Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Хто падарыў прыгажосць?

Хто падарыў прыгажосць?

У сапраўдных гаспадароў прыгажосць — жаданы госць у любую пару года. І вясной, калі на клумбах пазіраюць на свет пралескі ці выпеставаныя гаспадыняй фіялкі на падаконніках, і летам, калі чаруюць вока выратаваныя ёю ад лютых маразоў лілеі, ружы, півоні, і восенню, калі палымнеюць на газонах шматколернай гамай астры і аксаміткі, весела гараць у садах гронкі рабіны і каліны.

Не менш прывабнымі і чароўнымі могуць выглядаць сядзібы, шматкватэрныя дамы, адміністрацыйныя будынкі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў і зімою. І нічога, што пад бялюткім снегам схаваны клумбы і газоны: вясёлкавая квецень рознакаляровых гірлянд, агеньчыкаў, разнастайных кампазіцый з іх успыхнула паўсюдна і яркім казачным святлом азарае ўсё навокал. Куды не кінеш вокам — адчуваеш: Новы год крочыць па планеце і дорыць новыя надзеі і спадзяванні, ён, як і  ўладарная прыгажосць, — жаданы госць у ганцаўчан, да яго яны падрыхтаваліся як след. Паспрабуй, вылучы ў гэтым дзіўным калейдаскопе крэатыўных навагодніх кампазіцый гаспадара, які аздобіў сваё ўладанне найпрыгажэй, найярчэй, найцікавей! Аднак члены камісіі па падвядзенні вынікаў аб’яўленага яшчэ напярэдадні снежня конкурсу на лепшае навагодняе афармленне арганізацый, устаноў горада, прадпрыемстваў усіх форм уласнасці, прыватных домаўладанняў усё ж прыкмецілі самых-самых і на пасяджэнні, якое адбылося на чале з Віктарам Драздом, старшынёй раённага Савета дэпутатаў, старшынёй гэтай камісіі, вынеслі іх прозвішчы на агульны разгляд. Перш чым агучыць іх, Віктар Якаўлевіч адзначыў, што большасць прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў нашага райцэнтра, уладальнікі прыватных дамоў творча падышлі да іх святочнага афармлення, вячэрняга асвятлення фасадаў. Таму і зіхаціць, як у чароўнай казачнай краіне, наш палескі гарадок. Вынесеныя для абмеркавання прозвішчы пераможцаў конкурсу падтрымалі члены камісіі.

Дык хто ж яны, сапраўдныя гаспадары, носьбіты прыгажосці, патрыёты свайго горада і творчыя людзі, пераможцы гэтага перадсвяточнага конкурсу?

Сярод прадпрыемстваў прамысловасці, жыллёва-камунальнай гаспадаркі пераможцамі і ўладальнікамі дыпломаў райвыканкама, а таксама каштоўных падарункаў сталі:

— унітарнае прадпрыемства “Пінсксаўгасбуд — ПМК № 14”;

— філіял ААТ “Берасцейскі пекар” Ганцавіцкі хлебазавод;

— КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ”;

— цэнтр банкаўскіх паслуг №107 філіяла № 802 ААТ “АСБ Беларусбанк” г. Баранавічы.

Сярод абслугоўваючых прадпрыемстваў горада, транспарту, сувязі, бытавога абслугоўвання:

— раённы камбінат бытавога абслугоўвання.

Сярод устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорту:

— ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Ганцавічы”;

— ДУА “Ганцавіцкая дапаможная школа-інтэрнат”;

— раённы цэнтр дзіцячай і юнацкай творчасці;

— ДУА “Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы”;

— раённая дзіцячая бібліятэка.

Сярод шматкватэрных жылых дамоў і прыватных домаўладанняў:

— Андрэй Эдуардавіч Стральцоў і Таццяна Мікалаеўна Цвірка, г. Ганцавічы, вул. Нахімава, д. 5/1;

Іна Іванаўна Малышка і Фёдар Фёдаравіч Малышка, г. Ганцавічы, вул. Сідарэвіча, д. 5;

— Віктар Віктаравіч Енджыеўскі і Наталля Анатольеўна Енджыеўская, г. Ганцавічы, вул. Сідарэвіча, д. 8;

— Наталля Віктараўна Марушчык і Мікалай Васільевіч Марушчык, г. Ганцавічы, вул. Перамогі, д. 14а, кв. 2;

Зоя Аляксееўна Байда, г. Ганцавічы, вул. Арлоўскага, д. 20.

Была адзначана таксама са станоўчага боку і работа па святочным навагоднім афармленні ПМС, ДРБУ-100, прафтэхліцэя, чыгуначнай станцыі Ганцавічы, райспажыўтаварыства, УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ”, райгазу.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Выборы в местные Советы депутатов 28 созыва. Список новостей

Хотите узнать больше? Список публикаций под рубрикой «Выборы в местные Советы депутатов 28 созыва». Выборы состоятся 18 февраля 2018 года. Избирательная компания 16

27 января заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Григорян Артур Владимирович проведет «прямую телефонную линию»

Хотите узнать больше? 27 января заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Григорян Артур Владимирович проведет «прямую телефонную линию» 27 января 2018 года с 31

О регистрации кандидатов в депутаты Ганцевичского районного Совета депутатов двадцать восьмого созыва

Хотите узнать больше? Ганцевичская районная территориальная избирательная комиссия по выборам депутатов Ганцевичского районного Совета депутатов двадцать восьмого созыва 35

Сбор макулатуры на благо будущего. Размышления о добре и пользе.

Хотите узнать больше? Фото из сети Бывает так, что в сущности доброе и полезное дело мы рассматриваем как негативное явление. Разговор веду о Фото из сети Бывает так, что 32

“Ёсць пытанне — будзе і адказ!”. Памочнік Прэзідэнта Васіль Герасімаў правёў прыём грамадзян у Ганцавічах.

Хотите узнать больше? Даведка “СП” Васіль Мікалаевіч Герасімаў нарадзіўся ў 1975 годзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Правазнаўства” і Акадэмію 19

О временном запрете выхода на лед

Хотите узнать больше? РАСПОРЯЖЕНИЕ РАЙИСПОЛКОМА На основании пункта 50 Правил охраны жизни людей на водах Республики Беларусь, утвержденных постановлением Совета Министров 31

Які прыбытак ад гарэлкі?

Хотите узнать больше? Фото из сети Урад вывучыць пытанне аб павышэнні ўзросту пакупнікоў алкагольных напояў да 21 года. Размова аб гэтым нядаўна ішла Фото из сети Урад 17

Лекарств стали покупать меньше

Хотите узнать больше? Фото из сети Странная тенденция наметилась на рынке медицинских препаратов. Заметно снизились продажи лекарственных средств. Скажем, фактически на 29