Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Мы ўсе ў адказе за падлеткаў”

На мінулым тыдні прайшло выязное пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх. Праводзілася яно на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 3 г. Ганцавічы”  і на яго былі запрошаны таксама вучні 5 — 10 класаў школы, а таксама намеснікі дырэктараў устаноў адукацыі.

 Гэтая ўстанова была выбрана невыпадкова. Як адзначыў старшыня камісіі Сяргей Сарокаў, на чале з якім праходзіла пасяджэнне, тут займаецца больш за ўсё вучняў. Яны — розныя па характары, па паводзінах, адносінах да вучобы. Ім, як, зрэшты, усім дзецям, патрэбна пільная ўвага дарослых, іх неабходна пастаянна аберагаць ад непрадуманых учынкаў, правапарушэнняў, якія, нават выпадковыя, дробязныя, могуць сапсаваць чалавеку лёс. А што можа найлепш пераканаць у гэтым запрошаных на пасяджэнне камісіі непаўналетніх рабят, а заадно і папярэдзіць ад памылковых крокаў, як не горкія прыклады іншых, так скрупулёзна разглядаемыя на пасяджэнні? Да таго ж,  неўзабаве пачнуцца летнія канікулы, у  школьнікаў з’явіцца шмат вольнага часу, таму хацелася б, каб лета прайшло спакойна, без непрыемных здарэнняў. А вынікі стану правапарушэнняў сярод непаўналетніх за першы квартал гэтага года не даюць права дарослым заспакойвацца: за гэты перыяд дапушчаны рост падлеткавай злачыннасці — здейснена 3 злачынствы. У мінулым годзе за гэты перыяд — ніводнага.

Затым пачаўся непасрэдны разгляд камісіяй адміністрацыйных правапарушэнняў, дапушчаных непаўналетнімі. Не першы раз прысутнічаю на такіх пасяджэннях і кожны раз адзначаю пра сябе, якая гэта адказная, надзвычай няпростая справа — глыбока ўнікнуць у матывы ўчынку, здзейсненага падлеткам, зразумець дзіця, бацькоў, прыняць правільнае рашэнне, урэшце, граматна, мудра спрацаваць на станоўчы канчатковы вынік. На тварах і ў вачах старшыні, членаў камісіі па справах непаўналетніх, запрошаных на пасяджэнне педагогаў, прымаючых непасрэдны ўдзел у школьным выхаваўчым працэсе, не заўважыла і ценю раўнадушша — іх азмрочвалі хваляванне і трывога. За дзяцей, што спатыкнуліся, за іх будучыню…   

У прыціхлую залу ціха і нясмела заходзіць адзінаццацігадовая дзяўчынка з мамай. Дзяўчынка, вучаніца адной са школ раёна, спакусілася на мабільны тэлефон сваёй таварышкі, які тая пакінула ў школьным гардэробе, у кішэні курткі. Што штурхнула дзяўчынку з прыстойнай сям’і на гэты ўчынак? Жаданне мець мабільнік? Ці хацела ўпотай узяць яго, пагуляць і думала, што ўчынак застанецца незаўважаным? Якая ж дзіцячая наіўнасць! Факт выплыў наверх. Не ўсе пачулі ледзь чутнае апраўданне дзяўчынкі, якая, дарэчы, добра вучыцца, спакойная, таварыская, любіць маляваць, ствараць вырабы з дапамогай аплікацыі, займаецца ў школе мастацтваў па класу баяна, ахвотна выконвае хатнія даручэнні бацькоў — харошых, добрых людзей. Дзяўчынку, відаць, тачыў чарвячок сумлення, бо аб здзейсненым яна расказала брату. Тэлефон быў вернуты ўладальніцы, родныя шчыра папрасілі прабачэння ў яе і яе бацькоў. А факт застаўся фактам. І ён патрабаваў прыняцця мер. З улікам усіх абставін члены камісіі абмежаваліся папярэджаннем. Калі не будзе здзейснена іншых правапарушэнняў, вучаніцу праз паўгода знімуць з уліку, але важна галоўнае: каб тактоўная размова старшыні камісіі па справах непаўналетніх з дзяўчынкай і яго па-бацькоўску спагадлівае ўшчуванне стала для яе ўрокам на ўсё жыццё. І зарокам: браць чужое — грэх, пляма. А заплямленую сукенку не заўсёды адмыеш…

