Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Водаправод — за чый кошт?

Водаправод — за чый кошт?

У свой час жыхары вёскі Хатынічы ўзнімалі праблему якасці пітной вады і звярталіся са шматлікімі скаргамі ў розныя інстанцыі, аб чым раённая газета неаднаразова пісала. Дзякуючы рэспубліканскай праграме “Чыстая вада”, у іх населеным пункце быў пабудаваны магістральны водаправод даўжынёй звыш 7 кіламетраў са станцыяй пад’ёму і станцыяй абезжалезвання. Дарэчы, тады ў райцэнтры апошнюю яшчэ толькі планавалі ўзводзіць. Такім чынам жыхары Хатыніч першымі ў раёне атрымалі магчымасць карыстацца вадой самай высокай якасці. Хаця варта адзначыць, што пасля ўвядзення ў эксплуатацыю водаправода падключацца да яго вяскоўцы пачалі вельмі марудна. Неаднаразова яны ўзнімалі пытанне, каб ваду ім падводзілі за дзяржаўны кошт, ледзь не на падворак. Тым не менш, сітуацыя зрушылася з месца і на сённяшні дзень да сістэмы водазабеспячэння падключана 226 домаўладанняў, што складае толькі 58 працэнтаў ад тых, хто можа гэта зрабіць. Калі размова зайшла аб укладанні сваіх сродкаў, многім, як бачым, вада з водаправода стала не вельмі патрэбнай.

І вось зараз тэма падводу вады да домаўладанняў атрымала працяг. Абласным упраўленнем жыллёва-камунальнай гаспадаркі вывучаецца сітуацыя з рэалізацыяй праграмы “Чыстая вада” і з гэтай нагоды ў вёсцы быў праведзены сход. Праблему падводу вады да домаўладанняў узнялі жыхары аддаленых ад цэнтра вёскі вуліц: Зялёнай, Перамогі, Ганцавіцкай, Раздзялавіцкай і другой паловы вуліцы Пінскай. Зноў жа гэтае пытанне ўжо неаднаразова ўзнімалася, і людзям прапанавалася будаваць водаправод на парытэтнай аснове — 50 працэнтаў затрат бярэ на сябе дзяржава, 50 працэнтаў аплочваюць самі людзі. Такія ўмовы многіх не задавальняюць, бо размова ідзе аб значных фінансавых укладаннях, — трэба цягнуць водаправод па вёсцы яшчэ амаль 6 кіламетраў. Але ж там знаходзіцца 309 жылых дамоў, і калі разам уключыцца ў справу, то і сума ўзносу будзе прымальнай для ўсіх.

Сёлета быў зварот і да губернатара вобласці Анатоля Ліса з пытаннем пракладкі водаправода ў Хатынічах. Губернатар таксама акцэнтаваў увагу на тым, што яго будаўніцтва магчыма толькі з долевым удзелам саміх людзей.

Трэба зыходзіць з рэалій нашага жыцця — дзяржавай і так ужо ўкладзены вялікія сродкі ў будаўніцтва сістэмы водазабеспячэння ў Хатынічах і пракладка адводаў ад цэнтральнай магістралі з долевым удзелам жыхароў павінна ўспрымацца спакойна, калі людзі сапраўды зацікаўлены ў водаправодзе. Робіцца ж гэта не на год не на два, а назаўжды. Безумоўна, ёсць цана пытання. Але зноў жа, усё залежыць ад саміх жыхароў — чым больш іх будзе ўдзельнічаць у будаўніцтве водаправода, тым меншай будзе фінансавая нагрузка на кожную сям’ю. Дарэчы, так паступілі ў Хатынічах жыхары вуліцы Зарэчнай — стварылі кааператыў і падалі ўжо дакументы на складанне праектнай дакументацыі. Людзі думаюць не толькі аб сабе, але і аб сваіх дзецях, якія будуць карыстацца ўсімі выгодамі.

У Раздзялавічах адбыўся такі ж сход і там людзі, што жывуць па вуліцах Савецкай, Лясной і Свяціцкай з задавальненнем згадзіліся будаваць водаправод з долевым удзелам. Яны зацікаўлены ў хутчэйшым вырашэнні пытання і рэальна ставяцца да яго.

Аляксей ГРУШЭВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

25 января профсоюзный прием граждан проведет правовой инспектор труда республиканского комитета Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса Гумен Алина Александровна

Хотите узнать больше? 25 января профсоюзный прием граждан проведет правовой инспектор труда республиканского комитета Белорусского профсоюза работников агропромышленного 27

Ганцевчане прошли в финал республиканского молодежного конкурса «100 идей для Беларуси»

Хотите узнать больше? Ганцевчане прошли в финал республиканского молодежного конкурса «100 идей для Беларуси» В минувшую пятницу в Бресте состоялся областной этап 21

Помощник Президента РБ Василий Герасимов проведёт приём граждан в Ганцевичах

Хотите узнать больше? 17 января в Ганцевичском райисполкоме по предварительной записи с 11.00 будет проводить приём граждан и представителей юридических лиц помощник 24

О нарушениях, выявленных Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира

Хотите узнать больше? О нарушениях, выявленных Барановичской межрайонной инспекцией охраны животного и растительного мира 06 января 2018 сотрудниками Барановичской 32

Об образовании участковых избирательных комиссий по выборам депутатов местных Советов депутатов Республики Беларусь двадцать восьмого созыва

Хотите узнать больше? Рассмотрев поступившие протоколы заседаний руководящих органов организационных структур общественных объединений, собраний трудовых коллективов, 47

Прямые телефонные линии

Хотите узнать больше? 13 января с 9.00 до 12.00 по телефону в городе Бресте 8-0162-21-31-21 состоится “прямая линия” с заместителем председателя Брестского областного13 27

Гімназіст — у паўфінале

Хотите узнать больше? Вучань 7 “Б” класа ДУА “Гімназія г. Ганцавічы” Кірыл Грыцкевіч стаў пераможцам першага этапа конкурсу “Чытаем па-беларуску з velcom”. НаВучань 7 “Б” 33