Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Парковачнае месца

У мінулыя выхадныя адбыўся даволі неардынарны выпадак у адным з двароў райцэнтра па вуліцы Заводскай. У міліцыю патэлефанавала жанчына і паведаміла, што ў двары дома дзеці мячом пашкодзілі яе аўтамабіль. Знайсці вінаватых вартавым правапарадку не складала цяжкасцей, але высветлілася іншая акалічнасць. Аказалася, што пашкоджаны аўтамабіль стаяў у неналежным месцы — практычна на самой гульнявой пляцоўцы, дзе бавілі час дзеці.

Стаянка аўтамабіляў у забароненых месцах у нашым райцэнтры — справа звычайная. Як пракаменціраваў сітуацыю начальнік аддзялення ДАІ РАУС Вячаслаў Гуліцкі, у мэтах навядзення належнага парадку ў пытаннях правільнай стаянкі транспартных сродкаў на дваровых тэрыторыях і паблізу пад’ездаў жылых дамоў праводзіліся абследаванні. Па іх выніках старшыням шэрагу жыллёва-будаўнічых спажывецкіх кааператываў і дырэктару жыллёва-камунальнай гаспадаркі накіраваны прадпісанні аб абсталяванні знакамі стаянак і месц, дзе пакідаць машыны забаронена, а таксама праведзены прафілактычныя мерапрыемствы па недапушчэнню правапарушэнняў, звязаных з няправільнай паркоўкай. Але, як паказвае практыка, некаторыя аўтаўладальнікі ўсё роўна застаюцца недысцыплінаванымі і толькі накладанне штрафаў рэальна становіцца дзейснай мерай у гэтай справе.

Ёсць і іншы бок пытання. Большасць дамоў будавалася даўно, і тады аб стаянках і паркоўках ніхто не думаў. У савецкіх людзей проста не было столькі аўтамабіляў. Цяпер жа ў іншых дварах вечарам даводзіцца “праціскацца” на сваім аўтамабілі сярод машын. Зразумела, кожны жадае паставіць уласны транспартны сродак пад сваімі вокнамі — бачна і спакайней на душы. Хаця ў многіх ёсць і гаражы, але ж гэта нязручна. Усё ж такі добра, калі машына пад бокам.

Вырашэннем пытання стаянак у райцэнтры займаецца аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама сумесна з камунгасам. “Падчас сходаў па месцы жыхарства многія ўзнімалі гэтае пытанне, — адзначыў начальнік аддзела ЖКГ Валерый Русакевіч. — Нагадаю толькі, што работа ў гэтым накірунку вядзецца і сёлета. У мікрараёне Будаўнікоў будзе абуладкавана шэраг пляцовак для стаянкі аўтамабіляў, але заўважу, што ў многіх выпадках аўтаўладальнікі проста лянуюцца. Стаянкі немагчыма зрабіць у кожным двары, яны проста павінны быць у крокавай даступнасці”.

Аляксей ГРУШЭВІЧ.

 

Парковачнае месца

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

С 18 по 19 октября в Ганцевичах будут проходить командно-штабные учения

Хотите узнать больше? С 18 по 19 октября 2017 года на территории Республики Беларусь будет проводиться командно-штабное учение с органами управления и силамиС 18 по 19 15

“Лепшы знаўца Ганцавіцкага краязнаўчага музея”

Хотите узнать больше? Адказы прымаюцца да 18 кастрычніка 2017 года па адрасе: г. Ганцавічы, вуліца Заслонава, 1; або на электронны адрас: gants-museum@tut.by. 16

На Ганцаўшчыне выяўлены парушэнні міграцыйнага заканадаўства

Хотите узнать больше? У Ганцавічах і Ганцавіцкім раёне напрыканцы верасня быў праведзены асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Нелегал”. Яго мэта — 28

Каманда КПД — пераможца “Вертыкалі-2017”

Хотите узнать больше? У мінулую суботу ў Ганцавічах прайшла раённая спартакіяда “Вертыкаль”. Прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна спаборнічалі ў 18

Коллектив детсада объединяет забота о детях

Хотите узнать больше? “Всё, что мы делаем, делаем для детей, потому что для нас это самое дорогое, святое и ценное. Я понимаю, что“Всё, что мы делаем, делаем для детей, 25

«Супербацька — 2017»

Хотите узнать больше? У ДУА «Яслі — сад №4 г. Ганцавічы» у рамках агульнага бацькоўскага сходу і напярэдадні Дня маці прайшла вялікая конкурснаяУ ДУА «Яслі — сад №4 г. 19

З аператыўных зводак РАУС

Хотите узнать больше? “Паквапіўся” на тэлефон 2 кастрычніка па матэрыяле Ганцавіцкага РАУС была ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да жыхара вёскі Дзяніскавічы 29

Захавальнік спадчыны

Хотите узнать больше? Сёлета спаўняецца 20 гадоў з дня адкрыцця раённага краязнаўчага музея. На старонках раённай газеты “Савецкае Палессе” будзе апублікаваны цыкл 22