Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Работа суб’ектаў малога прадпрымальніцтва

На 1 студзеня 2014 года на Ганцаўшчыне налічвалася 134 суб’екты малога прадпрымальніцтва (1,2 працэнта ад агульнай колькасці па вобласці), у тым ліку 118 мікраарганізацый і 16 малых арганізацый. Вытворчую дзейнасць у 2013 годзе ажыццяўлялі 106 мікраарганізацый і ўсе малыя арганізацыі1.

З агульнай колькасці летась 94 працэнты складалі арганізацыі з прыватнай формай уласнасці.

Найбольшая колькасць суб’ектаў малога прадпрымальніцтва ў 2013 годзе была задзейнічана ў гандлі — 35,1 працэнта, прамысловасці — 23. А таксама займаліся транспартам і сувяззю — 17,2 працэнта.

Спісачная колькасць работнікаў такіх арганізацый у сярэднім за год склала 1 тысячу чалавек, а сярэдняя колькасць знешніх сумяшчальнікаў і работнікаў, якія выконвалі работу па грамадзянска-прававых дагаворах, — 98 чалавек.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў малога бізнесу за 2013 год склала 3805,5 тысячы рублёў і ў параўнанні з папярэднім годам узрасла на 55,7 працэнта. У мікраарганізацыях яна склала 3494,9 тысячы рублёў, у малых арганізацыях — 4068,4 тысячы рублёў.

Па выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці арганізацыямі атрымана выручка ад рэалізацыі тавараў, прадукцыі, работ і паслуг на агульную суму 365,3 мільярда рублёў, што на 26 працэнтаў больш, чым у 2012 годзе. Чысты прыбытак павялічыўся на 29,4 працэнта і склаў 28,2 мільярда рублёў.

Узровень рэнтабельнасці суб’ектаў малога прадпрымальніцтва ў мінулым годзе ў цэлым па раёне склаў 12,4 працэнта, што на 1,5 працэнта вышэй, чым пазалетась.

Дарэчы, удзельная вага стратных прадпрыемстваў малога бізнесу ў параўнанні з 2012 годам павялічылася на адзін працэнт і склала 10,7 працэнта ад агульнай іх колькасці.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Брэсцкай вобласці.

1. Мікраарганізацыя — зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь камерцыйныя арганізацыі з сярэдняй колькасцю работнікаў за каляндарны год да 15 чалавек уключна;

малая арганізацыя — зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь камерцыйныя арганізацыі з сярэдняй колькасцю работнікаў за каляндарны год ад 16 да 100 чалавек уключна.

Работа суб’ектаў малога прадпрымальніцтва

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Глабальныя і лакальныя пытанні аднолькава важныя (обновлено)

Хотите узнать больше? Дэпутат беларускага парламента па Баранавіцкай сельскай акрузе № 7, якая ўключае ў сябе і частку Ганцавіцкага раёна, старшыня Пастаяннай 18

Ганцавіцкі камбінат панэльнага домабудавання: ад санацыі — да поспеху

Хотите узнать больше? Ганцавіцкі камбінат панэльнага домабудавання дзесяць гадоў таму практычна рыхтаваўся да банкруцтва. Сёння ён — адзін з самых эфектыўных 21

Отдел архитектуры, строительства и жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагается для сдачи по договору найма жилое помещение коммерческого использования

Хотите узнать больше? Отдел архитектуры, строительства и жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагается для сдачи по договору найма жилое 20

Отдел жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагаются для сдачи по договору найма жилое помещение коммерческого использования государственного жилищного фонда

Хотите узнать больше? Отдел жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагаются для сдачи по договору найма жилое помещение коммерческого использования 20

«Пра веру і духоўнасць» — новы аўтарскі праект «СП»

Хотите узнать больше? «Пра веру і духоўнасць» — новы аўтарскі праект «СП». Адкрывае яго нарыс пра Благачыннага цэркваў Ганцавіцкай акругі, протаіерэя Пятра Піліпчука.«Пра 19

Падстава для гонару ёсць!

Хотите узнать больше? Перада мною ўнікальнае выданне — “Кніга водгукаў Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея”. Гартаючы яго, здзіўляе колькасць людзей, якія пабывалі ў 23

В воскресной школе прихода храма Святителя Тихона состоялся открытый урок "В Ее сердце никогда не гаснет любовь"

Хотите узнать больше? В воскресной школе прихода храма Святителя Тихона состоялся открытый урок "В Ее сердце никогда не гаснет любовь" В воскресной школе прихода храма 23

“Будаўнік” мацнейшы за “Люсіна”

Хотите узнать больше? 5 кастрычніка стартаваў адкрыты кубак раёна па футболе. У гэты дзень на стадыёне СДЮШАР у адзіным чвэрцьфінальным матчы сустрэліся ганцавіцкі5 27