Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Да сэрцаў гледачоў — праз любоў да сцэны

На Ганцаўшчыне жыве нямала людзей, якія працавалі і працуюць зараз у сферы культуры, дзейнічае шмат цудоўных творчых калектываў, на чале іх здольныя, адказныя, ініцыятыўныя, захопленыя любімай справай спецыялісты, якія напаўняюць наша жыццё святочным настроем і яркімі самабытнымі фарбамі. Сярод іх — дырэктар гарадскога Дома культуры Ірына Гурская і калектыў, які яна ўзначальвае. Колькі цікавых, разнастайных мерапрыемстваў праводзіцца ім і ў ГДК, і ў розных населеных пунктах раёна, нават за яго межамі! Яны для нас, гледачоў, — гэта жаданае свята душы, для іх жа — гэта яшчэ і будні, нястомная праца над тым, каб наша спатканне з прыгожым, узнёслым мастацтвам прынесла асаблівую асалоду. Дык хто ж яны, гэтыя апантаныя людзі, якія гатовы і днём і познім вечарам, у будні і святы, часцей за ўсё на грамадскіх пачатках, па поклічу сэрца і душы думаць, ствараць, выходзіць на сцэну, каб мы змаглі адпачыць душой? Пра іх і прашу расказаць Ірыну ГУРСКУЮ, энергічную, жыццярадасную жанчыну, якая вядзе за сабой калектыў.

Да сэрцаў гледачоў — праз любоў да сцэны

— Я б сказала — гэта ён, наш працаздольны цікавы калектыў, вядзе за сабой іншых. А ў ім — шаснаццаць чалавек. Людзі розных узростаў і творчых задаткаў аб’яднаны ўзвышанай і светлай любоўю да сваёй прафесіі. Яны надзелены музычнымі талентамі, сцэнічнымі здольнасцямі, якія пастаянна развіваюць і з дапамогай якіх нясуць духоўныя здабыткі нашага народа ў масы. І амаль усе яны — кіраўнікі калектываў, якія дзейнічаюць пры ГДК, восем з якіх носяць званне “народны”.

А ўсяго пры нашай установе дзейнічае больш за  трыццаць гурткоў і  клубаў па інтарэсах, адзінаццаць з якіх — для дзяцей і падлеткаў. Усе яны — рознай жанравай накіраванасці: вакальна-харавыя, інструментальныя, тэатральна-драматычныя, харэаграфічныя. І іх кіраўнікі ахвотна перадаюць свае веды, вопыт тым, хто займаецца ў гэтых гуртках і клубах. А як ім гэта ўдаецца, можна меркаваць па рэакцыі гледачоў на розных мерапрыемствах, якія праводзіць калектыў ГДК разам з тымі, хто наведвае калектывы мастацкай самадзейнасці і гурткі. Дарэчы, мерапрыемствы праводзяцца не толькі ў зале ГДК, але і на сцэнах сельскіх устаноў культуры, выязджаем са сваімі праграмамі за межы раёна.

І ўвогуле, мусіць, ніводнае свята, урачыстае мерапрыемства на Ганцаўшчыне не праходзіць без удзелу нашага калектыву і тых людзей, якія ўдзельнічаюць у іх. І ў век навукова-тэхнічнага прагрэсу — я ўпэўнена ў гэтым — нішто не заменіць непасрэдных сустрэч з гледачом у залах, на канцэртных пляцоўках, нішто не мае такой гаючай сілы, як песня ці паэтычнае або жартоўнае слова, заліхвацкі танец менавіта са сцэны, перад людзьмі, якім імкнешся дарыць асалоду спаткання з высокай мастацкай спадчынай, наталяць духоўна. Таму я на поўны голас кажу сёння шчыры дзякуй за самаадданую працу, за разуменне, за цярпенне і верную любоў да выбранай прафесіі ўсяму нашаму калектыву.

Не пакрыўлю душой, калі скажу: выпадковых людзей у нас няма. А гэта так важна! Літаральна ўсе — ад прыбіральшчыц і вартаўнікоў да кіраўнікоў мастацкіх калектываў — працуюць на канчатковы вынік. Кожны з іх — гэта шматгранная і цікавая асоба. Узяць, напрыклад, нашых прыбіральшчыц Ніну Пракапчук і Надзею Літвінчук. Яны не толькі ствараюць утульнасць у ГДК, утрымліваюць у парадку яго залы, тэрыторыю, але і самі па сабе здольныя людзі: дапамагаюць з густам упрыгожыць сцэну, папрасаваць ці перашыць сцэнічны касцюм, а яшчэ актыўна ўдзельнічаюць у мастацкай самадзейнасці, здзіўляюць і заражаюць іншых сваім аптымізмам. Актыўныя ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці і нашы вартаўнікі Анатолій Занька і Фёкла Марчанка. А які цудоўны густ у нашага мастака Зінаіды Александровай, былой выхавальніцы дзіцячага садка! Дэкарацыя сцэны, мастацкае афармленне залаў, дзе праходзяць розныя мерапрыемствы і выставы, — гэта работа яе залатых рук і душы.

