Закрыть
Выберите свой город
Закрыть
ЛЁС ПАЕЗДКІ — ВЯДОМЫ
“Жаночая доля” — так называўся матэрыял студэнта 4 курса аддзялення журналістыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Яўгенія Бодака, змешчаны пад рубрыкай “Гісторыя. Даты” ў 69 нумары “Савецкага Палесся” за 6 верасня гэтага года і прысвечаны знамянальнай даце —   75-годдзю ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР. Яўгеній прывёў яскравыя прыклады, прызнання заслуг жанчын у рабоце калектыўных гаспадарак Ганцаўшчыны. Ён пісаў, што райкам партыі двойчы накіроўваў лепшых калгаснікаў у Маскву на галоўную выставу краіны (ВДНГ). “На 20 июня 1941 года было намечено отправить на эту выставку в Москву упоминавшуюся выше (чытайце артыкул цалкам — М. Шч.) Анастасию Власовну Бертош — заведующую фермой в колхозе имени Сталина, Елену Григорьевну Швайко — свинарку этого же колхоза и Марию Ивановну Савеня — доярку колхоза имени Молотова (6, л. 75). К сожалению, судьба этой поездки неизвестна. Через несколько дней началась война…”.
Сапраўды, паводле архіўных звестак, лёс той паездкі невядомы. Але тэлефонны званок з Дзяніскавіч ад захавальніка гісторыка-краязнаўчага музея ДУА “Дзяніскавіцкі яслі-сад — сярэдняя школа”  Таццяны Іванаўны Дзенісені ў рэдакцыю райгазеты нагадаў: ёсць яшчэ адзін неабвержны сведка мінулага і тых далёкіх падзей — учэпістая людская памяць. Ва ўсхваляваным голасе Таццяны Іванаўны  адчувалася не толькі яе шчырае жаданне найхутчэй падзяліцца з супрацоўнікамі рэдакцыі важнай навіной, але і ўлоўліваліся адценні ўзнёслага гонару за сваіх землякоў. Яна, настаўніца гісторыі, паведаміла: “Лёс той паездкі — вядомы! Прыязджайце ў Дзяніскавічы, раскажам”.
Сядзім з Таццянай Іванаўнай у трэцяй зале музея каля стэнда “Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР”. Мая субяседніца, маладая абаяльная жанчына, пяшчотна праводзіць рукой па фотаздымку той самай Настассі Уласаўны Берташ, якой у яе  20 гадоў даверылі некалі ўзначаліць калгасную ферму. Крыху вышэй змешчаны сямейны здымак Івана Мікалаевіча Зялёнкі, які таксама быў у складзе той дэлегацыі. На жаль, фотакартак іншых удзельнікаў паездкі няма.
Таццяна Іванаўна расказвае: “У снежні 1939 года ў нашай вёсцы была арганізавана сельгасарцель імя Сталіна. Яна стала першым калгасам на Ганцаўшчыне. Першым старшынёй гаспадаркі быў прызначаны мясцовы жыхар Рыгор Фёдаравіч Глеб. Затым вясной 1940 года калгас узначаліў былы піцерскі рабочы Мікалай Мінаевіч Мінчонак. Паводле ўспамінаў маіх землякоў, тая другая паездка на ВДНГ адбылася ў пачатку чэрвеня. У складзе дэлегацыі былі мае землякі Настасся Берташ, Алена Швайка і Іван Зялёнка. Зрэшты, пра саму паездку вам лепш пачуць з вуснаў дачкі Настассі Уласаўны — Ноны Савельеўны, — прапанавала Таццяна Іванаўна. — Яна ўсё жыццё працавала настаўніцай біялогіі ў нашай школе, зараз на заслужаным адпачынку. Паедзем? Толькі б застаць яе дома: верасень — месяц для сельскіх жыхароў клапатлівы”.
