Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Мы такія як усе…

“Мы такія як усе, толькі духам мацнейшыя” — пад такой назвай ў раённым Доме культуры ў Ганцавічах праходзіла ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 90-годдзю з дня заснавання грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”.

Святочную праграму адкрыла старшыня праўлення пярвічнай арганізацыі Лілія Сергіеня. Яна прадставіла прысутным гасцей — дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Наталлю Зялёнку, старшыню Беларускага таварыства інвалідаў Івана Худніцкага.

Госці шчыра павіншавалі членаў пярвічнай арганізацыі з юбілеем, пажадалі ім здароўя і поспехаў. Наталля Аляксандраўна, у прыватнасці, у сваім выступленні адзначыла важнасць работы па вырашэнні сацыяльных праблем інвалідаў, якую праводзіць як пярвічная арганізацыя, так і ўсё таварыства ў цэлым, расказала аб узаемасупрацоўніцтве ТЦСАН з таварыствам інвалідаў па зроку.

Перад прысутнымі з віншаваннямі, словамі ўдзячнасці і інфармацыяй аб ходзе стварэння грамадскага аб’яднання выступіла старшыня раённай арганізацыі Лілія Сергіеня. Яна расказала таксама пра тыя праблемы і задачы, якія вырашае таварыства на сучасным этапе і аб перспектывах далейшага развіцця, а таксама аб той канкрэтнай дапамозе і падтрымцы, якую аказвае мясцовая выканаўчая ўлада ў вырашэнні сацыяльных праблем інвалідаў. Лілія Віктараўна ўручыла членам арганізацыі падарункі. Згодна з рашэннем праўлення Брэсцкай абласной арганізацыі за актыўны ўдзел у жыцці таварыства і ў сувязі з 90-годдзем гэтага грамадскага аб’яднання Ядвіга Манолій адзначана Падзячным пісьмом і грашовай прэміяй. А згодна з рашэннем праўлення раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ” за актыўны ўдзел у жыцці таварыства і ў сувязі з яго юбілеем Падзячнае пісьмо і грашовую прэмію атрымалі Ларыса Аксяйчук, Алена Сокал, Таццяна Краснова, Марыя Дабралінская, Алена Купрэвіч, Лідзія Бобка, Марыя Жалезная, Іван Кірыковіч, Уладзімір Канановіч, Генадзія Савеня.

Пасля заканчэння ўрачыстай часткі самадзейныя артысты раённага Дома культуры падарылі ўсім прысутным цікавую канцэртную праграму, якую таксама ўпрыгожылі сваім сольным выступленнем член таварыства Марыя Дабралінская і яе дачка Уладлена.

Юбілейная ўрачыстасць прайшла на высокім арганізацыйным узроўні і ў дружалюбнай, утульнай, цёплай атмасферы, падарыла ўсім прысутным святочны настрой і прыемныя ўражанні.

Праўленне раённай арганізацыі ТА “БелТІЗ” выказвае шчырую ўдзячнасць дырэктару прадпрыемства меліярацыйных сістэм Аляксандру Шуту, праўленню Брэсцкай абласной арганізацыі ТА “БелТІЗ”, дырэктару ТЦСАН Наталлі Зялёнка, дырэктару раённага Дома культуры Ірыне Гурскай за чулыя адносіны, падтрымку і фінансавую дапамогу для правядзення юбілейнага сходу.

Ядвіга МАНОЛІЙ, жыхарка г. Ганцавічы, член таварыства “БелТІЗ”. Фота з архіва арганізацыі.

Мы такія як усе…

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Глабальныя і лакальныя пытанні аднолькава важныя

Хотите узнать больше? Дэпутат беларускага парламента па Баранавіцкай сельскай акрузе №7, якая ўключае ў сябе і частку Ганцавіцкага раёна, старшыня Пастаяннай камісіі 15

Цены на закупки РайПО

Хотите узнать больше? Ганцевичское райпо закупает у населения: — клюкву (по цене 2,5 рубля за килограмм); — картофель (17 копеек за килограмм); —Ганцевичское райпо 14

С 18 по 19 октября в Ганцевичах будут проходить командно-штабные учения

Хотите узнать больше? С 18 по 19 октября 2017 года на территории Республики Беларусь будет проводиться командно-штабное учение с органами управления и силамиС 18 по 19 21

“Лепшы знаўца Ганцавіцкага краязнаўчага музея”

Хотите узнать больше? Адказы прымаюцца да 18 кастрычніка 2017 года па адрасе: г. Ганцавічы, вуліца Заслонава, 1; або на электронны адрас: gants-museum@tut.by. 21

На Ганцаўшчыне выяўлены парушэнні міграцыйнага заканадаўства

Хотите узнать больше? У Ганцавічах і Ганцавіцкім раёне напрыканцы верасня быў праведзены асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Нелегал”. Яго мэта — 30

Каманда КПД — пераможца “Вертыкалі-2017”

Хотите узнать больше? У мінулую суботу ў Ганцавічах прайшла раённая спартакіяда “Вертыкаль”. Прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна спаборнічалі ў 20

Коллектив детсада объединяет забота о детях

Хотите узнать больше? “Всё, что мы делаем, делаем для детей, потому что для нас это самое дорогое, святое и ценное. Я понимаю, что“Всё, что мы делаем, делаем для детей, 27

«Супербацька — 2017»

Хотите узнать больше? У ДУА «Яслі — сад №4 г. Ганцавічы» у рамках агульнага бацькоўскага сходу і напярэдадні Дня маці прайшла вялікая конкурснаяУ ДУА «Яслі — сад №4 г. 21