Закрыть
Выберите свой город
Закрыть
Прыбытак даражэй за бацькоўскія слёзы?
Прыбытак даражэй за бацькоўскія слёзы?
Летась зафіксавана 4 факты рэалізацыі спіртных напіткаў непаўналетнім у гандлёвых кропках раёна. Ва ўсіх выпадках Закон парушылі работнікі райспажыўтаварыства. Здаецца, такіх правапарушэнняў няшмат, але, улічваючы, што іх выявіць даволі складана і здзейснены яны супрацоўнікамі адной арганізацыі, дык сітуацыя складваецца не зусім добрая. Між іншым, праводзілася даволі сур’ёзная прафілактычная работа сярод работнікаў гандлю, але, як аказалася, некаторым з іх “усё да лямпачкі”.
Так, 23 лістапада 2014 года днём у магазіне “Алімп” пракурор раёна стаў сведкам, як прадавец прадала непаўналетняй дзяўчынцы піва. За гэта правапарушальніца была прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу памерам 25 базавых велічынь — на той час 3 мільёны 750 тысяч рублёў. Каб звярнуць увагу на гэтую праблему, у райспажыўтаварыстве пракуратурай раёна была праведзена нарада з удзелам усіх загадчыкаў магазінаў, аб’ектаў грамадскага харчавання гэтай арганізацыі і ўказана на недапушчальнасць парушэння заканадаўства.
Але не прайшло і месяца пасля нарады, як адбылося чарговае аналагічнае правапарушэнне з боку работніка райспажыўтаварыства, якое мела сур’ёзныя наступствы. А менавіта, 27 снежня 2014 года непаўналетні ў кафетэрыі вёскі Малькавічы спачатку ўзяў на “вексель” у прадаўца Іны Рылкі бутэльку піва, затым яшчэ бутэльку гарэлкі і закончыў “падаграваць” сябе зноў півам. Напіўся так, што амаль нічога не помніў. Закончылася папойка даволі змрочна — непаўналетні пабіў шкло ў вокнах адміністрацыйнага будынка, які належыць СВК “Бярозавец”, а затым зняў з чужога аўтамабіля відэарэгістратар. Адным словам, п’янка, учыненая “з дапамогай” работніцы кафетэрыя, абярнулася для хлопца  ў канчатковым выніку ўзбуджэннем дзвюх крымінальных спраў па фактах хуліганства і крадзяжу. Варта адзначыць нахабства і цынізм работніка кафетэрыя Іны Рылкі, якая да гэтага выпадку ўжо неаднаразова прадавала і давала ў доўг спіртное маладому правапарушальніку. Яго бацькі нязменна вярталі грошы і пастаянна прасілі больш не даваць іх сыну спіртное, але, як бачым, мясцовай “гаспадыні” кафетэрыя прыбытак быў даражэй за бацькоўскія слёзы. Адміністрацыйная камісія пры райвыканкаме вынесла рашэнне: пакараць Іну Рылку штрафам у 25 базавых велічынь — зараз 4 мільёны 500 тысяч рублёў. Таксама яна прыцягнута і да дысцыплінарнай адказнасці — ёй аб’яўлена вымова. Хаця пракуратура раёна не згодна з такой мерай пакарання. Як адзначыла памочнік пракурора раёна Дзіяна Якубец, жанчына шматразова парушала закон, рэалізуючы, ды яшчэ і ў доўг, спіртное непаўналетняму, хаця, між іншым, добра ведала, што яму няма 18 гадоў. Таму пакаранне не адпавядае сур’ёзнасці правапарушэння, якое пацягнула за сабой здзяйсненне злачынства. Зараз матэрыялы справы знаходзяцца на разглядзе ў пракуратуры раёна, пасля чаго можа быць прынята рашэнне аб больш жорсткім пакаранні — за згаданае правапарушэнне прадугледжваецца штраф да 50 базавых велічынь. Таксама варта будзе разгледзець і пытанне аб звальненні жанчыны з займаемай пасады.
Тое, што толькі прадаўцы райспажыўтаварыства трапілі ў спіс парушальнікаў, растлумачыць можна даволі проста. У адпаведнасці з Дэкрэтам № 1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пры паўторным здзяйсненні згаданага правапарушэння, у гандлёвага прадпрыемства могуць адабраць ліцэнзію на продаж спіртнога ці нават, увогуле, паставіць пытанне аб яго ліквідацыі. Гэта добра ведаюць у прыватных магазінах і больш сур’ёзна адносяцца да магчымых наступстваў. У сваю чаргу,   цяжка ўявіць магчымым такі вынік  для райспажыўтаварыства.  Можа таму ў гэтай арганізацыі не надаюць асаблівай увагі ўзнятай у артыкуле праблеме?
Аляксей Грушэвіч.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!
Комментарий (Максимум 1000 символов)
Вопрос: Спутник планеты Земля?
Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!
Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.
Govorim.by
vk.com/govorimby
Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь
Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?
Новости Ганцевичей
Круглый стол "На страже здоровья", приуроченный Всемирному Дню борьбы против диабета
Хотите узнать больше? Круглый стол "На страже здоровья", приуроченный Всемирному Дню борьбы против диабета 15 ноября 2017 года в отделении дневного пребывания для граждан 18
Поздравление от руководства района с Днем работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса
Хотите узнать больше? Поздравление от руководства района с Днем работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса Уважаемые 26
Уважаемые работники сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности, ветераны отрасли!
Хотите узнать больше? Примите искренние и сердечные поздравления с профессиональным праздником. Этот день объединяет всех, кто живет и трудится на земле, работает вПримите 18
День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК отметили в Ганцевичах
Выездной прием граждан начальника Ганцевичской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира в аг.Новоселки Ляховичского района
Хотите узнать больше? Выездной прием граждан начальника Ганцевичской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира в аг.Новоселки Ляховичского района 66
11 ноября заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Прокурат Виталий Ростиславович проведет «прямую телефонную линию»
Хотите узнать больше? 11 ноября заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Прокурат Виталий Ростиславович проведет «прямую телефонную линию» 11 ноября 2017 года с 66
Такі “непрыкметны” інсульт
Хотите узнать больше? Падчас пікніка дзяўчына спатыкнулася і ўпала. Ёй прапанавалі выклікаць “хуткую дапамогу”, але яна запэўніла ўсіх, што ўсё ў парадку іПадчас пікніка 42
Концерт ко Дню Октябрьской революции в Ганцевичах