Па дарозе настаўніца дзеліцца ўспамінамі: “Добрым чалавекам была Настасся Уласаўна і ўвогуле ўся яе сям’я. Я, можна сказаць,  вырасла з яе ўнучкай Аксанай. Гэта былі людзі, чыю маладосць абпаліла вайна, якія ведалі цану кожнай хвілінцы мірнага жыцця, не баяліся цяжкасцей, не цураліся мазольнай працы, а самымі неацэннымі каштоўнасцямі лічылі мір, хлеб, здароўе, светлую долю дзецям. Нікому не зайздросцілі, для іх было  зусім не важна, ці ёсць у кагосці нечага больш. А вось і хата Ноны Савельеўны”, — просіць вадзіцеля нашай “Нівы” спыніцца каля акуратнага прасторнага дома   Таццяна Дзенісеня. І шчыра радуецца: “А вунь і гаспадыня!”.
Насустрач нам выйшла бадзёрая, рухавая Нона Савельеўна, запрасіла ў хату. У невялічкім пакойчыку, чысцюткім, светлым ад сонечных адценняў інтэр’еру і неад’емнага атрыбуту вясковых хат — грубкі, нават у такі пахмурны дажджлівы дзень, як серада мінулага тыдня, было надзвычай утульна. Тут і працягваем размову пра дарагога для Ноны Савельеўны чалавека — яе матулю, якой 73 гады таму назад пашчасціла пабываць у Маскве. Няма ўжо на свеце Настассі Уласаўны, а ўспаміны яе жывуць.
Нона Савельеўна згадвае: “Мама нават на схіле гадоў часта расказвала пра тую паездку ў Маскву на ВДНГ: як гасцінна і цёпла прымалі іх там, як уразіла іх, вясковых людзей, гаманлівая і такая прыгожая сталіца СССР, якія там шырокія, ажыўленыя вуліцы і праспекты, якія высокія дамы, якія яркія вітрыны і колькі ўсялякіх тавараў на прылаўках шматлікіх крам… Праз дзесяцігоддзі мне таксама пашанцавала бываць у Маскве. Памятаю, расказваю маме, па якіх  мясцінах хадзіла, а яна радасна дапаўняе мяне.
У мяне да гэтага часу захоўваецца  (ды што захоўваецца — у пастаянным карыстанні!) махровы ручнік, які мама купіла тады ў Маскве. Дакладней, не ручнік купіла, а вялікую прыгожую прасціну, якая некалі рэдка, толькі ў вялікія гадавыя святы, засцілалася на ложак замест посцілкі. Нас у мамы было трое, усе дочкі. Хацелася надзяліць усіх сталічным пасагам. Сялянская кемлівасць падказала разрэзаць вялікую махровую прасціну на тры часткі — вось табе і тры ручнікі для лазні. Ім вельмі любілі выцірацца мае дзеці, затым унукі”.
Нона Савельеўна на хвілінку адлучаецца і прыносіць ручнік — трэцюю частку той матулінай сталічнай пакупкі, якую ў такой непрадказальна пакутнай дарозе дамоў беражліва трымала ля сябе.
У жывыя, светлыя да гэтага вочы жанчыны закрадваецца сум. Крыху памаўчаўшы, яна працягвае свой расказ. “У Маскве і застала Вялікая Айчынная вайна маму і яе сяброў-землякоў. Да мяжы Беларусі іх, удзельнікаў выставы, давезлі цягнікамі. А дамоў дзяўчаты Насця і Алена ўжо дабіраліся пехатою. Ішла вайна. Абедзве разумелі, што дома іх чакаюць родныя, што трывожацца. Мая мама яшчэ не была замужам, а  Алена ўжо мела сваю сям’ю, дзяцей. Можна толькі здагадвацца, што рабілася на душы гэтай жанчыны. Мая бабуля расказвала, што дома ўсе месца не знаходзілі, перажывалі за дзяўчат. Знямогшы ад невыноснага і такога бясконцага чакання, бабуля нават звярнулася да гадальных паслуг нямога вандроўніка-прадказальніка, які час ад часу бываў і ў Дзяніскавічах. Той, як успаміналі мае родныя, рухамі паказваў, што жанчыны жывыя, што ідуць, хаваючыся ад нечаканасцей  і бяды. Прароцтва “немчыка” (так яго клікалі вяскоўцы) збылося: праз некалькі дзён стомленая і знямоглая Насця пераступіла парог бацькоўскай хаты. Праз вайну і трывогі прайшоў гэты матулін ручнік, мо і носкі такі, і пяшчотна-цёплы”, — ласкава гладзіць мяккую тканіну Нона Савельеўна і расказвае аб тым, як склаўся далейшы лёс яе матулі.
