Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Самагонныя рэкі, “п’яныя” берагі

Для праваахоўных органаў Ганцаўшчыны барацьба з п’янствам была заўсёды важнай састаўляючай у прафілактычнай рабоце. Бо п’янства з’яўляецца асноўнай прычынай бытавых злачынстваў, рэальнай пагрозай жыццю і здароўю людзей. Таму вялікае значэнне мае прадухіленне самагонаварэння і рэалізацыі кантрафактнай алкагольнай прадукцыі. Асабліва хвалюе п’янства на сяле, дзе нават існуе свая “такса”: за выкананую работу разлічваюцца бутэлькай, дзвюма… Як дагаворацца.

Толькі за мінулы, 2014 год, у раёне выяўлена 46 фактаў незаконнай вытворчасці, захоўвання і рэалізацыі алкагольнай прадукцыі. Усе парушальнікі прыцягнуты да адказнасці. Супрацоўнікамі РАУС канфіскавана 43,5 літра самагонкі, 723 літры самагоннай брагі, 138 літраў фальсіфікаваных спіртных напіткаў, знішчана 20 самагонных апаратаў.

За першы месяц бягучага года супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі яшчэ 35 літраў брагі, 8,5 літра самагонкі і 79 літраў фальсіфікаванага алкаголю,

Самагонныя рэкі, “п’яныя” берагі

знішчана 2 самагонныя апараты. Лічбы гавораць самі за сябе. Грамадзяне не вучацца на чужых памылках, мабыць, чакаюць, пакуль і да іх у хату пастукаецца “закон”. А вось, напрыклад, Рыгор Васільевіч Рылка з вёскі Люсіна дачакаўся. Супрацоўнікі РАУС на мінулым тыдні знайшлі ў яго 25 літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці. А некалькімі днямі раней буйная партыя несертыфікаванага алкаголю была канфіскавана і ў Людмілы Фёдараўны Рулінскай з вёскі Чудзін. У жанчыны аператыўнікі выявілі 32 бутэлькі гарэлкі, 18 бутэлек віна, 6 бутэлек віскі, 3 бутэлькі рому, 3 бутэлькі каньяку, 1 бутэльку тэкілы. Агульны аб’ём “знаходкі” склаў 52,5 літра. Абодва парушальнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Дарэчы, за вытворчасць моцных алкагольных напояў (самагонкі) і брагі, а таксама за захоўванне самагонных апаратаў пагражае штраф у памеры да 5 базавых велічынь. Калі парушальнікі затрыманы паўторна — штраф ад 5 да 30 базавых велічынь. Караецца штрафам у памеры да 5 базавых велічынь набыццё і продаж самагонкі або брагі. Нязменна ва ўсіх выпадках выяўлены алкаголь канфіскоўваецца разам з самагоннымі апаратамі.

Больш сур’ёзнае пакаранне пагражае тым, хто займаецца продажам кантрафактнага алкаголю. Так, увоз у Рэспубліку Беларусь, перавозка па яе тэрыторыі і захоўванне больш за 10 літраў алкагольных напіткаў, немаркіраваных акцызамі нашай краіны, а таксама захоўванне больш за 30 літраў алкаголю без дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць яго набыцця, цягнуць накладанне штрафу ў памеры да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй алкагольных напіткаў. Калі ж парушальнік плануе прадаваць увезены алкаголь, то яму пагражае штраф да 10 базавых велічынь з канфіскацыяй. А таму, аматарам лёгкіх грошай і проста аматарам алкаголю варта сто разоў падумаць: а ці не надта дорага абыдзецца незаконны выраб і рэалізацыя алкаголю? Тым больш, што супрацоўнікамі Ганцавіцкага РАУС праводзіцца актыўная работа па выяўленні і прадухіленні “бражніцтва”. Падраздзяленні міліцыі стараюцца выкараніць самагонаварэнне і незаконную рэалізацыю спіртаўтрымліваючых вадкасцей.

Ганцавіцкі РАУС просіць усіх, хто валодае інфармацыяй, паведамляць аб фактах вырабу і захоўвання спіртаўтрымліваючай вадкасці або кантрафактнага алкаголю па тэлефонах 2-26-47, або 102. Ананімнасць гарантуецца.

Віталь ЧАБАТАРЭНКА, начальнік аддзела  аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС, маёр міліцыі.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Развиваем эмоционально-волевую сферу дошколят

Хотите узнать больше? Будик Алеся Анатольевна, педагог-психолог яслей-сада № 2 г. Ганцевичи, молодой, но достаточно энергичный и творческий сотрудник. Занятия с 12

Ні холадна, ні горача, або Чаму я не хачу быць на выбарах пабочным назіральнікам

Хотите узнать больше? 18 лютага 2018 года ў Беларусі пройдуць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. Як звычайна, перад важнай палітычнай падзеяй18 лютага 13

СВЕТЛАЙ ПАМЯЦІ ІРЫНЫ РУДКОЎСКАЙ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА

Хотите узнать больше? І памяць, і радасць былая, і сённяшні боль 10 студзеня на 71-м годзе жыцця не стала нашай выдатнай зямлячкі Ірыны І памяць, і радасць былая, і 13

Памочнік Прэзідэнта Васіль Герасімаў правёў прыём грамадзян у Ганцавічах

Хотите узнать больше? З пытаннямі да прадстаўніка Кіраўніка дзяржавы звярнуліся 7 чалавек. Падрабязнасці чытайце ў друкаванай версіі «СП» за суботу.З пытаннямі да 11

Зоркі, маскі, песні: як у Ганцавічах прайшлі Каляды

Хотите узнать больше? У мінулую суботу 13 студзеня ў Ганцавіцкім раённым доме рамёстваў адбылася калядная сустрэча “Шчодры вечар”. Калядны фэст у такім фармацеУ мінулую 21

Свята у кожны дом!

Хотите узнать больше? У мінулую суботу 13 студзеня супрацоўнікі Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў, удзельнікі і сябры народнага клуба майстроў народнай творчаці “Багач” 24

20 января управляющий делами Ганцевичского райисполкома Малявко Наталья Михайловна проведет «прямую телефонную линию»

Хотите узнать больше? 20 января управляющий делами Ганцевичского райисполкома Малявко Наталья Михайловна проведет «прямую телефонную линию» 20 января 2018 года с 9.00 до 23