Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Жорсткія меры да “валютчыкаў”

Жорсткія меры да “валютчыкаў”

Нядаўна ў горадзе Ганцавічы ў ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі РАУС быў затрыманы індывідуальны прадпрымальнік. Мужчына, акрамя свайго асабістага бізнэсу па продажы аўдыё- і відэапрадукцыі, наладзіў яшчэ адзін, нелегальны: ён незаконна скупляў валюту ў насельніцтва. Пры сабе парушальнік меў грашовыя сродкі ў валюце, якія былі адабраны супрацоўнікамі РАУС у даход дзяржавы.

Як паведаміў карэспандэнту “Савецкага Палесся” намеснік начальніка Ганцавіцкага РАУС Вадзім Канапацкі, зараз у адносінах “валютчыка” праводзіцца праверка, а таму падрабязнасці справы будуць вядомы пазней.

Вадзім Вячаслававіч таксама адзначыў, што ў Беларусі павялічыліся штрафы за незаконныя аперацыі з валютай. Адпаведны Указ нумар 49 “Аб забеспячэнні парадку пры ажыццяўленні валютных аперацый” Прэзідэнт Беларусі падпісаў 9 лютага.

Дакумент выдадзены ў мэтах недапушчэння развіцця негатыўных тэндэнцый на валютным і фінансавым рынках з улікам павелічэння попыту на замежную валюту.

Указ прадугледжвае, у прыватнасці, павелічэнне памераў адміністрацыйных штрафаў за незаконныя скупку, продаж, абмен замежнай валюты (да 150 базавых велічынь, а пры паўторным учыненні — да 200 базавых велічынь), за незаконнае прыманне замежнай валюты ў якасці плацежнага сродку (да 100 базавых велічынь, а для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб — да 200 базавых велічынь, пры паўторным учыненні — адпаведна да 200 і 300 базавых велічынь).

За ажыццяўленне валютнай аперацыі без атрымання ў неабходных выпадках дазволу Нацыянальнага банка прадугледжваецца павелічэнне адміністрацыйнага штрафу да 100 базавых велічынь, а для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб — да 200 базавых велічынь.

Дакументам прадугледжваецца ўвядзенне магчымасці канфіскацыі не толькі замежнай валюты, якая з’яўляецца прадметам адміністрацыйнага правапарушэння, але і ўсёй замежнай валюты і іншых грашовых сродкаў, што знаходзіліся ў вінаватай асобы пры сабе на момант учынення правапарушэння.

Устаноўлена таксама адміністрацыйная адказнасць за спробу скупкі, продажу, абмену замежнай валюты, якія ажыццяўляюцца без спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) або дзяржаўнай рэгістрацыі, што дасць магчымасць прыцягваць да адказнасці асоб, якія навязваюць грамадзянам свае паслугі па правядзенні незаконных аперацый з валютай.

Вадзім Канапацкі таксама адзначыў, што супрацоўнікамі РАУС і далей будзе праводзіцца актыўная аператыўная работа па выяўленні незаконнага абароту валютных сродкаў у горадзе і раёне.

Ксенія ЛУЦКО.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

“Ёсць пытанне — будзе і адказ!”. Памочнік Прэзідэнта Васіль Герасімаў правёў прыём грамадзян у Ганцавічах.

Хотите узнать больше? Даведка “СП” Васіль Мікалаевіч Герасімаў нарадзіўся ў 1975 годзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Правазнаўства” і Акадэмію 2

О временном запрете выхода на лед

Хотите узнать больше? РАСПОРЯЖЕНИЕ РАЙИСПОЛКОМА На основании пункта 50 Правил охраны жизни людей на водах Республики Беларусь, утвержденных постановлением Совета Министров 2

Які прыбытак ад гарэлкі?

Хотите узнать больше? Фото из сети Урад вывучыць пытанне аб павышэнні ўзросту пакупнікоў алкагольных напояў да 21 года. Размова аб гэтым нядаўна ішла Фото из сети Урад 15

Лекарств стали покупать меньше

Хотите узнать больше? Фото из сети Странная тенденция наметилась на рынке медицинских препаратов. Заметно снизились продажи лекарственных средств. Скажем, фактически на 24

Поздравление от руководства района с Днем спасателя

Хотите узнать больше? Поздравление от руководства района с Днем спасателя Уважаемые сотрудники и ветераны районного отдела по чрезвычайным ситуациям! Примите сердечные 18

График проведения единых информационных дней в 2018 г.

Хотите узнать больше? График проведения единых информационных дней в 2018 г. 18

На страже семейного равновесия

Хотите узнать больше?   Фото автора В период развития школы XXI века в центре внимания, как и прежде, стоит ребёнок. Но без совместной Фото автора В период развития 29

Профилизация — общемировая тенденция

Хотите узнать больше? В белорусские школы возвратилось профильное образование. Теперь знания на повышенном уровне по отдельным предметам можно получить не только в 33