Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

УЧАРАШНЯГА ДНЯ НЕ ВЕРНЕШ

Сцішаныя і нешматлюдныя вёсачкі Лактышы і Нача ў гэтыя дні ажылі, загаманілі. Навіна аб магчымым закрыцці ў гэтых населеных пунктах аддзяленняў паштовай сувязі чарговай хваляй развярэдзіла ўсталяваны ўклад жыцця вяскоўцаў і стала самай абмяркоўваемай.

Аб тым, што аддзяленні паштовай сувязі ў названых вёсках Нацкага сельсавета нерэнтабельныя, ішла размова на агульных сходах з іх жыхарамі яшчэ вясной гэтага года. Ужо тады начальнік РВПС Эдуард Валуевіч гаварыў аб тым, што вяскоўцы перасталі карыстацца традыцыйнымі паслугамі паштовай сувязі, і выказаў меркаванне: калі справы не палепшацца, у перспектыве, паўтару, у перспектыве, магчыма іх закрыццё.

Як паказваюць вынікі работы за паўгоддзе, справы з месца не зрушыліся. За шэсць месяцаў з Лактышоў, напрыклад, было адпраўлена 34 пісьмы і 3 пасылкі, прычым, у другім квартале іх было адпраўлена менш, чым у першым. А змяншэнне аб’ёмаў паштовых паслуг з’яўляецца асноўнай прычынай скарачэння аддзяленняў паштовай сувязі. Да таго ж, згодна з сацыяльнымі стандартамі, адно аддзяленне паштовай сувязі павінна абслугоўваць 2 тысячы насельніцтва.

Але ж аддзяленні паштовай сувязі ўзялі ў свой час на сябе гандаль прамысловымі і прадуктовымі таварамі, прыём розных плацяжоў, што стала зручна для мясцовых жыхароў. І з гэтымі паслугамі, як, дарэчы, і з так званымі цэнтрамі збору вяскоўцаў і абмеркавання падзей мясцовага значэння, якімі сталі з цягам часу нашы “пошты”, ім, канешне ж, разлучацца не хочацца. Пра гэта і напісалі жыхары вёскі Лактышы ў сваім звароце  ў абласны філіял РУП “Белпошта”, райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў.

Безумоўна, нельга не разумець трывогі кіраўніцтва абласнога філіяла РУП “Белпошта”. Арганізацыя, працуючая на гасразліку і, як любы дбайны гаспадар, умеючая лічыць грошы, не будзе кідаць іх на вецер. Але ж нельга не раздзяляць і хваляванні вясковых людзей. Любыя змены, у тым ліку і ў паштовым абслугоўванні, уносіць ён, неўтаймоўны час. Ён — найвялікшы наватар: ляціць імгненна, мяняецца сам, а разам з ім многае мяняецца і ў нашым жыцці. Ці думалі-гадалі некалі цяперашнія жыхары тых жа Лактышоў і Начы, што  іх шматгалосыя вёскі праз дзесяцігоддзі  стануць маўклівымі і нешматлюднымі, што іх вартавымі будуць у асноўным людзі пажылога ўзросту? Ці маглі ўявіць, што пісьмы і пасылкі перастануць быць тым жаданым, чаканым масточкам паміж роднымі, сваякамі, знаёмымі, якімі былі некалі? Ці прадбачылі, што нават вясковыя жыхары стануць размаўляць з блізкімі па мабільных тэлефонах і па скайпе, і гэта незнаёмае замежнае слова стане ў вясковым лексіконе сваім?

На жаль, працэс старэння вёсак — несупынны. І пачаўся ён задоўга да іх сённяшняй рэчаіснасці. Можна бурна і бясконца разважаць над спрадвечным пытаннем “Хто вінаваты?”, у эмацыянальным парыве шчодра сыпаць балюча-пякучыя дзеясловы “давялі”, “зачынілі”, “далучылі”, “адключылі”, “выехалі”… Дзеясловы, адрасаваныя, па-мойму, безназоўным асобам, бо тыя, каму цяпер вырашаць пастаўленыя часам праблемы, не былі канкрэтнымі выканаўцамі гэтых дзеянняў.

