Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Падарункі пераможцам!

Падведзены вынікі фотаконкурсу “Імгненні жыцця”, арганізаванага раённай газетай “Савецкае Палессе”.

Фотаконкурс праводзіўся з 1 лютага па 1 жніўня 2014 года. За гэты час у рэдакцыю паступіла звыш 50 фотаработ. І перад журы, у склад якога ўваходзілі супрацоўнікі раёнкі, паўстала даволі складанае пытанне: каму аддаць перавагу — рэальна на перамогу прэтэндавала больш за 10 фотаработ. Хаця, забягаючы наперад, з вызначэннем ГРАН-ПРЫ не ўзнікла пытанняў, усе аднадушна выказаліся за канкрэтнага прэтэндэнта.

Нагадаем, што фотаконкурс праводзіўся па трох намінацыях. У першай — “Ганцаўшчына і ганцаўчане” — пераможцай стала Ніна Кавальчук з Хатыніч. Яе прыгожы здымак і цудоўны верш (“СП” № 53 ад 12.07.2014 г.), які нагадвае творы Сержпутоўскага — бясцэнныя скарбы, што дасталіся нам у спадчыну. Наступная намінацыя — “За здаровы лад жыцця”. На гэтую тэму было даслана ўсяго некалькі фотаработ і, улічваючы іх якасць, журы вырашыла не вызначаць пераможцу. У трэцяй намінацыі — “Беларусь маладая” — удзельнічала найбольшая колькасць чытачоў, таму, пасля абмеркавання, было прынята рашэнне адзначыць адразу двух удзельнікаў фотаконкурсу: Ларысу Амельяновіч з фотаработай, накшталт, прыгажосць выратуе свет (“СП” № 53 ад 12.07.2014 г.) і Людмілу Салодкіну за трыпціх пад умоўнай назвай “Модніца” (“СП” № 57 ад 26.07.2014 г.). Дарэчы, варта адзначыць, што большасць фотаработ на конкурс рэдакцыя атрымлівала па электроннай пошце і таму журы дакладна не ведала ўдзельнікаў, хто кім з’яўляецца. Аказалася, што Ларыса Амельяновіч працуе настаўнікам англійскай мовы ў гарадской гімназіі. Ужо ў тэлефоннай размове, пасля таго як па “электронцы” атрымала паведамленне аб выйгрышы, яна падзякавала за цудоўную ідэю правядзення такога фотаконкурсу. “Тут асабліва і прызы ролі не адыгрываюць, адна магчымасць змясціць фотаздымак свайго дзіцяці на старонках газеты многага каштуе”, — адзначыла Ларыса Валер’еўна. Самае цікавае, што за прозвішчам Салодкінай “хавалася” яшчэ адзін педагог гарадской гімназіі Людміла Зань — настаўніца рускай  мовы і літаратуры. “Я нават не чакала, што так атрымаецца — проста паслала фотаздымкі сваёй унучкі, — заўважыла яна. — Унучка з дачкой жывуць у Ізраілі, гасцявалі ў нас. Для іх фотаздымкі ў газете сталі сапраўдным падарункам. Узялі некалькі экзэмпляраў газеты з сабою…”.

Падарункі пераможцам!

Нарэшце, як адзначалася, ГРАН-ПРЫ журы аднагалосна прысудзіла фотарабоце гараджанкі Іны Яўсені пад умоўнай назвай “Дзяцей многа не бывае…” (“СП” № 37 ад 17.05.2014 г.). Аўтар без усялякага пафасу і надуманасці закранула, бадай, найважнейшую тэму вялікай дружнай сям’і і радасці мацярынства.

Прызёры фотаконкурсу атрымалі ад рэдакцыі “СП” падарункі, а Іна Яўсеня (НА ЗДЫМКУ), як уладальнік ГРАН-ПРЫ ўзнагароджана планшэтным камп’ютарам!

Рэдакцыя раённай газеты “Савецкае Палессе” выказвае ўдзячнасць усім удзельнікам фотаконкурсу, а таксама віншуе пераможцаў.

Павел СВІСТУНОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

С 18 по 19 октября в Ганцевичах будут проходить командно-штабные учения

Хотите узнать больше? С 18 по 19 октября 2017 года на территории Республики Беларусь будет проводиться командно-штабное учение с органами управления и силамиС 18 по 19 19

“Лепшы знаўца Ганцавіцкага краязнаўчага музея”

Хотите узнать больше? Адказы прымаюцца да 18 кастрычніка 2017 года па адрасе: г. Ганцавічы, вуліца Заслонава, 1; або на электронны адрас: gants-museum@tut.by. 19

На Ганцаўшчыне выяўлены парушэнні міграцыйнага заканадаўства

Хотите узнать больше? У Ганцавічах і Ганцавіцкім раёне напрыканцы верасня быў праведзены асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Нелегал”. Яго мэта — 29

Каманда КПД — пераможца “Вертыкалі-2017”

Хотите узнать больше? У мінулую суботу ў Ганцавічах прайшла раённая спартакіяда “Вертыкаль”. Прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна спаборнічалі ў 20

Коллектив детсада объединяет забота о детях

Хотите узнать больше? “Всё, что мы делаем, делаем для детей, потому что для нас это самое дорогое, святое и ценное. Я понимаю, что“Всё, что мы делаем, делаем для детей, 27

«Супербацька — 2017»

Хотите узнать больше? У ДУА «Яслі — сад №4 г. Ганцавічы» у рамках агульнага бацькоўскага сходу і напярэдадні Дня маці прайшла вялікая конкурснаяУ ДУА «Яслі — сад №4 г. 20

З аператыўных зводак РАУС

Хотите узнать больше? “Паквапіўся” на тэлефон 2 кастрычніка па матэрыяле Ганцавіцкага РАУС была ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да жыхара вёскі Дзяніскавічы 30

Захавальнік спадчыны

Хотите узнать больше? Сёлета спаўняецца 20 гадоў з дня адкрыцця раённага краязнаўчага музея. На старонках раённай газеты “Савецкае Палессе” будзе апублікаваны цыкл 23