Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Стрэлы на світанні

Невялічкая вёсачка Перадзел, што ў нашым раёне, знаходзіцца паміж Дубнякамі і Кукавам. Тут прайшло маё маленства і юнацтва. Калісьці ў нашай вёсцы жыло шмат людзей, цяпер іх можна палічыць па пальцах. Як не шчымець сэрцу па мінулым маёй маленькай радзімы, па родных мясцінах?..

Некалі мы з бабуляй Кацярынай Фёдараўнай Гардзей часта хадзілі летам у лес па грыбы і ягады. Бывала, збіраем чарніцы, і я прашу  згадаць што-небудзь з яе жыцця. І вось аднойчы яна расказала мне жудасную гісторыю часоў Вялікай Айчыннай вайны, якая не абмінула і вёсачку Перадзел. У 1941 годзе немцы ўжо былі тут. Быў спякотны жнівень. Вайна не вайна, а ў прыродзе — свой нязменны кругаварот: даспявала жыта, чырванелі ў садах яблыкі. Вось толькі на людскіх сэрцах было неспакойна.

Аднойчы ноччу бабуля пачула грукат у вокны і дзверы. Яна хуценька апранулася і спытала: “Хто гэта?”. У адказ пачула злосны выкрык: “Адчыняй!”. Бабуля адчыніла дзверы, у хату ўварваліся немцы. Чатыры чалавекі былі ў нямецкай форме, адзін — у цывільным. Высокі немец на ламанай рускай мове запытаў: “Дзе Гардзей Герасім?”. Дзядуля таксама падхапіўся і выйшаў на кухню. “Апранайся!”, — скамандаваў той жа высокі фрыц. Бабуля пачала плакаць і прасіць: “Паночкі, куды ж вы яго забіраеце? Ён жа ў нас адзіны гаспадар”. Другі немец дастаў паперу са спісам людзей і сказаў: “Ты дэпутат. Нам падалі спіс усіх актывістаў”.

Бабуля пачала галасіць, прачнуліся дочкі Маня і Вольга. Бабуля стала прасіць: “Пачакайце, я збяру яму торбачку з харчамі і адзеннем”. Усё той жа немец патлумачыў: “Матка, нічога не трэба, хутка яны будуць дома”. У размову ўступіў дзядуля: “Кацярына, не хвалюйся, я нічога дрэннага не рабіў, мяне адпусцяць, беражы дзяцей”. Гэта былі апошнія дзядулевы словы.

Бабуля прытуліла да сябе дачушак, яны доўга і горка плакалі. Родныя так і не заснулі, усе чакалі раніцы. Пачало світаць. Бабуля пабегла да суседзяў. Аказваецца, забралі не толькі дзеда, але і Івана Хітрыка, і многіх іншых вяскоўцаў. Тыя, хто застаўся дома, сабраліся разам у трывожным чаканні, плакалі, гаравалі. Раптам пачуліся стрэлы. Мае землякі налічылі іх пятнаццаць. Людзі пабеглі ў бок страляніны. Яна даносілася з другога канца вёскі. Бабуля бегла са сваімі дочкамі, адной з якіх было дзевятнаццаць гадоў, другой — дваццаць адзін. Калі падбеглі да месца страляніны, убачылі жудасны малюнак: чатырнаццаць мужчын ляжалі мёртвыя. Папрыпадалі жанчыны ў адчаі да сваіх гаспадароў, загаласілі. Здавалася, што ажно лес здрыгануўся ад жаночых крыкаў, галашэнняў і слёз. Душа разрывалася ад душэўнага болю.

Бяда бядою, успамінала бабуля той страшны час, а трэба было хаваць загінуўшых. Пабеглі мужчыны па падводы, паклалі на іх усіх загінуўшых і павезлі ў вёску. Немцаў ужо не было.

Зрабілі труны, параіліся, дзе хаваць. Вырашылі везці ў Галынку, дзе хавалі нябожчыкаў з бліжэйшых вёсак.

