Закрыть
Выберите свой город
Закрыть
Брыдкаслоўе — норма жыцця ці анамалія?
Праглядаючы аператыўныя зводкі прыкмячаеш, што сваркі і абразы праходзяць па іх чырвонай ніткай. І іншым разам цяжка разабрацца, хто каго абразіў.
Здаецца, што брыдкае слова так глыбока ўвайшло ў наша жыццё, так укаранілася, што іншым разам бачыш, як чалавек без мата ўжо і размаўляць не можа. Даводзілася чуць, як нават дзяўчынкі, учарашнія выпускніцы, між сабой перакідваюцца “модным словам”.
Можа мат стаў нормай жыцця, калі грамадства да нецэнзурнага слова даволі спакойна ставіцца?
Але ж так не заўсёды было. Калі вярнуцца на паўвека назад, а гэта невялікі, у гістарычным плане, перыяд, то мацяршчына  была даволі рэдкай з’явай, а прыйшоў  мат да нас з усходу.
Толькі не трэба думаць, што беларусы такія “светлыя” і “чыстыя”. Праклёны былі шырока распаўсюджаны, яны з’яўляліся састаўной часткай жыцця народа. І, магчыма, праклёны былі страшнейшыя за мацяршчыну, хоць мата ў іх не было.
“Каб табе да раніцы не дажыць, каб табе рукі, ногі пакруціла, каб твае дзеці…”, такое іншая жанчына магла гаварыць доўга  і не толькі на сваю суседку ці кагосьці чужога. Праклёны маглі сыпацца і на родных — мужа, нявестку, дзяцей.
Дарэчы, у Расіі праклёны не былі распаўсюджаныя, напэўна, менталітэт у народа іншы — у кожнага сваё.
У беларускай мове мата не было, а прыйшоў ён да нас з рускай. Тым не менш, гэта не значыць, што так і надалей павінна быць. Многае тут залежыць, найперш,  ад сям’і. Калі бацькі пры малых дзецях не саромеюцца мацюкацца, не дзіўна, што іх нашчадкі будуць шырока выкарыстоўваць лексікон бацькоў.
Мне часта ўспамінаецца эпізод з дзяцінства. У нашай вёсцы, як і ў многіх вёсках  Ляхавіцкага раёна, разам жылі праваслаўныя і католікі. Дзеці хадзілі ў адну школу, разам гулялі — дзеці, як дзеці… Але бытавой культурай, выхаваннем, усё ж, адрозніваліся. Напрыклад, калі хлопчык з каталіцкай сям’і заходзіў у чужую хату, дык вітаўся і здымаў шапку.
“О, пан, пан”, — смяяліся з яго, бо ў праваслаўных  не было такога звычаю.
І культ маці ў католікаў быў надзвычай высокім. Мамусі ніхто з дзяцей не пярэчыў. Гэта ў сталым узросце пачаў разумець, што да чаго, а ў дзяцінстве малыя глядзяць на дарослых, пераймаюць іх. Дзецям патрэбен пастар, які навучыў бы іх, а лепшыя настаўнікі — бацькі. На вялікі жаль не ўсе бацькі здольны на гэта.
Да брыдкага слова можна прывыкнуць хутка. Раз сказаў, два, а там без яго і абысціся цяжка. Але існуе заканамернасць. Вось мужчына дае волю языку і не звяртае ўвагі на жанчын і дзяцей, а як толькі перад ім паўстае яго начальнік, пра мат забывае. Значыць, чалавек распусціўся і свае паводзіны можа кантраляваць.
Не трэба думаць, што мат прыжыўся, найперш, сярод простых людзей. Аднойчы, даўно, давялося пабываць на адным пасяджанні кабінета Міністраў і тады здзівіўся, як тагачасны кіраўнік Кабінета “чахвосціў”  сваіх падначаленых.
Безумоўна, брыдкае слова — анамалія, сведчанне бескультурнасці і кожны выбірае, як сябе паводзіць.
Нехта запярэчыць, што ад асобнага чалавека нічога не залежыць, бо калі цябе нехта абразіў, дык не будзе, апусціўшы галаву, маўчаць.
Хто з нас не бачыў, як сварацца суседзі, нехта ў чарзе, ці мацюкаюцца між сабой мужчыны. З боку назіраючы, немагчыма сказаць, хто з іх вінаваты і на чыім баку праўда. Відовішча непрыемнае і кожны, хто, нават пры ўсёй сваёй праваце, увязаўся ў скандал будзе ў пройгрышы, бо апускаецца  да ўзроўню свайго апанента.
Сварлівага чалавека перамагчы ў лаянцы не ўдасца, бо сварка — яго стыхія. А ў такім выпадку застаецца адзіны надзейны спосаб — процістаяць скандалісту. Неабходна яго ігнараваць — не адказваць на выпады. Вас абражаюць, а вы не чуеце. Праверана жыццём, такія паводзіны нанясуць самы эфектыўны ўдар па самалюбству скандаліста. Той факт, што яго не прыкмячаюць перанесці цяжка.
Справіцца з сабой і ўстрымацца ад эмоцый нялёгка, але калі вам гэта ўдасца, адчуеце сябе пераможцам, бо валодалі сабой.
Можна звярнуцца і ў міліцыю, але калі ў вас не будзе сведкі, ваша слова супраць слова вашага апанента нічога не дасць.
Скандал жа можа разгарэцца з-за нейкай дробязі і калі вы ўцягнуліся ў яго,  іншым разам, цяжка спраўляцца з сітуацыяй і часта бывае, што нават суд не вырашыць праблему.
Ці не за лепшае ў такім выпадку прыслухацца да біблейскай прытчы:
— Пакінь сварку пакуль яна не разгарэлася. Не адказвай дурню на дурасць яго, каб і табе не зрабіцца падобным яму, каб ён не стаў мудрацом у вачах сваіх. 
На гэтым і паставім кропку.
Уладзіслаў Снітка.
Брыдкаслоўе — норма жыцця ці анамалія?
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!
Комментарий (Максимум 1000 символов)
Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)
Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!
Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.
Govorim.by
vk.com/govorimby
Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь
Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?
Новости Ганцевичей
Круглый стол "На страже здоровья", приуроченный Всемирному Дню борьбы против диабета
Хотите узнать больше? Круглый стол "На страже здоровья", приуроченный Всемирному Дню борьбы против диабета 15 ноября 2017 года в отделении дневного пребывания для граждан 18
Поздравление от руководства района с Днем работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса
Хотите узнать больше? Поздравление от руководства района с Днем работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса Уважаемые 27
Уважаемые работники сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности, ветераны отрасли!
Хотите узнать больше? Примите искренние и сердечные поздравления с профессиональным праздником. Этот день объединяет всех, кто живет и трудится на земле, работает вПримите 18
День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК отметили в Ганцевичах
Выездной прием граждан начальника Ганцевичской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира в аг.Новоселки Ляховичского района
Хотите узнать больше? Выездной прием граждан начальника Ганцевичской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира в аг.Новоселки Ляховичского района 66
11 ноября заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Прокурат Виталий Ростиславович проведет «прямую телефонную линию»
Хотите узнать больше? 11 ноября заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Прокурат Виталий Ростиславович проведет «прямую телефонную линию» 11 ноября 2017 года с 66
Такі “непрыкметны” інсульт
Хотите узнать больше? Падчас пікніка дзяўчына спатыкнулася і ўпала. Ёй прапанавалі выклікаць “хуткую дапамогу”, але яна запэўніла ўсіх, што ўсё ў парадку іПадчас пікніка 42
Концерт ко Дню Октябрьской революции в Ганцевичах