Крадзеж — дробны ён ці буйны — караецца законам.  Ён — гэта загана. Гэтак жа, як і п’янства, якое нават страшней за іншыя заганы, бо яно, па словах аднаго з арабскіх вучоных, “маці ўсіх заган”. І бед, і трагедый. Як пераканаць у гэтым тых, хто ўпершыню, ды яшчэ ў непаўналетнім узросце, паднімае першую чарку са спіртным? Як спыніць дзяцей на самым пачатку шляху да п’янства?  Непаўналетнія вучні Ч. і С. з СШ № 3, Т. з СШ № 2 г. Ганцавічы, а таксама навучэнка аднаго з каледжаў Ц., учынкі якіх разглядаліся на гэтым выязным пасяджэнні, паспрабавалі ўжо смак спіртнога.  28 сакавіка гэтага года, на пляжы “Паўднёвы” яны ў кампаніі з дзевяці (!?) чалавек адзначалі… дзень нараджэння аднаго з членаў кампаніі. “Забаўляльнае” мерапрыемства адбывалася вечарам таго дня, пасля 21 гадзіны. Супрацоўнікі правапарадку затрымалі непаўналетніх каля заправачнай станцыі пасля 24 гадзін. Наяве былі прыкметы алкагольнага ап’янення падлеткаў, што і пацвердзіла абследаванне: алкатэстар паказаў наяўнасць у іх арганізме 0,6 праміле алкаголю. Падлеткі “дасталі” гэтую рыску, па іх словах, півам. (Заўважце: вадзіцеляў, у крыві якіх выяўлена 0,3 праміле, як нагадаў прысутным старшыня камісіі Сяргей Сарокаў, пазбаўляюць вадзіцельскіх правоў). У вас, паважаныя чытачы, не ўзніклі пасля гэтай інфармацыі пытанні да бацькоў гэтых непаўналетніх і іх саміх: ці ведалі дарослыя, куды і чаго ідуць іх дзеці насустрач ночы? Ці занепакоіліся, што няма дома пасля апоўначы? Ці паверылі іх адказам на званкі? Ці закалаціліся іх сэрцы, калі ўбачылі дзяцей нецвярозымі? Чаму самі рабяты не ўзялі прыклад з тых у кампаніі, хто ў той вечар не піў? І чаму цвярозыя не спынілі сваіх сяброў, калі тыя адкаркоўвалі паўтарачкі з півам? І ці па дарозе ісці з такімі “добразычліўцамі”? І хто прадаваў ці купляў непаўналетнім піва? Як сярод хлапчукоў аказалася дзяўчына з нармальнай характарыстыкай? Членаў камісіі яны непакоілі, і яны задавалі іх і дзецям, і іх бацькам, нагадвалі аб тым, што трапіць за бяздумныя ўчынкі ў Адзіны дзяржаўны банк даных аб правапарушэннях, пад нагляд нарколага можна за хвіліну, а сябе запляміць на ўсё жыццё. Вось толькі пачулі не зусім пераканаўчыя і цвёрдыя адказы і абяцанні. Хаця з надзеяй паверылі ў іх перамогу над сабой. І пакаранне вынеслі  не надта суровае. Каму абмежаваліся папярэджаннем, з каго прыйдзецца спаганяць штраф. Штрафы заплацяць, вядома ж, бацькі: хто адну базавую велічыню, хто дзве…

У той дзень разглядалася і сям’я з Вострава, непаўналетнія дзеці якой знаходзяцца ў прытулку. Трэці раз. З-за п’янства бацькоў. І хаця станоўчая тэндэнцыя, па словах педагогаў прытулку, у гэтай сям’і назіраецца, пакуль што ўсё ж мэтазгодна знаходжанне дзяцей у гэтай установе: адносіны бацькі да алкаголю, па іх цвёрдых перакананнях, выклікаюць трывогу. Дзеці павінны быць абароненымі. Сям’і зноў даецца пэўны тэрмін на выпраўленне. І чарговы шанц. Ці хопіць сілы волі людзям, якія трапілі ў цесныя абдымкі  п’янства?..

Між іншым, лічбы і факты, прыведзеныя на гэтым выязным пасяджэнні намеснікам старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Вольгай Антановіч аб стане злачыннасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх за 1 квартал гэтага года, сведчаць аб тым, што працаваць ёсць над чым і ёсць з кім. І невыпадкова старшыня камісіі Сяргей Сарокаў, абмяркоўваючы злабадзённую “падлеткавую” тэму, звярнуўся да прысутных з хвалюючым пытаннем: “Якое выйсце бачыце вы?” Гучалі розныя прапановы, якія Сяргей Вітальевіч аб’яднаў галоўным сэнсам: “Лепш папярэдзіць бяду, чым пажынаць яе плады. А для гэтага трэба кожнаму напоўніць выхаваўчую дзейнасць рэальнай работай. Мы ўсе ў адказе за падлеткаў”. Як не пагадзіцца з гэтай даўняй, але такой надзённай ісцінай?

Марыя ШЧАЎКУН.

“Мы ўсе ў адказе за падлеткаў”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Выборы в местные Советы депутатов 28 созыва. Список новостей

Хотите узнать больше? Список публикаций под рубрикой «Выборы в местные Советы депутатов 28 созыва». Выборы состоятся 18 февраля 2018 года. Избирательная компания 9

27 января заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Григорян Артур Владимирович проведет «прямую телефонную линию»

Хотите узнать больше? 27 января заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Григорян Артур Владимирович проведет «прямую телефонную линию» 27 января 2018 года с 20

О регистрации кандидатов в депутаты Ганцевичского районного Совета депутатов двадцать восьмого созыва

Хотите узнать больше? Ганцевичская районная территориальная избирательная комиссия по выборам депутатов Ганцевичского районного Совета депутатов двадцать восьмого созыва 25

Сбор макулатуры на благо будущего. Размышления о добре и пользе.

Хотите узнать больше? Фото из сети Бывает так, что в сущности доброе и полезное дело мы рассматриваем как негативное явление. Разговор веду о Фото из сети Бывает так, что 17

“Ёсць пытанне — будзе і адказ!”. Памочнік Прэзідэнта Васіль Герасімаў правёў прыём грамадзян у Ганцавічах.

Хотите узнать больше? Даведка “СП” Васіль Мікалаевіч Герасімаў нарадзіўся ў 1975 годзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Правазнаўства” і Акадэмію 18

О временном запрете выхода на лед

Хотите узнать больше? РАСПОРЯЖЕНИЕ РАЙИСПОЛКОМА На основании пункта 50 Правил охраны жизни людей на водах Республики Беларусь, утвержденных постановлением Совета Министров 30

Які прыбытак ад гарэлкі?

Хотите узнать больше? Фото из сети Урад вывучыць пытанне аб павышэнні ўзросту пакупнікоў алкагольных напояў да 21 года. Размова аб гэтым нядаўна ішла Фото из сети Урад 17

Лекарств стали покупать меньше

Хотите узнать больше? Фото из сети Странная тенденция наметилась на рынке медицинских препаратов. Заметно снизились продажи лекарственных средств. Скажем, фактически на 28