Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Настаўнік з характарам

Настаўнік фізічнай культуры СШ № 3 г. Ганцавічы Уладзімір Краўцоў (НА ЗДЫМКУ) працуе ў сістэме адукацыі Ганцаўшчыны ўжо дваццаць пяты год. За гэты час ён зарэкамендваў сябе выдатным педагогам, адданым фізкультуры і спорту, на рахунку якога, як настаўніка, шмат дасягненняў.

Настаўнік з характарам

Пачынаў сваю педагагічную дзейнасць Уладзімір Краўцоў у Мельніках, а потым перайшоў у СШ № 3. Менавіта тут раскрыўся яго педагагічны талент: за гады работы ў гэтай школе ён са сваімі вучнямі дасягнуў значных поспехаў. Асабліва выдатныя дасягненні ў рабят, якія пад яго кіраўніцтвам выступаюць у зімовым мнагаборстве “Абаронца Айчыны”. На раённых этапах гэтых спаборніцтваў каманда СШ № 3 неаднойчы станавілася пераможцай і прызёрам. Выхаванцы Уладзіміра Адамавіча былі  пераможцамі абласных спаборніцтваў у складзе раённай каманды. Адным з самых значных дасягненняў Уладзіміра Краўцова з’яўляецца перамога яго выхаванцаў у абласной ваенна-патрыятычнай гульні “Зарніца”, а таксама трэцяе месца ў аналагічнай рэспубліканскай гульні ў 2010 годзе.

“Сам я вельмі люблю гімнастыку. Лічу, што менавіта дзякуючы ёй у дзяцей развіваюцца тыя фізічныя якасці, якія ў далейшым дапамагаюць ім дасягаць высокіх вынікаў, — адзначае Уладзімір Адамавіч. — Люблю таксама лыжныя гонкі і футбол”. Дарэчы, і ў гэтых відах спорту вучні Уладзіміра Краўцова заўсёды вылучаліся толькі са станоўчага боку. Напрыклад, школьная каманда  хлопчыкаў 1999 года нараджэння па міні-футболе пад кіраўніцтвам настаўніка тройчы станавілася пераможцай раённых спаборніцтваў.

Аднак, па словах Уладзіміра Краўцова, усіх гэтых поспехаў не было б без яго калег — іншых настаўнікаў фізічнай культуры СШ № 3. “Наш калектыў па-сапраўднаму дружны, кожны з настаўнікаў вельмі адказна ставіцца да сваёй работы, — адзначае Уладзімір Адамавіч. — Мы працуем ва ўзаемадзеянні, зладжана, дапамагаючы адзін аднаму, таму і спартыўныя вынікі школы заўсёды высокія”.

Зусім не дзіўна, што ў такога спартыўнага чалавека і сям’я спартыўная. Жонка Галіна, настаўніца матэматыкі СШ № 3, была пастаяннай удзельніцай розных раённых спаборніцтваў. Зараз, па магчымасці, таксама падтрымлівае спартыўную форму. Сыны Яўген і Антон заўсёды абаранялі гонар школы на спаборніцтвах рознага ўзроўню. Яўген — аматар валейбола, гуляў у першай лізе чэмпіянату Беларусі, зараз выступае ў адной з аматарскіх ліг горада Мінска, Антон атрымлівае вышэйшую адукацыю ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы на ваенным факультэце. Дарэчы, у 2000 годзе ў Пінску сям’я Краўцовых абараняла гонар нашага раёна на абласных спаборніцтвах “Тата, мама, я — спартыўная сям’я” і заняла там першае месца.

На думку Уладзіміра Краўцова, сёння галоўная задача настаўніка фізічнай культуры заключаецца ў тым, каб прывіць вучням любоў да фізкультуры, зацікавіць іх хаця б якім-небудзь відам спорту, а ўжо затым вылучыць больш здольных,  таленавітых і накіраваць іх у пэўную спартыўную секцыю. Менавіта тады работу настаўніка фізічнай культуры можна лічыць плённай.

Уладзімір САКАЛОЎ.

Фота аўтара.

P.S. На мінулым тыдні на базе СШ № 3 райцэнтра прайшла раённая ваенна-патрыятычная гульня “Зарніца-2014”, пераможцай якой зноў стала каманда СШ № 3, другое месца за рабятамі з Хатыніцкай СШ, трэцяе на рахунку СШ № 2.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Поздравление от руководства района с Днем спасателя

Хотите узнать больше? Поздравление от руководства района с Днем спасателя Уважаемые сотрудники и ветераны районного отдела по чрезвычайным ситуациям! Примите сердечные 14

График проведения единых информационных дней в 2018 г.

Хотите узнать больше? График проведения единых информационных дней в 2018 г. 12

На страже семейного равновесия

Хотите узнать больше?   Фото автора В период развития школы XXI века в центре внимания, как и прежде, стоит ребёнок. Но без совместной Фото автора В период развития 18

Профилизация — общемировая тенденция

Хотите узнать больше? В белорусские школы возвратилось профильное образование. Теперь знания на повышенном уровне по отдельным предметам можно получить не только в 20

Развиваем эмоционально-волевую сферу дошколят

Хотите узнать больше? Будик Алеся Анатольевна, педагог-психолог яслей-сада № 2 г. Ганцевичи, молодой, но достаточно энергичный и творческий сотрудник. Занятия с 14

Ні холадна, ні горача, або Чаму я не хачу быць на выбарах пабочным назіральнікам

Хотите узнать больше? 18 лютага 2018 года ў Беларусі пройдуць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. Як звычайна, перад важнай палітычнай падзеяй18 лютага 15

СВЕТЛАЙ ПАМЯЦІ ІРЫНЫ РУДКОЎСКАЙ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА

Хотите узнать больше? І памяць, і радасць былая, і сённяшні боль 10 студзеня на 71-м годзе жыцця не стала нашай выдатнай зямлячкі Ірыны І памяць, і радасць былая, і 14

Памочнік Прэзідэнта Васіль Герасімаў правёў прыём грамадзян у Ганцавічах

Хотите узнать больше? З пытаннямі да прадстаўніка Кіраўніка дзяржавы звярнуліся 7 чалавек. Падрабязнасці чытайце ў друкаванай версіі «СП» за суботу.З пытаннямі да 14