Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ГАНЦАВІЦКІ РАНС ПАПЯРЭДЖВАЕ!

ГАНЦАВІЦКІ РАНС ПАПЯРЭДЖВАЕ!

У ходзе рэйду

10 лістапада бягучага года быў праведзены рэйд па выяўленні фактаў выпальвання сухой расліннасці насельніцтвам раёна і маніторынг пажаранебяспечных участкаў. У ходзе рэйдавых мерапрыемстваў работнікамі Ганцавіцкага РАНС устаноўлены факт спальвання сухой расліннасці. Да адміністрацыйнай адказнасці па дадзеным факце прыцягнуты Мікалай В., жыхар вёскі Ганцавічы.

Супрацоўнікі аддзялення РАНС нагадваюць, што пажаранебяспечны перыяд працягваецца, і за выпальванне сухой расліннасці прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу памерам ад 10 да 40 базавых велічынь. Калі выпальванне расліннасці прыводзіць да больш цяжкіх наступстваў, напрыклад, да ўзгарання тарфяніка, дык пасля правядзення разбіральніцтва, вінаватаму прад’яўляюць яшчэ і іск аб спагнанні сродкаў, затрачаных на тушэнне пажару.

Рэйды РАНС будуць працягвацца да змены ўмоў надвор’я.

Пажар у жылым доме

Днём пазней, 11 лістапада, у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Ганцавіцкага РАНС паступіла паведамленне аб узгаранні жылога дома ў вёсцы Лактышы. Выратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, заўважылі моцнае задымленне ў хаце: тлела старое адзенне. У памяшканні знаходзіўся гаспадар, 1926 года нараджэння. Супрацоўнікі РАНС эвакуіравалі пацярпеўшага на свежае паветра і перадалі фельчару. Зараз яго жыццю і здароўю нічога не пагражае.

На шчасце, дом быў абсталяваны аўтаномным пажарным апавяшчальнікам, устаноўленым за кошт мясцовага бюджэту ў 2010 годзе, які спрацаваў пры ўзнікненні пажару. Магчымая прычына ўзгарання — неасцярожнасць гаспадара пры курэнні.

Не прапальвай жыццё!

З 14 па 29 лістапада на Ганцаўшчыне праходзіць рэспубліканская акцыя “Не прапальвай сваё жыццё!”. Яна накіравана на прадухіленне пажараў і гібелі на іх людзей з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Нагадаю, што з пачатку года па гэтай прычыне адбыліся два пажары, на якіх загінулі два чалавекі.

Паважаныя грамадзяне! Будзьце ўважлівымі ў пытаннях асабістай бяспекі, а таксама праявіце клопат аб тых людзях, хто знаходзіцца побач з вамі: родных, суседзях, знаёмых. Вядома, што людзі, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі і кураць у ложку ў стане алкагольнага ап’янення, ставяць пад пагрозу не толькі сябе, але і іншых. Магчыма, ваша нераўнадушша выратуе чыёсьці жыццё. Не грэбуйце элементарнымі правіламі пажарнай бяспекі, не праяўляйце бестурботнасці і нядбайнасці ў абыходжанні з агнём пры курэнні. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Аляксандр ПАРФЕЯВЕЦ,

інспектар РАНС.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях

Жилой дом горел ночью в Чудине

Хотите узнать больше? Сегодня ночью, 4 января, в 01-09 в центр оперативного управления Ганцевичского РОЧС поступило сообщение о пожаре жилого дома по адресу: