Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Першыя тысячнікі

Уборачная кампанія ў раёне выходзіць на фінішную прамую. І ў мінулую нядзелю адразу тры экіпажы камбайнераў сельгасарганізацый па намалотах перасягнулі знакавую мяжу ў тысячу тон. Прама на полі яны і прымалі віншаванні ад кіраўніцтва раёна і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Першыя тысячнікі

Першымі віншаванні прымалаў экіпаж камбайна СВК “Будча” ў складзе Ігара Дайліда і Анатоля Кандрацені. Кіраўнік раёна Аляксандр Саланевіч разам з начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Юрыем Лелесам і старшынёй райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу раёна Наталляй Кандратовіч падзякавалі перадавікам за плённую працу і ўручылі падзячныя пісьмы, а таксама грашовыя прэміі.

Такіх жа ўзнагарод удастоіліся і камбайнеры  двух экіпажаў з СВК “Агарэвічы” —

Першыя тысячнікі

Аляксандра Аляксейчыка і Сяргея Каўша, а таксама Аляксандра Курса і Уладзіслава Прылепы. Яны літаральна ў след за камбайнерамі з “Будчы” перасягнулі па намалотах запаведную мяжу. Дарэчы, ёсць ужо тысячнікі і ў СВК “Хатынічы”. Яны разам з іншымі экіпажамі камбайнераў, якія таксама здолеюць намалаціць больш тысячы тон зерня, будуць ушанаваны на раённым свяце “Дажынкі-2014”.

Першыя тысячнікі

Дарэчы, сельгаскааператывы “Будча” і “Агарэвічы” па валавым намалоце зерня знаходзяцца ў лідарах. Мяркуецца, што гэтыя гаспадаркі атрымаюць больш чым па 5 тысяч тон зерня кожная. Увогуле, сёлета на Ганцаўшчыне чакаецца рэкордны для раёна ўраджай збожжа, што стане самай вялікай узнагародай хлебаробам за іх цяжкую працу.

Аляксей ГРУШЭВІЧ. Фота аўтара.

ПЕРАДАВІКІ ЎБОРКІ

АЛЯКСЕЙЧЫК Аляксандр Мікалаевіч і КОЎШ Сяргей Барысавіч — камбайнеры СВК “Агарэвічы”, якія на камбайне “КЗС-12” убралі зернявыя на 287 гектарах і намалацілі 1034,6 тоны зерня;

ДАЙЛІД Ігар Іванавіч і КАНДРАЦЕНЯ Анатоль Канстанцінавіч — камбайнеры СВК “Будча”, якія на камбайне “КЗС-1218” убралі зернявыя на 320 гектарах і намалацілі 1018 тон зерня;

КУРС Аляксандр Аляксандравіч і ПРЫЛЕПА Уладзіслаў Віктаравіч — камбайнеры СВК “Агарэвічы”, якія на камбайне “КЗС-12” убралі зернявыя на 262 гектарах і намалацілі 1015,5 тоны зерня;

ЖАЛЕЗНЫ Мікалай Рыгоравіч — вадзіцель СВК “Цельшына”, які на аўтамабілі “МАЗ-554142” перавёз 1192 тоны зерня;

КАНАНОВІЧ Уладзімір Уладзіміравіч — вадзіцель СВК “Хатынічы”, які на аўтамабілі “МАЗ-555102” перавёз 1138 тоны зерня;

ВАЎЧОК Таццяна Іванаўна — аператар зернесушыльнага комплексу СВК “Хатынічы”, якая на сушылцы “КЗС-5” ачысціла і прасушыла 875 тон зерня.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Республиканская пожарно-профилактическая акция Министерства по чрезвычайным ситуациям «За безопасность вместе»

Хотите узнать больше? Республиканская пожарно-профилактическая акция Министерства по чрезвычайным ситуациям «За безопасность вместе» Республиканская 24

Лепшыя юныя шашысты

Хотите узнать больше? У мінулую суботу прайшло першынство ДУА “Ганцавіцкі РЦДЮТ” па рускіх шашках сярод навучэнцаў 2003-2004 гадоў нараджэння і маладзей. Спаборніцтва, уУ 17

Дазволена паляванне на зайца

Хотите узнать больше? У адпаведнасці з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання ў арандаваных паляўнічых угоддзях установы “Ганцавіцкая раённая арганізацыйная 16

Внимание: «прямая телефонная линия»!

Хотите узнать больше? Внимание: «прямая телефонная линия»! 21 октября 2017 года с 9.00 до 12.00 часов заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Григорян 17

Глабальныя і лакальныя пытанні аднолькава важныя

Хотите узнать больше? Дэпутат беларускага парламента па Баранавіцкай сельскай акрузе №7, якая ўключае ў сябе і частку Ганцавіцкага раёна, старшыня Пастаяннай камісіі 17

Цены на закупки РайПО

Хотите узнать больше? Ганцевичское райпо закупает у населения: — клюкву (по цене 2,5 рубля за килограмм); — картофель (17 копеек за килограмм); —Ганцевичское райпо 16

С 18 по 19 октября в Ганцевичах будут проходить командно-штабные учения

Хотите узнать больше? С 18 по 19 октября 2017 года на территории Республики Беларусь будет проводиться командно-штабное учение с органами управления и силамиС 18 по 19 26

“Лепшы знаўца Ганцавіцкага краязнаўчага музея”

Хотите узнать больше? Адказы прымаюцца да 18 кастрычніка 2017 года па адрасе: г. Ганцавічы, вуліца Заслонава, 1; або на электронны адрас: gants-museum@tut.by. 27