Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Паклікала зямля-карміцелька…

Фермерская гаспадарка “Агра-Восень” добра вядома ў раёне. Яно і зразумела. Невялікі калектыў агароднікаў вырошчвае прадукцыю, якая карыстаецца вялікім попытам як у дзяржаўным гандлі, так і ў насельніцтва.

Асаблівы ажыятаж назіраецца ў час восеньскіх кірмашоў. Гараджане ахвотна, прычым, па прымальных цэнах, купляюць бульбу, капусту, моркву, цыбулю, сталовыя буракі. Ды і зерне каласавых культур —   пшаніца, ячмень, авёс і трыцікале — заўсёды запатрабавана.

Паклікала зямля-карміцелька…

Назва “Агра-Восень” стала своеасаблівым брэндам, які гарантуе высокую якасць агародніннай і іншай прадукцыі.

— Бацькі з дзяцінства прывучылі мяне працаваць на зямлі, — расказвае кіраўнік фермерскай гаспадаркі Аляксандр Пішч. — Яны сцвярджалі: “Да любой справы, за якую бярэшся, неабходна адносіцца з любоўю, разуменнем і сур’ёзна”. Што гэта сапраўды так, я пераканаўся на ўласным вопыце.

Нарадзіўся і вырас Аляксандр у вёсцы Дзяніскавічы. Яго бацька, Павел Маркавіч, узначальваў паляводчую брыгаду мясцовага калгаса. Маці, Кацярына Міхайлаўна, працавала ў нарыхтоўчым ларку. У сям’і было трое дзяцей. Аляксандр — самы малодшы. Як і ўсе хлапчукі, гойсаў па вясковай вуліцы, пракладваў сцежкі па росных травах. Калі крыху падрос, пачаў дапамагаць бацькам. То спелых памідораў нарве кошык, то агуркі з градкі падсобіць прыбраць. А наконт копкі бульбы — то і казаць няма чаго. Увіхаўся нароўні з дарослымі.

І ўсё ж, цікавасць да тэхнікі напачатку перамагла. Пасля школы Аляксандр вывучыўся ў Мінскім ГПТВ-158 на фрэзероўшчыка. Спасцігаў сакрэты прафесіі на сталічным заводзе  шасцёран. Адслужыў у арміі. Паступіў і паспяхова закончыў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум. Працаваў зноў жа ў сталіцы — на аўтамабільным заводзе. Спачатку — фрэзероўшчыкам, затым — майстрам у агрэгатным цэху. Можа, і зараз жыў бы ў Мінску, калі б не настальгія па малой радзіме. Ды і бацькоўскі падворак патрабаваў дужых мужчынскіх рук. Гэта было ў 1993 годзе…

Клопаты сялянскія — нетаропкія, ціхія і спакойныя. Зусім не тое, што жыццё гарадское — віхурнае, бурлівае і захлістваючае. У той час мясцовы калгас “Расія” заснаваў малое прадпрыемства пад назвай “Верасень”. Паляводы пачалі вырошчваць ледзь не ўсе агароднінныя культуры. Аляксандр спачатку ўладкаваўся сюды звычайным вартаўніком, а затым узначаліў калектыў. Адразу было цяжкавата. Ды ён — сам патомны селянін — праяўляў ініцыятыву і самастойнасць. З гадамі назапашваўся бясцэнны вопыт, мацнела неадольнае жаданне быць сапраўдным гаспадаром на зямлі.