“Замуж мая мама выйшла ў гады вайны. У 1944 годзе нарадзіла Любку. У той жа год яе мужа забралі на фронт, дзе ён і загінуў. Яшчэ некалькі гадоў жыла мама з дачушкай у свекрыві. Затым выйшла замуж за ўдаўца, чалавека намнога старэйшага за яе, але добрага, спагадлівага. У яго была свая дарослая дачка, толькі крышку маладзейшая за нашу маму. Затым у сям’і нарадзіліся яшчэ дзве дачушкі — я і Надзея. Усе трое атрымалі адукацыю: я і Надзя — вышэйшую, Люба — сярэднюю спецыяльную.
Тата наш памёр у 1971 годзе, і мама зноў засталася адна. Яна шмат працавала, была паляводам у калгасе, а перад выхадам на пенсію пайшла працаваць тэхработніцай у школу. Век свой дажывала ў мяне. Цяпер вунь у тым пакойчыку (Нона Савельеўна паказвае на суседнія дзверы) жыве ў мяне яе родная сястра, мая цётка”.
Цікаўлюся ў Ноны Савельеўны, адкуль у яе такое нязвычнае для тутэйшых мясцін імя. “Цяпер ужо і нярэдкае яно ў нас, — кажа яна, — з лёгкай татавай рукі некалькі нашых жанчын носяць яго. А назваў ён мяне ў памяць аб трагічна загінуўшай дачушцы яго сябра, мясцовага бацюшкі, — Ноне (што азначае “прысвечаная Богу” — М. Шч.). Так шкадаваў яго, страціўшага ў адну хвіліну і дачушку, і жонку, так перажываў за яго, што вырашыў назваць мяне такім жа рэдкім імем”.
Нона Савельеўна расказвае пра сябе, пра сваіх дачушак Радмілу і Аксану, пра чатырох унучак, якім так падабаецца выцірацца прабабуліным сталічным ручніком. Таццяна Іванаўна жадае сваёй настаўніцы і зямлячцы, каб ён лашчыў цела яшчэ і праўнукам Ноны Савельеўны. “Дай Бог!” — зычу гэтай аптымістычнай жанчыне і я.
Марыя ШЧАЎКУН, вёска Дзяніскавічы.
НА ЗДЫМКУ: захавальнік музея Таццяна Іванаўна Дзенісеня.
Фота аўтара.
ЛЁС ПАЕЗДКІ — ВЯДОМЫ
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!
Комментарий (Максимум 1000 символов)
Вопрос: Первый месяц весны?
Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!
Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.
Govorim.by
vk.com/govorimby
Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь
Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?
Новости Ганцевичей
Круглый стол "На страже здоровья", приуроченный Всемирному Дню борьбы против диабета
Хотите узнать больше? Круглый стол "На страже здоровья", приуроченный Всемирному Дню борьбы против диабета 15 ноября 2017 года в отделении дневного пребывания для граждан 0
Поздравление от руководства района с Днем работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса
Хотите узнать больше? Поздравление от руководства района с Днем работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса Уважаемые 0
Уважаемые работники сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности, ветераны отрасли!
Хотите узнать больше? Примите искренние и сердечные поздравления с профессиональным праздником. Этот день объединяет всех, кто живет и трудится на земле, работает вПримите 10
День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК отметили в Ганцевичах
Выездной прием граждан начальника Ганцевичской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира в аг.Новоселки Ляховичского района
Хотите узнать больше? Выездной прием граждан начальника Ганцевичской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира в аг.Новоселки Ляховичского района 65
11 ноября заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Прокурат Виталий Ростиславович проведет «прямую телефонную линию»
Хотите узнать больше? 11 ноября заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Прокурат Виталий Ростиславович проведет «прямую телефонную линию» 11 ноября 2017 года с 65
Такі “непрыкметны” інсульт
Хотите узнать больше? Падчас пікніка дзяўчына спатыкнулася і ўпала. Ёй прапанавалі выклікаць “хуткую дапамогу”, але яна запэўніла ўсіх, што ўсё ў парадку іПадчас пікніка 42
Концерт ко Дню Октябрьской революции в Ганцевичах