсных работ журы правядзе пасяджэнне, на якім і вызначыць пераможцаў. Пераможцы фотаконкурсу ў кожнай намінацыі (па адным) будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі.

Лепшыя фотаработы будуць размешчаны на сайце і на старонках раённай газеты Савецкае Палессе.

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Лепшыя юныя шашысты

Хотите узнать больше? У мінулую суботу прайшло першынство ДУА “Ганцавіцкі РЦДЮТ” па рускіх шашках сярод навучэнцаў 2003-2004 гадоў нараджэння і маладзей. Спаборніцтва, уУ 0

Дазволена паляванне на зайца

Хотите узнать больше? У адпаведнасці з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання ў арандаваных паляўнічых угоддзях установы “Ганцавіцкая раённая арганізацыйная 0

Внимание: «прямая телефонная линия»!

Хотите узнать больше? Внимание: «прямая телефонная линия»! 21 октября 2017 года с 9.00 до 12.00 часов заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Григорян 15

Глабальныя і лакальныя пытанні аднолькава важныя

Хотите узнать больше? Дэпутат беларускага парламента па Баранавіцкай сельскай акрузе №7, якая ўключае ў сябе і частку Ганцавіцкага раёна, старшыня Пастаяннай камісіі 16

Цены на закупки РайПО

Хотите узнать больше? Ганцевичское райпо закупает у населения: — клюкву (по цене 2,5 рубля за килограмм); — картофель (17 копеек за килограмм); —Ганцевичское райпо 15

С 18 по 19 октября в Ганцевичах будут проходить командно-штабные учения

Хотите узнать больше? С 18 по 19 октября 2017 года на территории Республики Беларусь будет проводиться командно-штабное учение с органами управления и силамиС 18 по 19 24

“Лепшы знаўца Ганцавіцкага краязнаўчага музея”

Хотите узнать больше? Адказы прымаюцца да 18 кастрычніка 2017 года па адрасе: г. Ганцавічы, вуліца Заслонава, 1; або на электронны адрас: gants-museum@tut.by. 24

На Ганцаўшчыне выяўлены парушэнні міграцыйнага заканадаўства

Хотите узнать больше? У Ганцавічах і Ганцавіцкім раёне напрыканцы верасня быў праведзены асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Нелегал”. Яго мэта — 31