Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вакцынацыя супраць грыпу

Восень і зіма — перыяд уздыму вострых рэспіраторных інфекцый, асабліва грыпу. Асабліва страшныя наступствы гэтай хваробы. Грып як высокакантагіёзнае інфекцыйнае захворванне небяспечны ў першую чаргу сваімі ўскладненнямі, як непасрэднымі, звязанымі з таксічным дзеяннем віруса на нервовую, сардэчна-сасудзістую сістэмы чалавека, так і падаўленнем імунітэту і звязаным з гэтым узнікненнем другаснай інфекцыі, якая выклікае бактэрыяльныя пнеўманіі, міякарды, атыты і іншыя. Таму хваробу лепш папярэдзіць, чым лячыць.

Адзіны надзейны і бяспечны спосаб пазбегнуць грыпу — вакцынацыя. Кампаніі па імунізацыі супраць грыпу, якія праводзяцца штогод, накіраваны на папярэджанне негатыўных яго наступстваў. Штогадовая прышчэпка ад грыпу павінна стаць звычайнай прафілактычнай мерай. Вірус хваробы перадаецца ад чалавека да чалавека вельмі лёгка і непрыкметна: пры размове, кашлі, чханні. Заразіцца можна на рабоце, у грамадскім транспарце, магазіне, на рынку. Дзеці могуць захварэць у школе, дзіцячым садку і заразіць сваіх блізкіх. Асабліва цяжка грып працякае ў пажылых людзей і дзяцей, у якіх найбольш высокая рызыка развіцця ўскладненняў. Арганізм здаровага чалавека пасля перанесенай хваробы сярэдняй цяжкасці затрачвае столькі сіл, што гэта каштуе яму аднаго года жыцця.

У нашай краіне для імунізацыі насельніцтва выкарыстоўваюцца грыпозныя вакцыны, якія не ўтрымліваюць жывога віруса грыпу, а толькі яго асобныя часцінкі, якія і важныя для фарміравання абароны супраць хваробы ў арганізме чалавека. У склад вакцыны ўваходзяць тры штамы віруса грыпу, найбольш актуальныя для дадзенага эпідсезона. Прычым усе грыпозныя вакцыны розных вытворцаў не адрозніваюцца па ўваходзячых у іх склад варыянтах вірусаў грыпу. Вакцына з’яўляецца высокаачышчаным прэпаратам, добра пераносіцца дзецьмі і дарослымі. Мясцовыя і агульныя рэакцыі на ўвядзенне вакцыны, як правіла, адсутнічаюць або нязначныя (пачырваненне скуры, боль у месцы ўвядзення вакцыны, вельмі рэдка бывае павышэнне тэмпературы, непрацяглы галаўны боль, якія знікаюць самастойна праз 1 — 3 дні).

У тых, хто перахварэў, фарміруецца імунітэт толькі да таго штаму віруса грыпу, якім перахварэлі. Вакцынацыя дазваляе сфарміраваць імунітэт да ўсіх трох штамаў, актуальных для наступаючага эпідсезона і сфарміраваць імунную праслойку сярод насельніцтва, гэта значыць, максімальна павялічыць колькасць людзей, якія маюць устойлівасць да віруса, і тым самым знізіць захворваемасць як сярод прышчэпленых, так і не прышчэпленых.  Чым больш прышчэпленых, а значыць абароненых ад грыпу, тым ніжэй верагоднасць заносу і распаўсюджвання віруса сярод працуючых у калектыве. Шэраг вакцын (у прыватнасці, “Флюваксін”) у насаглотцы фарміруюць мясцовы імунітэт, які блакіруе размнажэнне рэспіраторных вірусаў на слізістых абалонках. За кошт гэтага эфекту, а таксама дзякуючы стымуляцыі клетачнага імунітэту ў 25 — 30 чалавек са ста прышчэпленых фарміруецца абарона не толькі ад грыпу, але і ад іншых рэспіраторных вірусных інфекцый.

Лепш за ўсё прышчэплівацца ад грыпу восенню: у верасні — лістападзе, да пачатку сезоннага ўздыму захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і на грып. На працягу 2 — 3 тыдняў пасля вакцынацыі сфарміруецца ахоўны ўзровень антыцел супраць вірусаў хваробы, які забяспечвае ахову ад грыпу на працягу 6 — 12 месяцаў.

Зробленая своечасова прышчэпка — гэта залог вашага здароўя ў разгар эпідэміі. У медыцынскіх арганізацыях нашага горада і раёна праводзіцца імунізацыя насельніцтва супраць грыпу. Прышчэпка дзецям — у прышчэпачным кабінеце педыятрычнага аддзялення паліклінікі на 2 паверсе. Прышчэпка дарослым — у прышчэпачным кабінеце № 11 на першым паверсе паліклінікі з 9.00 да 16.00, участковай службай з 16.00 да 20.00.

У вясковых населеных пунктах раёна праводзіцца вакцынацыя ва ўсіх прышчэпачных кабінетах амбулаторый.

Тэлефон “гарачай лініі” раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі 2-14-24.

Аляксандр ЗУЙКЕВІЧ, памочнік урача-эпідэміёлага Ганцавіцкага райЦГіЭ.

Вакцынацыя супраць грыпу

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Внимание: «прямая телефонная линия»!

Хотите узнать больше? Внимание: «прямая телефонная линия»! 21 октября 2017 года с 9.00 до 12.00 часов заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Григорян 7

Глабальныя і лакальныя пытанні аднолькава важныя

Хотите узнать больше? Дэпутат беларускага парламента па Баранавіцкай сельскай акрузе №7, якая ўключае ў сябе і частку Ганцавіцкага раёна, старшыня Пастаяннай камісіі 15

Цены на закупки РайПО

Хотите узнать больше? Ганцевичское райпо закупает у населения: — клюкву (по цене 2,5 рубля за килограмм); — картофель (17 копеек за килограмм); —Ганцевичское райпо 14

С 18 по 19 октября в Ганцевичах будут проходить командно-штабные учения

Хотите узнать больше? С 18 по 19 октября 2017 года на территории Республики Беларусь будет проводиться командно-штабное учение с органами управления и силамиС 18 по 19 22

“Лепшы знаўца Ганцавіцкага краязнаўчага музея”

Хотите узнать больше? Адказы прымаюцца да 18 кастрычніка 2017 года па адрасе: г. Ганцавічы, вуліца Заслонава, 1; або на электронны адрас: gants-museum@tut.by. 22

На Ганцаўшчыне выяўлены парушэнні міграцыйнага заканадаўства

Хотите узнать больше? У Ганцавічах і Ганцавіцкім раёне напрыканцы верасня быў праведзены асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Нелегал”. Яго мэта — 30

Каманда КПД — пераможца “Вертыкалі-2017”

Хотите узнать больше? У мінулую суботу ў Ганцавічах прайшла раённая спартакіяда “Вертыкаль”. Прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна спаборнічалі ў 20

Коллектив детсада объединяет забота о детях

Хотите узнать больше? “Всё, что мы делаем, делаем для детей, потому что для нас это самое дорогое, святое и ценное. Я понимаю, что“Всё, что мы делаем, делаем для детей, 27