І Аляксандр ім стаў. У такіх выпадках звычайна гавораць: “Не было б шчасця, калі б няшчасце не дапамагло”. Мясцовы калгас “Расія” ад безграшоўя не мог далей утрымліваць свой прыдатак — малое прадпрыемства “Верасень”. З гэтым згадзіліся і ў райвыканкаме. Аляксандру, як вопытнаму агароднінаводу, прапанавалі арганізаваць сваю фермерскую гаспадарку. Ішоў 2003-ці год…

Гэта зараз быццам усё адладжана і адрэгулявана. А тады… Трэба было аднекуль браць разгон. Рашэннем райвыканкама пачынаючаму фермеру выдзелілі 47 гектараў зямлі, з іх 35 — ворыўнай. Добра тое, што ўсе палі знаходзіліся паблізу роднай вёскі. Ды і беспрацэнтны крэдыт на закуп тэхнікі быў дарэчы. Адным уласным трактарам столькі зямлі своечасова не дагледзіш. Гэта быў пачатак…

Прайшло 11 гадоў. Час станаўлення, час  самасцвярджэння, час прызнання. Аляксандр Пішч здолеў стварыць дзеяздольны і дружны калектыў. Зараз тут у авангардзе знаходзіцца Уладзімір Мелехавец. Ён і трактарыст, і механік, і галоўны інжынер. Ядро гаспадаркі складаюць паляводы. Людміла Яршова, Вольга Швайка, Валерый Дзенісеня і Вячаслаў Шуляк на ўсе работы здатныя.

Цёплых слоў заслугоўвае былы механізатар Міхаіл Рахнянскі. Дзевяць гадоў добрасумленна адпрацаваў, зараз — на пенсіі. Ды і старэйшы родны брат Міхаіл не адзін год аддаў фермерскай гаспадарцы “Агра-Восень”.

…Спрадвеку зямля-карміцелька любіць і паважае дбайных і руплівых гаспадароў. Яна іх кліча, каб потым аддзячыць багатым і шчодрым ураджаем. Аляксандр Пішч — такі чалавек. У яго ёсць любімая справа — самааддана працаваць на роднай зямлі. Хіба гэтага мала?

Паклікала зямля-карміцелька…

Міхась АРЭШКА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Информация
Чтобы оставить комментарий - авторизуйтесь на сайте или зарегистрируйтесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

20 марта — Всемирный день здоровья полости рта

Хотите узнать больше? 20 марта отмечается Всемирный день здоровья полости рта. Предлагаем вашему вниманию материал помощника врача-гигиениста Ганцевичского районного ЦГиЭ 11

И жгли, и тушили: в Ганцевичском районе проходит комплексное учение

Хотите узнать больше? С 19 по 20 марта в районе проходит комплексное учение. Сегодня в рамках учений спасатели отрабатывали свои навыки по защитеС 19 по 20 марта в районе 11

К Всемирному дню здоровья полости рта: «Здоровые зубы - здоровый организм»

Хотите узнать больше? К Всемирному дню здоровья полости рта: «Здоровые зубы - здоровый организм» Здоровые зубы - здоровый организм О человеке можно многое рассказать, 10

23 марта проведет «прямую телефонную линию» заместитель председателя райисполкома Прокурат Виталий Ростиславович

Хотите узнать больше? 23 марта проведет «прямую телефонную линию» заместитель председателя райисполкома Прокурат Виталий Ростиславович 23 марта 2019 года с 9.00 до 12.00 12

Какая погода ожидается в Ганцевичском регионе на этой неделе

Хотите узнать больше? Солнечно, но временами дождь — такую погоду обещают синоптики на этой неделе в Ганцевичах и районе. На протяжении данного периодаСолнечно, но 20

Ганцевчане – финалисты республиканского фестиваля

Хотите узнать больше? Воспитанники ГУО «Ганцевичской вспомогательной школы интерната» прошли в финал 12 республиканского фестиваля художественного творчества «Вясёлкавы 38

Аллея семейных деревьев в скором времени обещает появиться в Ганцевичах

Хотите узнать больше? Соответствующее распоряжение №17-р подписано председателем районного исполнительного комитета В.В.Беловым 12 марта нынешнего года. Согласно этому 36

Об открытии весеннего сезона охоты на пернатую дичь в 2019 году

Хотите узнать больше? Об открытии весеннего сезона охоты на пернатую дичь в 2019 году Брестская областная инспекция охраны животного и растительного мира информирует, что 25