Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Аб паляванні і рыбалцы

 Угоддзі Ганцавіцкай раённай арганізацыйнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў размешчаны на 105 тысячах гектараў, з якіх лясныя займаюць больш чым 62 тысячы гектараў, палявыя — амаль 30 тысяч і водна-балотныя — каля 13 тысяч гектараў. У структуру ўваходзіць  5 паляўнічых дач: Хатыніцкая, Любашаўская, Малькавіцкая, Нацкая і Чудзінская. Членскі білет маюць 441 чалавек, у тым ліку паляўнічыя і рыбаловы — 299, рыбаловы — 142, юныя паляўнічыя і рыбаловы — 17. Асноўныя работы выконваюць 9 егераў. Яны сочаць за парадкам, ахоўваюць угоддзі ад браканьераў, арганізоўваюць паляванні, вядуць улік звяроў. Карацей кажучы, егеры з’яўляюцца гаспадарамі на сваёй тэрыторыі.

З мэтай аховы дзікіх жывёл, барацьбы з браканьерствам у паляўнічых угоддзях праводзяцца рэйды. У іх прымаюць удзел работнікі міжраённай

Аб паляванні і рыбалцы

інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Ганцавіцкага лясгаса і раённага аддзела ўнутраных спраў. У 2014 годзе  былі арганізаваны 44 сумесныя рэйды. На парушальнікаў складзена 8 адміністрацыйных пратаколаў. Вёўся адстрэл шкодных відаў жывёл — ваўкоў, лісіц і янотападобных сабак.

У 2014 годзе арганізацыйнай структурай былі праведзены спаборніцтвы па кулявой стральбе, па лоўлі рыбы летняй паплаўковай вудай. Члены “БТПР” прынялі ўдзел у чэмпіянаце па стралкова-паляўнічым мнагаборстве, дзе занялі прызавыя месцы.

Аб гэтым і не толькі ішла размова на справаздачным сходзе Ганцавіцкай раённай арганізацыйнай структуры РДГА “БТПР”. Яе дырэктар   Эдуард Шуляк адзначыў, што ў 2014 годзе план па даходах  выкананы на 117,5 працэнта. Чысты прыбытак склаў 72,9 мільёна рублёў.

Паводле падлікаў, ва ўгоддзях “БТПР” налічваецца 190 ласёў, 350 казуль, 30 дзікоў, 270 рачных баброў. Ёсць таксама зайцы, глушцы, цецерукі. Зразумела, што колькасць жывёл не зусім дакладная. Звяры могуць мігрыраваць: з Ганцавіцкага раёна  — у суседнія і наадварот. Ліміт на здабычу ласёў, дзікоў і казуль за справаздачны перыяд выкарыстаны на 100 працэнтаў.

У той жа час, разам з пэўнымі поспехамі ёсць і недахопы. У першую чаргу, патрэбна карэнным чынам палепшыць арганізацыю і правядзенне паляўнічых тураў з удзелам замежных грамадзян. Летась жыхарамі Расіі, Польшчы і Літвы здабыта толькі пяць казуль, адзін дзік і адна гусь. Гэтага вельмі недастаткова.

Патрабуе паляпшэння работа па вядзенні ўліку членаў БТПР, у няпоўным аб’ёме аказваецца тэарэтычная і практычная дапамога. Гэта датычыцца старшынь пярвічных арганізацыйных структур. Больш таго, з-за няведання новых правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання шмат парушэнняў дапускаецца пры афармленні пуцёвак. На гэта звярнуў увагу старшыня райвыканкама Аляксандр Саланевіч, які прыняў удзел у справаздачным сходзе. Егерам трэба больш адказна падыходзіць да арганізацыі і правядзення паляванняў. Ад іх вынікаў залежаць даходы.

Аб паляванні і рыбалцы

Слушныя думкі выказалі таксама начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юрый Шапель, начальнік міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Крысюк і дырэктар Ганцавіцкага лясгаса Аляксей Крупеніч. Таксама неабходна паляпшаць якасць праводзімых біятэхнічных і паляўнічагаспадарчых мерапрыемстваў, дабівацца штогадовага павелічэння колькасці дзікіх жывёл, вышукваць новыя шляхі па дасягненні большых прыбыткаў ад усіх відаў дзейнасці.

На сходзе былі адзначаны лепшыя работнікі. Граматамі ўзнагароджаны егеры Вадзім Нагарновіч і Віталь Шамрыла. Першы — за дасягненне добрых вынікаў па адстрэле дзіка, другі — за паспяховую арганізацыю палявання з удзелам замежных грамадзян.

Па рэкамендацыі райвыканкама і рэспубліканскага савета “БТПР” на праведзенай канферэнцыі абраны старшыня савета Ганцавіцкай раённай арганізацыйнай структуры РДГА “БТПР”. Ім стаў Павел Галубовіч. Работа і дзейнасць установы за 2014 год прызнана здавальняючай.

Міхась АРЭШКА.

НА ЗДЫМКАХ: уверсе — дырэктар Ганцавіцкай раённай арганізацыйнай структуры РДГА “БТПР” Эдуард Шуляк (злева) разам з егерамі Віктарам Канановічам, Уладзімірам Шамрылам, Віталем Шамрылам і Казімірам Шпакам; узнагароду прымае егер Віталь Шамрыла (злева).

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

С 18 по 19 октября в Ганцевичах будут проходить командно-штабные учения

Хотите узнать больше? С 18 по 19 октября 2017 года на территории Республики Беларусь будет проводиться командно-штабное учение с органами управления и силамиС 18 по 19 18

“Лепшы знаўца Ганцавіцкага краязнаўчага музея”

Хотите узнать больше? Адказы прымаюцца да 18 кастрычніка 2017 года па адрасе: г. Ганцавічы, вуліца Заслонава, 1; або на электронны адрас: gants-museum@tut.by. 19

На Ганцаўшчыне выяўлены парушэнні міграцыйнага заканадаўства

Хотите узнать больше? У Ганцавічах і Ганцавіцкім раёне напрыканцы верасня быў праведзены асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Нелегал”. Яго мэта — 29

Каманда КПД — пераможца “Вертыкалі-2017”

Хотите узнать больше? У мінулую суботу ў Ганцавічах прайшла раённая спартакіяда “Вертыкаль”. Прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна спаборнічалі ў 19

Коллектив детсада объединяет забота о детях

Хотите узнать больше? “Всё, что мы делаем, делаем для детей, потому что для нас это самое дорогое, святое и ценное. Я понимаю, что“Всё, что мы делаем, делаем для детей, 27

«Супербацька — 2017»

Хотите узнать больше? У ДУА «Яслі — сад №4 г. Ганцавічы» у рамках агульнага бацькоўскага сходу і напярэдадні Дня маці прайшла вялікая конкурснаяУ ДУА «Яслі — сад №4 г. 19

З аператыўных зводак РАУС

Хотите узнать больше? “Паквапіўся” на тэлефон 2 кастрычніка па матэрыяле Ганцавіцкага РАУС была ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да жыхара вёскі Дзяніскавічы 30

Захавальнік спадчыны

Хотите узнать больше? Сёлета спаўняецца 20 гадоў з дня адкрыцця раённага краязнаўчага музея. На старонках раённай газеты “Савецкае Палессе” будзе апублікаваны цыкл 23