Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Цудоўны час, добрая моладзь

У кожным чалавеку крыюцца пэўныя здольнасці і схільнасці, але для таго, каб яны раскрыліся, каб тугі бутон ператварыўся ў найпрыгажэйшую кветку, здзівіў і зачараваў, іх трэба прыкмеціць, абудзіць і развіць. Педагогі, майстры і выхавальнікі Ганцавіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці як ніхто іншы ведаюць сапраўдную цану гэтай нестарэючай ісціны, а таму і кладуць яе ў аснову ўсяго выхаваўчага працэсу. Гэта няпростая, карпатлівая, можна сказаць, штохвілінная праца, але калі бачыш яе плён — радуецца душа за кожнага падлетка, якога ты падтрымаў, змог раскрыць дрэмлючыя ў ім здольнасці, дапамог яму ўпэўнена  і смела паказаць іх іншым. Менавіта так, па-дзіцячы радасна, непасрэдна і па-даросламу з гонарам, годна ўспрымаў калектыў прафліцэя кожны выхад на сцэну іх выхаванцаў у час нядаўняга конкурсу мастацкай самадзейнасці, які па даўняй традыцыі праводзіцца ва ўстанове штогод. Калі раней у ім прымалі ўдзел першакурснікі і ён насіў назву “Алё, мы шукаем таленты!”, то сёлета ў яго ўключыліся і навучэнцы ўсіх курсаў, што зрабіла конкурс яшчэ больш багатым па змесце, прыцягнула да актыўнай падрыхтоўкі амаль усіх рабят і на поўную моц паказала іх творчыя  здольнасці.

Паколькі год надыходзячы будзе Годам моладзі, і важнага юбілею — 70-годдзя Вялікай Перамогі, сёлетні конкурс мастацкай самадзейнасці, праведзены ў ліцэі, меў сімвалічную назву — “Моладзь і час. Подзвіг у імя будучага”. Актыўна, старанна навучэнцы разам з педагогамі, куратарамі, майстрамі падбіралі рэпертуар, рыхтавалі сцэнарый, адзінай дружнай сям’ёй клапаціліся аб афармленні кожнай сцэнічнай пастаноўкі, праводзілі рэпетыцыі. І вось ён, па-сапраўднаму святочны, урачысты і хвалюючы дзень правядзення конкурсу. Сумесная творчая праца вылілася ў цудоўны, непаўторны канцэрт, уражанне ад якога дагэтуль не пакідае і навучэнцаў ліцэя, і іх бацькоў, якія былі запрошаны на конкурс, і калектыў выкладчыкаў і майстроў.

Пастаноўкай “Подзвіг у імя будучага” рабяты групы № 13 і адкрылі конкурсную праграму. Як жа прачула гучалі ў іх выкананні ўдала і прадумана падабраныя для яе вершы, песні! Як па-майстэрску пранікнёна выконвалі іх юнакі і дзяўчаты! Аб тым, што кожнае іх слова, кожны вершаваны радок, кожны рух западаюць у сэрцы гледачоў, што вайна, якой, на шчасце, не ведаюць дзеці, унукі, праўнукі тых, хто падарыў нам мір і спакой, усё ж праходзяць шчымлівым болем праз іх успрымальныя душы, сведчылі звонкая цішыня ў зале, святая і нярушная, ды шквал гарачых і ўдзячных апладысментаў. Не маглі стрымаць слёз жанчыны, калі так кранальна чытаў верш “Пісьмо салдату” Уладзімір Шуляк, калі так зладжана, хораша спявалі Ілья Багатыроў, Дзяніс Піліпчук,  Вадзім Стрыж, Віталій Міхайлаў, Крысціна Кісялевіч і іншыя рабяты. На сцэну выходзілі нават тыя навучэнцы, якія раней ніяк не асмельваліся зрабіць гэта. Адна з матуль, якая прыйшла ў той дзень падтрымаць свайго сына, не хаваючы замілавання ўбачаным і захаплення, шчыра прызналася, што яе сын з дзіцячага садка не ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці і дзякавала педагогам за тое, што знайшлі чароўны ключык да сэрца падлетка, што падтрымалі яго, убачылі і раскрылі ў ім такія здольнасці.

Сцэнічнае майстэрства, густ, прадуманы, удалы рэпертуар — усё гэта і ператварыла конкурс у сапраўднае свята. Членам журы было няпроста выбраць лепшых з лепшых у кожнай намінацыі, якіх, дарэчы, было нямала. Лепшымі былі прызнаны: канферансье — Надзея Булат і Віктар Глазун, пастаноўка — “Подзвіг у імя будучыні” (група № 13), саліст — Вадзім Стрыж, салістка — Крысціна Кісялевіч, дуэт — Аляксандр Каркотка і Андрэй Ціхан, вакальная група — група № 9, аўтарскае сачыненне — Вераніка Літвіновіч, чытальнікі — Яўген Берташ, Ілья Ігнатовіч, Канстанцін Валчок. Лепшы гумарыстычны нумар паказалі гледачам навучэнцы групы № 8, шматграннасцю талентаў здзівілі рабяты групы № 16, масавасцю ўдзелу ў конкурсе парадавала група № 8, прыз сімпатый гледачоў заваяваў Віталь Міхайлаў, які літаральна пакарыў публіку. Разам з рабятамі на сцэну выходзілі педагогі, куратары, разам хваляваліся, разам перажывалі, разам радаваліся ўдачы. Гэта былі вынікі агульнай сугучнай працы — настаўнікаў і іх выхаванцаў. Педагогі здолелі ўбачыць у кожным падлетку пэўныя задаткі, працягнулі ім руку дапамогі, а рабяты ўдзячна адгукнуліся на цяпло іх сэрцаў і падарылі свята душы ўсім разам, на якім панавала дружалюбнае, па-сапраўднаму сяброўскае саперніцтва.

Верыцца, што здольнасці да мастацкай самадзейнасці, абуджаныя ў навучэнцах установы яе калектывам, будуць раскрывацца і радаваць гледачоў і па-за сценамі навучальнай установы, як гэта робяць выпускнікі ліцэя, вядомыя цяпер на Ганцашчыне выканаўцы Віталь Макаед, Іван Галушка, Мікалай Мядзведзеў, а таксама Сяргей Калоша, Павел Руткоўскі, якія звязалі свой лёс з культурай.

Марыя ДЗЁМІНА.

НА ЗДЫМКУ: спявае Аляксандр Казак (група № 1).

Цудоўны час, добрая моладзь

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях

Новости Беларуси