Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Мошчы святога Лукі

Мошчы святога Лукі

Жыццё кожнага святога, чые імёны і вялікія справы ўслаўляюць царква і прыхаджане, — гэта яскравы прыклад чалавекалюбства, высакароднасці, самаахвярнасці, любові да Бога і людзей, пакорлівасці, цярпення і міласэрнасці. Гасподзь, клапоцячыся пра нас, грэшных, пасылае нам святых угоднікаў, да якіх мы ідзём па падтрымку ў горы і адчаі, якім з удзячнасцю молімся за радасныя, светлыя хвіліны ў сваім жыцці. Бясконцыя патокі веруючых, якія ішлі да мошчаў святой Матронушкі, што прымала Ганцаўшчына на пачатку мая, яскравае таму сведчанне.

А неўзабаве, з 1 па 5 ліпеня гэтага года, у Свята-Ціханаўскі храм прыбудуць мошчы яшчэ аднаго святога — Лукі, які быў лекарам ад Бога. Ён дапамагаў людзям адольваць розныя хваробы, у тым ліку і духоўныя. І рабіў гэта ад шчырага сэрца, з малітвай да Бога, не беручы ад тых, хто пакутуе, ніякай платы. Высакароднага лекара Луку Война-Ясянецкага называлі ў народзе ўрачом-бяссрэбранікам, а царква далучыла яго да ліку святых, мошчы якога і цяпер дапамагаюць людзям адольваць хваробы і вяртаць радасць жыцця і служэння Усявышняму.

Цяпер кажуць: “Калі хвораму пасля размовы з урачом не становіцца лягчэй, то гэта не ўрач”. Святая ісціна! Пасля шчырай размовы з мудрым праніклівым хірургам Лукой хворым станавілася лягчэй. Ён лячыў перш за ўсё душу чалавека. Лячыў добрым словам, малітвай. Гэта яны былі яго найпершым і галоўным інструментам і лякарствам. А яшчэ — вера ў Божую ласку і падтрымку. Ці ж не яскравы прыклад для тых, хто выбірае няпростую прафесію ўрача, прафесію, “патрабуючую чысціні душы і намераў”?

Дык давайце ж з удзячнасцю паклонімся святым мошчам сапраўднага лекара, а заадно задумаемся і аб сваім месцы ў жыцці…

Валянціна НАУМІК,

прыхаджанка.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Святочны вечар, прысвечаны Дню работнікаў культуры

Хотите узнать больше? Святочны вечар, прысвечаны Дню работнікаў культуры У чарговы раз работнікі культуры раёна адзначылі сваё прафесійнае свята. У зале дзіцячай школы 11

Работники культуры Ганцевщины отметили свой профессиональный праздник (фоторепортаж)

Хотите узнать больше? В Ганцевичской детской школе искусств прошло торжественное мероприятие, посвященное Дню работника культуры. Один из самых долгожданных праздников у 91

«Дзякуй, мама!»

Хотите узнать больше? У 2017 годзе ў Беларусі нарадзілася 102556 дзяцей, 1099 з якіх – двайняты і 16 – трайняты. У горадзе немаўлятУ 2017 годзе ў Беларусі нарадзілася 57

У гарадскім Доме культуры ўшаноўвалі матуль Ганцаўшчыны (фотарэпартаж)

Хотите узнать больше? Напярэдадні Дня маці, 12 кастрычніка, у гарадскім Доме культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства. Ва ўрачыстай абстаноўцы матулі Ганцаўшчыны былі 33

Состояние криминогенной обстановки на территории Ганцевичского района в январе-сентябре 2018 года

Хотите узнать больше? Состояние криминогенной обстановки на территории Ганцевичского района в январе-сентябре 2018 года В целях решения возложенных на отдел внутренних дел 25

Уважаемые работники и ветераны учреждений культуры района!

Хотите узнать больше? Уважаемые работники и ветераны учреждений культуры района! Поздравляем вас с профессиональным праздником – Днем работников культуры! Этот день 22

Уважаемые женщины-матери района!

Хотите узнать больше? Уважаемые женщины-матери района! Примите самые искренние поздравления с замечательным праздником – Днем матери! Светлый образ матери всегда был и 22

О криминогенной обстановке в Ганцевичском районе

Хотите узнать больше? Состояние криминогенной обстановки на территории Ганцевичского района в январе-сентябре 2018 года. В целях решения возложенных на отдел внутренних 43