Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Нявыкарыстаныя рэзервы

Мудрыя, назіральныя, творчыя асобы розных стагоддзяў называюць прыроду самай лепшай з кніг, напісанай на асаблівай мове, і перакананы, што ў яе — чыстае сэрца. А ці такія ж чыстыя сэрца і намеры чалавека — найвышэйшай істоты, вянца ўсяго жывога на зямлі? Аказваецца, чыстыя, ды не ў кожнага. Інакш не было б такім забруджаным той жа “найвышэйшай істотай” навакольнае асяроддзе. І не давялося б ахоўваць яго ад нячыстых намераў і дзеянняў чалавека. А пакуль існуе так званая “цывілізаваная дзікасць”, і не ў кожнага выхавана і выпрацавана неабходнасць парадку, прымаюцца меры па ахове навакольнага асяроддзя, у тым ліку і акцыі, падобныя той, што праходзіла пад назвай “Саюзная ўборка” ў Беларусі, Расіі і Казахстане.

У гэтай акцыі прыняў актыўны ўдзел і наш раён. Быў распрацаваны шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на навядзенне парадку на зямлі. Прайшоў адзін дзень гуманнай і неабходнай, прадыктаванай часам, абставінамі і назіраннямі акцыі. Што здольны зрабіць за такі кароткі час чалавек, спажывец багаццяў, якія дае яму прырода? Даведалася, што работнікі інжынерна-тэхнічнай службы  жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў той дзень раз’ехаліся па ўсіх палігонах на сарціроўку бытавых адходаў. Як паведаміў намеснік дырэктара КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ” Сяргей Вайцешык, было адсарціравана з тых гор смецця, што вывезена на палігоны, 3 тоны 660 кілаграмаў змешанага шклабою, звыш адной тоны ПЭТ-бутэлек, 800 кілаграмаў макулатуры. Увесь гэты “здабытак”, які дасталі са смецця, быў адпраўлены на прыёмны пункт аператара другасных матэрыяльных рэсурсаў.

Удумайцеся ў сэнс слоў “другасныя матэрыяльныя рэсурсы”. Яны маюць глыбокі змест і абавязваюць нас не забываць аб дзяржаўнай палітыцы, накіраванай на эканомію і рацыянальнае выкарыстанне матэрыяльных і прыродных рэсурсаў. Праз пэўны час другасная сыравіна, што была сабрана ў дзень акцыі, атрымае другое жыццё і прынясе карысць чалавеку. Але ж трэба, каб і сам чалавек, усе мы, людзі, не засмечвалі навакольнае асяроддзе. Адведзены месцы для шклабою, пластыку, ёсць куды здаць металалом, макулатуру. Чаму не выпрацаваць у сабе волю да парадку? Дзеля сябе і сваіх дзяцей, дзеля здароўя. Тым больш, што ў горадзе, напрыклад, каля шматпавярховак устаноўлены кантэйнеры для раздзельнага збору смецця. Не праблема з яго збытам, калі дзе-небудзь іх няма: як нагадаў Сяргей Вайцешык, можна паведаміць аб сабраных у вас, скажам, ПЭТ-бутэльках па тэлефонах 115 —  (кругласутачна), 2-86-13 — з 8.00 да 17.00 і да вас прыедуць работнікі камунальнай службы самі. На жаль, як паведаміў Сяргей Канстанцінавіч, асобныя “найвышэйшыя істоты” нават  кантэйнеры для раздзельнага смецця забіваюць чым папала.

Адзін з англійскіх філосафаў пісаў: “У кожным чалавеку прырода ўзыходзіць або злакамі, або пустазеллем; хай жа ён своечасова палівае першыя і знішчае другое”. А яшчэ падвергне “ўтылізацыі” сваё раўнадушша да агульных праблем, ачысціць уласную душу, каб была такой чыстай, як “сэрца прыроды”.

Марыя ДЗЁМІНА. 

Нявыкарыстаныя рэзервы

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Які прыбытак ад гарэлкі?

Хотите узнать больше? Фото из сети Урад вывучыць пытанне аб павышэнні ўзросту пакупнікоў алкагольных напояў да 21 года. Размова аб гэтым нядаўна ішла Фото из сети Урад 15

Лекарств стали покупать меньше

Хотите узнать больше? Фото из сети Странная тенденция наметилась на рынке медицинских препаратов. Заметно снизились продажи лекарственных средств. Скажем, фактически на 23

Поздравление от руководства района с Днем спасателя

Хотите узнать больше? Поздравление от руководства района с Днем спасателя Уважаемые сотрудники и ветераны районного отдела по чрезвычайным ситуациям! Примите сердечные 17

График проведения единых информационных дней в 2018 г.

Хотите узнать больше? График проведения единых информационных дней в 2018 г. 18

На страже семейного равновесия

Хотите узнать больше?   Фото автора В период развития школы XXI века в центре внимания, как и прежде, стоит ребёнок. Но без совместной Фото автора В период развития 29

Профилизация — общемировая тенденция

Хотите узнать больше? В белорусские школы возвратилось профильное образование. Теперь знания на повышенном уровне по отдельным предметам можно получить не только в 32

Развиваем эмоционально-волевую сферу дошколят

Хотите узнать больше? Будик Алеся Анатольевна, педагог-психолог яслей-сада № 2 г. Ганцевичи, молодой, но достаточно энергичный и творческий сотрудник. Занятия с 17

Ні холадна, ні горача, або Чаму я не хачу быць на выбарах пабочным назіральнікам

Хотите узнать больше? 18 лютага 2018 года ў Беларусі пройдуць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. Як звычайна, перад важнай палітычнай падзеяй18 лютага 17