І рушыў абоз праз лес у Галынку. Вязуць, плачуць. А хіба можна было стрымаць пякучыя слёзы? Выехалі на дарогу і раптам чуюць: ляскочуць матацыклы, гудуць машыны, стогне зямля ад цяжкай тэхнікі. І вось ужо перад абозам, з боку Сіняўкі, паўстаў атрад нямецкіх карнікаў. Ускочылі немцы з матацыклаў, пачалі крычаць, хапаць коней за аброці і варочаць назад. Спалохаліся вяскоўцы, павярнулі павозкі і паехалі назад. Едуць па лесе, гадаюць, што ж рабіць далей. І тут нібы сам Бог падказаў ім: перад людзьмі паказалася паляна, залітая сонцам. Усе зразумелі: вось тое месца, зямля якога прыме загінуўшых. Выкапалі магілы, памаліліся, памянулі…

Месца, дзе былі пахаваны тады мае землякі, сталі называць у народзе “Пад забітыя”. Ідуць, бывала, мясцовыя жыхары па ягады, так і кажуць: “Пойдзем пад забітыя”. А ягады там заўсёды добра родзяць. Я таксама не раз ездзіла туды са сваімі сяброўкамі і расказвала ім гісторыю гэтага месца. І расказваю пра гэта ў сваім лісце ў нашу раёнку, бо вельмі хочацца, каб людзі ведалі, што тут пахаваны ні ў чым не вінаватыя мірныя жыхары з вёскі Перадзел, якія сталі ахвярамі фашысцкай расправы ў 1941 годзе. Каб сённяшняе пакаленне разумела, якую бяду нясуць войны і канфлікты паміж народамі, і як важна берагчы мір на зямлі.

 Цяпер на тым месцы стаіць помнік загінуўшым. Ён павязаны стужкамі, ля яго заўсёды — кветкі.

Калі еду са сваімі блізкімі на Вялікдзень на могілкі (яны ўжо расшырыліся, тут заўсёды чысціня і парадак), расказваю ўнукам пра іх прапрадзеда. Старэйшыя ўжо ведаюць пра яго, пазнаюць гэтае месца і кажуць: “Бабуля, тут пахаваны наш дзядуля”.

Час ляціць няўмольна. Мінула ўжо столькі дзесяцігоддзяў з той суровай ваеннай пары і тых падзей, якія перажылі мае аднавяскоўцы, прыйшлі новыя пакаленні людзей. І так хочацца, каб яны шанавалі памяць пра тых, хто загінуў у гады ваеннага ліхалецця, каб на іх магілах гэтак жа красавалі кветкі. І каб на зямлі нашай шматпакутнай, і такой прыгожай Беларусі, заўсёды быў мір.

Вольга КЛЯВЕЦ, бібліятэкар бібліятэкі аграгарадка Востраў.

Стрэлы на світанні

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

У Ганцавіцкім раённым доме рамёстваў прайшла гульнёва-забаўляльная праграма “Вяселле”

Хотите узнать больше? Восенню — ад пачатку восені і да Пакроў – у вёсках гралі вяселлі. Вяселле – гэта адно з найважнейшых падзейВосенню — ад пачатку восені і да Пакроў – 14

Профилактика сахарного диабета – необходимость

Хотите узнать больше? 14 ноября в центральной районной аптеке № 83 Брест­ского РУП “Фармация” и в магазине “Хлебосолье” прошла акция, посвящённая Всемирному дню14 ноября в 13

Когда грызуны атакуют

Хотите узнать больше? Процесс уничтожения крыс и мышей называется дератизацией и является необходимым условием без­опасного существования человека. О наличии крыс и мышей 22

Віншаванні ад дэпутатаў з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

Хотите узнать больше? Паважаныя працаўнікі вёскі, работнікі і ветэраны аграпрамысловага комплексу раёна! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам — Днём 24

Серия бесплатных видеоконференций с участием сотрудников белорусских посольств призвана оказать поддержку белорусским предприятиям-экспортерам

Хотите узнать больше? Серия бесплатных видеоконференций с участием сотрудников белорусских посольств призвана оказать поддержку белорусским предприятиям-экспортерам 29

24 ноября 2017 года прорводится «горячая линии»: «Трудовые и социальные отпуска» для членов Белорусского профсоюза работников культуры, информации, спорта и туризма

Хотите узнать больше? 24 ноября 2017 года прорводится «горячая линии»: «Трудовые и социальные отпуска» для членов Белорусского профсоюза работников культуры, информации, 32

Охота на пушнину в ноябре

Хотите узнать больше? Охота на пушнину в ноябре С 7 октября в Беларуси стартовала охота на зайца-русака и зайца-беляка с дипломированными гончими собаками. С 4 ноября 33

18 ноября заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Григорян Артур Владимирович проведет «прямую телефонную линию»

Хотите узнать больше? 18 ноября заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Григорян Артур Владимирович проведет «прямую телефонную линию» 18 ноября 2017 года с 23