Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Жнівень — месяц шлюбны

Здавалася б, палымянае ўзаемнае каханне звычайна прыходзіць вясною, калі квітнеюць сады і непаўторна пахне чаромха. Аднак цікава, што найбольшая колькасць шлюбаў рэгіструецца ў летнія месяцы, а пік прыходзіцца на жнівень.

Аб самым прыемным у жыцці чалавека, ды не толькі, гутарка з начальнікам аддзела ЗАГС райвыканкама Наталляй Гардзей.

— У адзін цудоўны дзень закаханыя вырашылі стаць мужам і жонкай. Што для гэтага перш-наперш трэба зрабіць?

— Прыйсці да нас, у ЗАГС, прычым абавязкова ўдваіх. Напісаць афіцыйную заяву, прад’явіць пашпарты і заплаціць дзяржаўную пошліну ў памеры 1-й базавай велічыні (150 тысяч рублёў). Калі маладыя жадаюць пабрацца шлюбам ва ўрачыстай абстаноўцы, ім прыйдзецца панесці дадатковыя расходы — ад 50 да 300 тысяч рублёў. Сума залежыць ад сцэнарыя і месца правядзення рэгістрацыі. У апошні час, скажам так, стала модным заключаць сямейныя саюзы ў гістарычных месцах: ля помнікаў архітэктуры і культуры. Гэтыя месцы вызначаюцца райвыканкамам па ўзгадненні з Галоўным упраўленнем юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама.

— Наталля Іванаўна, а калі ў ЗАГС прыходзіць толькі адзін чалавек — ён або яна…

— Гэта з’яўляецца выключэннем. І на тое павінна быць сур’ёзная прычына. Скажам, захварэла нявеста ці  паехаў у тэрміновую камандзіроўку жаніх. У такім выпадку заяву піша адна асоба, але абавязкова на дакуменце павінна быць два подпісы, другі — папярэдне засведчаны ў натарыяльным парадку.

— У які час года рэгіструецца найбольшая колькасць шлюбаў?

— Пераважна летам, найбольш у жніўні. Прывяду лічбы. Калі вясною пабраліся шлюбам  44 пары, то летам, у чэрвені і ліпені — 38. Своеасаблівы рэкорд будзе ўстаноўлены ў жніўні. Толькі за два тыдні гэтага месяца 18 разоў гучаў марш Мендэльсона. А яшчэ ж чакаюць сваёй чаргі 6 пар. Можна зрабіць выснову, што жнівень — самы жаданы час для заключэння сямейных саюзаў.

— Успомніце, Наталля Іванаўна, якую самую маладую і самую пажылую пару давялося рэгістраваць.

— За шэсць гадоў маёй работы пры рэгістрацыі шлюбаў самай юнай нявесце споўнілася 16 гадоў, а яе жаніху — 17. Заключала сямейны саюз і пажылая пара. Мужчыне ішоў 82-гі, а жанчыне — 76-ты год.

Да сказанага хачу дадаць, што сярэдні ўзрост уступаючых у шлюб апошнім часам застаецца нязменным: у мужчын — 29, у жанчын — 26 гадоў. За 7 месяцаў у горадзе стала на 116 сямейных пар больш.

— Рэгістрацыя шлюбаў непаўналетніх — таксама выключэнне?

— Так. Згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, шлюбны ўзрост устанаўліваецца з 18 гадоў. Толькі ў выключных выпадках (цяжарнасць, нараджэнне дзіцяці, а таксама пры набыцці непаўналетнім поўнай дзеяздольнасці) ён можа быць зніжаны, але не больш чым на тры гады.

— Ці часта ганцаўчане заключаюць шлюбы з замежнымі грамадзянамі?

— Вельмі рэдка. За 7 месяцаў зарэгістраваны 7 такіх шлюбаў. Па два жаніхі былі з Расіі і Украіны, па адным — з Казахстана і Каралеўства Марока і толькі адна нявеста — з Расіі.

— Лагічным працягам сямейнага саюза з’яўляецца нараджэнне дзяцей. Ці многа маладых бацькоў у горадзе і раёне?

— За 7 месяцаў на свет з’явіліся 192 маленькіх ганцаўчан — 101 дзяўчынка і 91 хлопчык. У красавіку ў дзвюх сем’ях нарадзіліся двайняты: у адной — два хлопчыкі, у другой — хлопчык і дзяўчынка.

— Якія ж імёны даюць шчаслівыя бацькі сваім дзеткам? Ёсць, напэўна, самыя папулярныя, ёсць, мабыць, і вельмі рэдкія…

— Самым незвычайным імем — Есфір — была названа дзяўчынка. У перакладзе са старажытнапярсідскай мовы яно азначае “Зорка”. Сустракаліся рэдкія імёны: Арман, Эрык, Дамір, Радзіслаў, Ясенія, Іларыя, Даяна, Евангеліна. А самымі папулярнымі сёння з’яўляюцца Арцём, Максім, Мікіта, Ягор, Дар’я, Ксенія. Гэты пералік можна працягваць.