А кожны кіраўнік мастацкіх калектываў, гурткоў і клубаў па інтарэсах дастойны асобнай газетнай замалёўкі. Мудрая, вопытная Лідзія Карняйчук, таленавіты кіраўнік народнай студыі “Правінцыя” Віктар Багроў, спакойны, цярплівы па характары, творча працуючы з моладдзю і разумеючы яе Сяргей Плотка, ініцыятыўны Анатолій Валошчык, з прыходам якога атрымаў другое дыханне вакальна-інструментальны ансамбль “Палескі мінус”, аматар і цудоўны выканаўца народных песень хормайстар Анастасія Фёдарава… А хто на Ганцаўшчыне не ведае народнае аматарскае аб’яднанне “Талака”, якое ўзначальваюць Ірына і Валерый Марцінкевічы! Няма таго куточка ў нашым раёне, дзе б не пабывалі яны з канцэртамі. Зараз абнавіўся склад і рэпертуар “Талакі”, але яго роля несці гледачу багацце вытокаў народнай творчасці застаецца.Заўсёды знаходзяць час для таго, каб паказаць гледачам сілу ўніверсальнай мовы чалавецтва — музыкі — удзельнікі народнага аркестра народных інструментаў (кіраўнікі Аксана Крысюк і Ала Шэйко).

Асобныя словы ўдзячнасці хочацца выказаць маладым спецыялістам. Гэта неардынарныя, яркія асобы, людзі адкрытыя, камунікабельныя, яны маюць свой пункт погляду і ўжо заслужылі павагу і аўтарытэт сярод старэйшых калег і гледачоў. Гэта мастацкі кіраўнік Станіслаў Локтыш і рэжысёр ГДК Яўгеній Тамашэня, які з’яўляецца і рэжысёрам народнага тэатра “Мы”. Гукавое суправаджэнне ўсіх мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў нашым райцэнтры, ажыццяўляе гукааператар народнай эстраднай студыі “Правінцыя” Аляксандр Прыгодзіч. Не застаюцца ўбаку ад агульнай справы калектыву касцюмер Варвара Кісялевіч, касір Ларыса Вайтовіч.

І ўсё ж самыя галоўныя носьбіты культурнай спадчыны нашага народа не мы, а ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці, якія наведваюць нашы калектывы. У нас саміх, мабыць, нічога не атрымалася б без іх гарачага і шчырага жадання тварыць і ствараць разам з намі атмасферу свята гледачам, атмасферу згоды, узаемаразумення. Таму мы глыбока ўдзячны ўсім, ад сямігадовых дзетак да пажылых удзельнікаў мастацкай самадзейнасці, кіраўнікам гурткоў, якія ўзначальваюць іх на грамадскіх пачатках, не патрабуючы ні платы, ні нейкіх асаблівых адносін да сябе, за іх захапленне, за любоў да яго і вернасць яму.  Творча, цікава працуюць кіраўнікі клубаў “Раскоша” і “Неспакойныя сэрцы” Юлія Шырчанка і Ірына Говар,  дапамагае ствараць здаровы адпачынак для падлеткаў Аляксандр Дулік, для людзей розных узростаў — Мікалай Агейка, надзейныя дарадчыкі сучасных маладзёжных калектываў Сяргей Багроў і Аляксандр Заяц. А якую цудоўную атмасферу ствараюць на розных мерапрыемствах і сустрэчах Святлана Юркіна, Віктар Супрун! Ну, а каб пералічыць прозвішчы ўсіх нашых удзельнікаў мастацкай самадзейнасці, галасы якіх гучаць са сцэн і пляцовак, не хопіць старонак газеты. Шчыры вам дзякуй і са святам! Гарачых вам апладысментаў гледачоў, іх прызнання і ўдзячнасці!

З Ірынай Гурскай

сустракалася

Марыя ДЗЁМІНА.

Фота Алы ПЯТЛІЦКАЙ.

 

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Торжественное мероприятие, посвященное 100-летию создания БССР и Коммунистической партии Беларуси

Хотите узнать больше? Торжественное мероприятие, посвященное 100-летию создания БССР и Коммунистической партии Беларуси 17 января в городском Доме культуры прошло 7

Лыжный марафон — 2019: лучшие результаты на 17 января

Хотите узнать больше? Время активного отдыха в урочище «Горки» продолжается! 14 января мы опубликовали имена самых быстрых лыжников района, решивших принять участие вВремя 63

Команда Ганцевичского района стала победителем в областном этапе соревнований «Снежный снайпер»!

Хотите узнать больше? В Барановичском районе c 17 по 18 января проходили областные соревнования среди детей и подростков по биатлону «Снежный снайпер-2019» наВ 71

В Ганцевичах отметили 100-летие образования БССР

Хотите узнать больше? 17 января в городском Доме культуры состоялось торжественное мероприятие в честь 100-летия со дня образования БССР.17 января в городском Доме 26

Какой была криминогенная обстановка на Ганцевщине в 2018-м

Хотите узнать больше? Общее количество зарегистрированных преступлений по всем линиям служб увеличилось на 18 преступлений (с 200 до 218; +9,0%). Из них 52Общее количество 81

Информация об итогах работы областной комиссии по противодействию обороту опасной и несоответствующей требованиям законодательства продукции за 2018 год

Хотите узнать больше? Информация об итогах работы областной комиссии по противодействию обороту опасной и несоответствующей требованиям законодательства продукции за 2018 33

17 января – Единый день профилактики гриппа и ОРИ

Хотите узнать больше? 17 января – Единый день профилактики гриппа и ОРИ 27

C 17 января городской автобус будет ездить в «Горки»

Хотите узнать больше? Для удобства жителей г.Ганцевичи, желающих заниматься зимними видами спорта на лыже-роллерной трассе, с 17 января 2019 года будет осуществляться 43