Вернемся да пытання “Хто вінаваты?”. У агульных папроках і ў пошуках адказаў на яго не забудзем кожны і пра сябе, пра частачку і сваёй віны перад пусцеючымі вёскамі і тымі праблемамі, якія выставіў нам уладарны час.

Так, павыляталі з родных гнёздаў дзеці. І сувязь з імі стала іншай, не “канвертавай”. І не пасылкамі шле вёска шчодрую “восень” сваіх мазолістых рук дзецям ды ўнукам — поўнымі багажнікамі шыкоўных аўто. Прагрэс! Парадуемся: заможней сталі жыць. Такім чынам, выходзіць,  што без паштовай сувязі як бы можна і  абысціся. А прадумана арганізаваная дастаўка пошты, прыём плацяжоў — гэта на крайні выпадак вымушанага закрыцця аддзяленняў паштовай сувязі, пра які яшчэ ранавата гаварыць  — можа і не паўплываюць, на якасць паштовага абслугоўвання насельніцтва. У вёсцы Боркі, напрыклад, так яно і ёсць, вось ужо на працягу трох гадоў. Затое з прыходам цяпла часцей можна ўбачыць землякоў каля лавачак, як у старыя добрыя часіны. І адзін да другога часцей дзверы адчыняюць… Без звязуючага звяна — “пошты”…   Дарэчы, пасля Борак на працягу трох гадоў аддзяленні паштовай сувязі ў сельскіх населеных пунктах нашага раёна не закрываліся.

Канешне, змірыцца вясковым жыхарам з тым, што хуткаплынны час і яго цесны саюзнік прагрэс адбіраюць у іх  мінулае і ўсё  тое светлае, што з ім звязана, — цяжка.  Усім сэрцам гэта разумею, бо і сама вясковая, бо настальгія па вёсцы свайго дзяцінства жыве, не дае спакою і маёй душы. Але трэба зразумець і тое, што ўчарашняга дня не вернеш, трэба сустракаць і вітаць сённяшні, сучасны,  дзень мудра і прымаць узважанае рашэнне. Без зневажанняў, крыўдаў і агульных абвінавачванняў, па-вясковаму разважліва і спакойна, цярпліва выслухаўшы ўсе “за” і “супраць”. Верыцца, што ў Лактышах і Начы менавіта так і будзе.

Марыя ДЗЁМІНА.

УЧАРАШНЯГА ДНЯ НЕ ВЕРНЕШ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Поздравление от руководства района с Днем спасателя

Хотите узнать больше? Поздравление от руководства района с Днем спасателя Уважаемые сотрудники и ветераны районного отдела по чрезвычайным ситуациям! Примите сердечные 17

График проведения единых информационных дней в 2018 г.

Хотите узнать больше? График проведения единых информационных дней в 2018 г. 15

На страже семейного равновесия

Хотите узнать больше?   Фото автора В период развития школы XXI века в центре внимания, как и прежде, стоит ребёнок. Но без совместной Фото автора В период развития 25

Профилизация — общемировая тенденция

Хотите узнать больше? В белорусские школы возвратилось профильное образование. Теперь знания на повышенном уровне по отдельным предметам можно получить не только в 28

Развиваем эмоционально-волевую сферу дошколят

Хотите узнать больше? Будик Алеся Анатольевна, педагог-психолог яслей-сада № 2 г. Ганцевичи, молодой, но достаточно энергичный и творческий сотрудник. Занятия с 16

Ні холадна, ні горача, або Чаму я не хачу быць на выбарах пабочным назіральнікам

Хотите узнать больше? 18 лютага 2018 года ў Беларусі пройдуць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. Як звычайна, перад важнай палітычнай падзеяй18 лютага 16

СВЕТЛАЙ ПАМЯЦІ ІРЫНЫ РУДКОЎСКАЙ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА

Хотите узнать больше? І памяць, і радасць былая, і сённяшні боль 10 студзеня на 71-м годзе жыцця не стала нашай выдатнай зямлячкі Ірыны І памяць, і радасць былая, і 15

Памочнік Прэзідэнта Васіль Герасімаў правёў прыём грамадзян у Ганцавічах

Хотите узнать больше? З пытаннямі да прадстаўніка Кіраўніка дзяржавы звярнуліся 7 чалавек. Падрабязнасці чытайце ў друкаванай версіі «СП» за суботу.З пытаннямі да 16