Дарэчы, аддзел ЗАГС мае права адмовіць бацькам у рэгістрацыі імя, калі яно немілагучнае, супярэчыць нормам грамадскай маралі ці нацыянальным традыцыям. Хаця гэта даволі спрэчныя пытанні.

Бацькі могуць даць свайму дзіцяці нават двое імён, але не больш. Напрыклад, Ганна-Марыя, прычым асноўным лічыцца першае. Аднак за час маёй работы двайных імён не было.

— Давайце супаставім нараджальнасць са смяротнасцю. Ці ёсць тут пазітыўныя зрухі?

— У Ганцавічах сітуацыя аптымістычная. За 7 месяцаў нарадзіліся 124 чалавекі, а памерлі — 94.

На жаль, гэтага не скажаш пра вёску. Напрыклад, у Дзяніскавіцкім сельсавеце сёлета наогул не было ні вяселляў, ні народжаных дзяцей. Адсюль і несуцяшальныя лічбы. За 7 месяцаў у сельскай мясцовасці нарадзіліся 68 чалавек, а памерлі на 104 чалавекі больш.

— Калі закранулі сумныя факты, пагаворым пра скасаванне шлюбаў.

— Пачынаючы з мінулага года, аддзел ЗАГС мае права скасоўваць шлюб па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі, якія не маюць непаўналетніх дзяцей і спрэчак аб маёмасці. Шлюб скасоўваецца праз месяц пасля напісання заявы. Сёлета было пададзена 9 такіх заяў, прычым дзве сямейныя пары перадумалі і адазвалі заявы.

Па рашэнні суда за 7 месяцаў скасаваны 58 шлюбаў — на 20 больш, чым за такі час летась.

Аднак ёсць выпадкі, калі былыя муж і жонка, пражыўшы паасобку 5 і нават 10 гадоў, зноў заключаюць сямейны саюз.

— Што яшчэ ўваходзіць у кампетэнцыю аддзела?

— Адкажу коратка. У асобных выпадках нам дадзена права ўстанаўліваць бацькоўства, рэгістраваць усынаўленне, мяняць прозвішча, імя і імя па бацьку.

Вырашаць усё аператыўна, згодна з законам мне дапамагае вядучы спецыяліст Таццяна Саладуха. Яна адказна адносіцца да работы, уважлівая і добразычлівая да людзей.

Гутарыў

Міхась АРЭШКА.

НА ЗДЫМКУ:  свой сямейны саюз толькі што змацавалі подпісамі Ілья Шут і Наталля Агейка.

Жнівень — месяц шлюбны

Фота Таццяны ГЛУШАКОВАЙ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

“Ёсць пытанне — будзе і адказ!”. Памочнік Прэзідэнта Васіль Герасімаў правёў прыём грамадзян у Ганцавічах.

Хотите узнать больше? Даведка “СП” Васіль Мікалаевіч Герасімаў нарадзіўся ў 1975 годзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Правазнаўства” і Акадэмію 13

О временном запрете выхода на лед

Хотите узнать больше? РАСПОРЯЖЕНИЕ РАЙИСПОЛКОМА На основании пункта 50 Правил охраны жизни людей на водах Республики Беларусь, утвержденных постановлением Совета Министров 18

Які прыбытак ад гарэлкі?

Хотите узнать больше? Фото из сети Урад вывучыць пытанне аб павышэнні ўзросту пакупнікоў алкагольных напояў да 21 года. Размова аб гэтым нядаўна ішла Фото из сети Урад 15

Лекарств стали покупать меньше

Хотите узнать больше? Фото из сети Странная тенденция наметилась на рынке медицинских препаратов. Заметно снизились продажи лекарственных средств. Скажем, фактически на 25

Поздравление от руководства района с Днем спасателя

Хотите узнать больше? Поздравление от руководства района с Днем спасателя Уважаемые сотрудники и ветераны районного отдела по чрезвычайным ситуациям! Примите сердечные 18

График проведения единых информационных дней в 2018 г.

Хотите узнать больше? График проведения единых информационных дней в 2018 г. 18

На страже семейного равновесия

Хотите узнать больше?   Фото автора В период развития школы XXI века в центре внимания, как и прежде, стоит ребёнок. Но без совместной Фото автора В период развития 29

Профилизация — общемировая тенденция

Хотите узнать больше? В белорусские школы возвратилось профильное образование. Теперь знания на повышенном уровне по отдельным предметам можно получить не только в 34