Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ва ўдасканаленні і развіцці

У апошні час на Ганцаўшчыне шмат сродкаў укладаецца ў развіццё сацыяльнай сферы. Вядзецца будаўніцтва і рэканструкцыя многіх сацыяльных аб’ектаў. І ў мінулую нядзелю адбыліся дзве знамянальныя падзеі. У райцэнтры — адкрыццё новага будынка раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а ў вёсцы Дзяніскавічы — бальніцы сястрынскага догляду.

Больш магчымасцей і паслуг

Ва ўдасканаленні і развіцці

Тэрытарыяльны цэнтр не меў доўгі час сваіх памяшканняў — арандавалі іх у адміністрацыйным будынку і ў сацыяльна-педагагічным цэнтры па вуліцы Мантажнікаў. Недастатковасць плошчаў і іх неабуладкаванасць, у адпаведнасці са спецыфікай работы, істотна абмяжоўвалі дзейнасць цэнтра. Цяпер жа супрацоўнікі ўстановы атрымалі магчымасць плённа працаваць і ў поўнай меры рэалізоўваць, як запланаваныя сацыяльныя мерапрыемствы, так і пашырыць спектр аказваемых паслуг. Дарэчы, цэнтр пакіне за сабой некалькі памяшканняў на старым месцы, каб адкрыць аддзяленне дзённага знаходжання і для людзей сталага ўзросту. Па аналогіі з аддзяленнем, дзе займаюцца маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі.

Тэрытарыяльны цэнтр цяпер размясціўся ў абноўленым пасля капітальнага рамонту і мадэрнізацыі будынку былога неўралагічнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы, на што затрачана каля 3 мільярдаў рублёў з раённага бюджэту. Усё тут зроблена з любоўю і клопатам, як для камфортнай работы супрацоўнікаў цэнтра, так і для наведвання яго і дзённага знаходжання людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Ды і месца для будынка выбрана адмысловае — побач райпаліклініка і раённая бальніца, аўтобусны прыпынак, а таксама ёсць шматлікія магазіны.

Як заўважыў у сваёй прамове старшыня райвыканкама Аляксандр Саланевіч, гэтая частка горада становіцца таксама асаблівым цэнтрам жыцця яго жыхароў. Ён таксама адзначыў, што будынак планавалася адкрыць у 2015 годзе, але каб не расцягваць будаўніцтва, сэканоміць грашовыя сродкі, а таксама хутчэй прадаставіць супрацоўнікам цэнтра і іх падапечным больш камфортныя ўмовы, было прынята рашэнне паскорыць будаўнічыя работы.

Дзякуючы будаўнікам з брэсцкай фірмы “АртБудЦэнтр”, якая выйграла тэндар на ажыццяўленне рэканструкцыі, літаральна за два месяцы быў выкананы ўвесь аб’ём работ, што планаваўся на 2015 год. Вялікі ўклад унеслі ў агульную справу таксама калектывы ДРБУ-100, камунальнай гаспадаркі, раёна электрычных сетак, РВЭС, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і райаддзела ўнутраных спраў. Аказалі падтрымку і прадпрымальнікі раёна, сярод якіх — Вадзім Агалец, Галіна Чумакова, Эдуард Смоліч.

Дзякуючы агульным намаганням раён набыў не толькі новы сацыяльна значны аб’ект, — змянілася ўся тэрыторыя вакол райпаліклінікі, а перад будынкам раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі разбіта алея ў гонар 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Старасць, акружаная клопатам і ўвагай

Клопат аб састарэлых людзях надзённы, аб яго ўзроўні можна меркаваць і аб стане грамадства ў краіне. Клопат аб пенсіянерах, якія многія гады працавалі на карысць грамадства, адзін з важнейшых накірункаў дзейнасці сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Менавіта яна бярэ на сябе ўвесь клопат аб людзях, якія па тых ці іншых прычынах апынуліся ў складаных жыццёвых умовах і на схіле гадоў ім патрэбна дапамога.

Ва ўдасканаленні і развіцці

Дзяніскавіцкая бальніца сястрынскага догляду з часу адкрыцця ў 2006 годзе размяшчалася ў старых памяшканнях і нягледзячы на чуласць, увагу і штодзённы клопат работнікаў, немагчыма было стварыць самыя выдатныя ўмовы для пражывання яе пастаяльцам. Але дзякуючы падтрымцы абласнога выканаўчага камітэта і непасрэдна губернатара вобласці Канстанціна Сумара, было прынята рашэнне перавесці бальніцу сястрынскага догляду ў новы будынак. З гэтай мэтай і былі выдзелены сродкі з абласнога бюджэту на рэканструкцыю будынка былога дзіцячага садка ў вёсцы. Ён заставаўся незапатрабаваным — дашкольныя групы зараз працуюць на базе сярэдняй школы. 6 мільярдаў рублёў дазволілі па сутнасці пабудаваць цэлы комплекс на 25 месцаў з усім неабходным абсталяваннем для камфортнага жыцця пажылых людзей: уласная пральня, кухня, добраўпарадкаваныя, не паварочваецца язык сказаць палаты, — нумары, прасторны пакой адпачынку з вялікім тэлевізарам і, безумоўна, створаны цудоўныя ўмовы для работы і абслугоўвання сваіх падапечных медыцынскаму персаналу, якога тут 18 чалавек. Зразумела, што мясцовая ўлада, а таксама шматлікія арганізацыі, прадпрыемствы і прадпрымальнікі не засталіся ўбаку — падтрымалі добрую справу. Шмат намаганняў прыклалі непасрэдна і самі работнікі медыцынскіх устаноў раёна.

Дарэчы, работа па абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы і паляпшэнні ўмоў абслугоўвання насельніцтва ў цэнтральнай раённай бальніцы вядзецца мэтанакіравана. Сёлета ўжо адкрыта новае дзіцячае аддзяленне, больш чым 300 мільёнаў рублёў затрачана на добраўпарадкаванне і заасфальтаванне дарожак на тэрыторыі бальніцы, вядзецца бягучы рамонт тэрапеўтычнага аддзялення, а на наступны год запланаваны рамонтныя работы ў асобных кабінетах райпаліклінікі. Хаця, як паказвае практыка, у гэтай сферы апошнім часам робіцца значна больш, чым плануецца, бо многае залежыць не толькі ад грошай, але і адносін грамадскасці. Разам можна дабіцца многага…

Аляксей ГРУШЭВІЧ.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях