Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Небяспечная вада

У спякотныя дні вялікая колькасць людзей адпачывае на берагах вадаёмаў. У той жа час варта памятаць, што гэта можна рабіць толькі ў адведзеных і абсталяваных месцах. У нашым раёне — зона адпачынку на пляжы “Паўднёвы” і на возеры Чырвонае (чыгуначная станцыя Люсіна).

Яшчэ ў верасні 2013 года пракуратурай раёна было вынесена прадстаўленне ў раённы выканаўчы камітэт аб ухіленні парушэнняў заканадаўства па арганізацыі і занятасці дзяцей у летні перыяд, забеспячэнні іх бяспекі, ахове іх жыцця і здароўя на тэрыторыі раёна, а таксама забеспячэнні бяспекі дзяцей на вадзе. У адпаведнасці з дакументам былі прыняты ўсе неабходныя меры і створаны належныя ўмовы для адпачынку, у тым ліку і ў згаданых зонах.

Між тым праблема гібелі дзяцей у вобласці ад знешніх прычын паўстае даволі востра. Толькі за адзін тыдзень з 20 па 27 ліпеня на Брэстчыне загінулі 5 дзяцей, з якіх 4 — утапіліся і адно стала ахвярай дарожна-транспартнага здарэння. Адна з асноўных прычын — неналежны кантроль за дзецьмі з боку бацькоў ці асоб, якія іх замяняюць, а таксама недастатковая работа суб’ектаў прафілактыкі.

Шмат выпадкаў, калі дарослыя і дзеці купаюцца ў месцах, дзе гэта забаронена. У сваю чаргу суб’екты прафілактыкі, найперш, супрацоўнікі міліцыі і таварыства выратавання на вадзе не ў поўнай меры прымаюць меры па недапушчэнні гэтага. Больш таго, шмат недапрацовак і па прафілактыцы гібелі на вадзе ў месцах масавага адпачынку каля вадаёмаў, дзе дазволена купацца. Размова ідзе, у першую чаргу, аб ужыванні алкаголю, што часта прыводзіць да трагедыі.

Таму нагадваем яшчэ раз, што купацца дазваляецца толькі ў абсталяваных для гэтага месцах. Ужыванне алкаголю пры купанні строга забаронена. А бацькам варта абавязкова сачыць за сваімі дзецьмі і ні ў якім выпадку не адпускаць іх адных купацца, тым больш у забароненых месцах.

Сяргей НАСЕНЯ, пракурор Ганцавіцкага раёна.

Небяспечная вада

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

“Ёсць пытанне — будзе і адказ!”. Памочнік Прэзідэнта Васіль Герасімаў правёў прыём грамадзян у Ганцавічах.

Хотите узнать больше? Даведка “СП” Васіль Мікалаевіч Герасімаў нарадзіўся ў 1975 годзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Правазнаўства” і Акадэмію 13

О временном запрете выхода на лед

Хотите узнать больше? РАСПОРЯЖЕНИЕ РАЙИСПОЛКОМА На основании пункта 50 Правил охраны жизни людей на водах Республики Беларусь, утвержденных постановлением Совета Министров 16

Які прыбытак ад гарэлкі?

Хотите узнать больше? Фото из сети Урад вывучыць пытанне аб павышэнні ўзросту пакупнікоў алкагольных напояў да 21 года. Размова аб гэтым нядаўна ішла Фото из сети Урад 15

Лекарств стали покупать меньше

Хотите узнать больше? Фото из сети Странная тенденция наметилась на рынке медицинских препаратов. Заметно снизились продажи лекарственных средств. Скажем, фактически на 25

Поздравление от руководства района с Днем спасателя

Хотите узнать больше? Поздравление от руководства района с Днем спасателя Уважаемые сотрудники и ветераны районного отдела по чрезвычайным ситуациям! Примите сердечные 18

График проведения единых информационных дней в 2018 г.

Хотите узнать больше? График проведения единых информационных дней в 2018 г. 18

На страже семейного равновесия

Хотите узнать больше?   Фото автора В период развития школы XXI века в центре внимания, как и прежде, стоит ребёнок. Но без совместной Фото автора В период развития 29

Профилизация — общемировая тенденция

Хотите узнать больше? В белорусские школы возвратилось профильное образование. Теперь знания на повышенном уровне по отдельным предметам можно получить не только в 34