Закрыть
Выберите свой город
Закрыть
“Я тут не чужая”
Сотні людзей розных нацыянальнасцей жывуць у нашым раёне. Сярод іх казахі і армяне, украінцы і малдаване, латышы і літоўцы. Але найбольш, мабыць, расіян. Карэнныя жыхары Ганцаўшчыны гасцінна і добразычліва прымаюць тых, хто з дабром у сэрцы прыязджае ў нашу палескую старонку, мірна, хораша, як найлепшыя сваякі, жывуць у суседстве з імі. І аб чалавеку мяркуюць не па нацыянальнай прыналежнасці, не па месцы яго ранейшага жыхарства, а па яго грамадзянскай пазіцыі, па маральным абліччы. У гэтым пераканалася і адна з расіянак, з якой мы сустрэліся і пазнаёміліся ў Малькавічах 31 сакавіка. Якраз у такі ж вясенні дзень, роўна трынаццаць гадоў таму назад, Лізавета Георгіеўна Левізава пераехала жыць у гэтую вёску з далёкага Брацка.
“Я тут не чужая”
Розныя жыццёвыя абставіны прымушаюць іншы раз людзей зрывацца з аселага месца, пакідаць родныя берагі і адпраўляцца ў далёкую дарогу, у чужую старонку. Часам — назаўсёды. І шчаслівы той, для каго гэты шлях акажацца ўдалым, а чужына не стане мачыхай.
Менавіта лёс, непрадказальны і такі пераменлівы, прывёў Лізавету Георгіеўну ў немаладым ужо ўзросце ў Беларусь. І гэты пераезд стаў пробным каменем для яе — на сілу волі, на цярпенне, на здольнасць прыкмячаць і цаніць добрае, на мудрасць прымаць жыццё такім, якім яно ёсць, на ўменне задавольвацца малым і… быць шчаслівай.
…Педагог адной са школ Брацка Лізавета Левізава вельмі любіла сваю работу, дзяцей, непасрэдных, верных, адданых. Работа і вучні былі для яе гаючай крыніцай. Думала, што так будзе заўсёды. Калі ж пайшла на пенсію, засумавала без любімай настаўніцкай працы і без вучняў так моцна, што яе сёстры зразумелі: Лізу трэба ратаваць, і сталі клікаць яе кожная да сябе. Яна ж выбрала Беларусь: на Ганцаўшчыне, у Малькавічах, жыла Лізіна старэйшая і, бадай, самая любімая сястрычка Валя. Яна выйшла замуж за мясцовага хлопца і даўно абжыла гэты куточак. Лізавета не раз прыязджала сюды да яе. Упершыню пабывала тут у 1968 годзе. І дасюль, шчыра прызнаецца мая субяседніца, не сціраюцца з памяці тыя светлыя ўражанні ад гэтых мясцін і ўвогуле ад Беларусі: літаральна зачаравалі тады расіянку велічнасць лясоў, аксаміт прасторных лугоў, дагледжанасць бяскрайніх палёў,  шматколернасць кветак у парках і садах. І самае галоўнае — утульная чысціня, стабільнасць і парадак, прычым — ва ўсім.   “У вас цудоўны Прэзідэнт, лепш за яго няма! — дзеліцца сваімі думкамі гэтая адкрытая жанчына. — Ён — мудры, валявы чалавек, здольны трымаць парадак ва ўсім”.
А яшчэ па душы расіянцы прыветлівасць, добразычлівасць беларускіх  людзей. Гэтымі рысамі характару мясцовых людзей Лізавета Георгіеўна не перастае захапляцца і цяпер, калі пераехала жыць у Беларусь. Жанчына купіла невялічкую хатку ў Малькавічах. “Цяпер маё гняздзечка ўжо тут, — упэўнена сцвярджае яна. — Я тут не чужая, мяне даўно ўжо лічаць сваёй”.
Георгіеўна з павагай і шчырым захапленнем расказвае пра тутэйшых людзей: пра залатых рук печніка і тактоўнага чалавека Васілія; пра ветлівых, добразычлівых прадаўцоў мясцовых магазінаў, дзе маецца столькі разнастайных якасных беларускіх тавараў. Закажаш патрэбную рэч — дамоў даставяць. І Лізавета Георгіеўна паказвае прыгожы і зручны дыван-ложак, які прыдбала сабе ў Малькавічах па парадзе прадаўца Валянціны. Жанчына не нарадуецца пакупцы і не перастае дзякаваць малькавіцкім  гандлёвым работнікам за клопат аб пакупніках.
Цудоўныя людзі працуюць на КПП, дзе аказваецца шмат патрэбных і важных паслуг, а таксама на пошце, дзе не толькі займаюцца сваёй непасрэднай работай, але і дастаўляюць вяскоўцам па іх просьбах неабходныя тавары.
“А якая высакародная, добрая, чулая жанчына ўзначальвае Малькавіцкі сельвыканкам! — не перастае захапляцца мясцовымі людзьмі Георгіеўна. — Мне здаецца, я на адлегласці адчуваю цяпло і клопат Ніны Паўлаўны. Яна ведае пра мясцовых людзей усё, глыбока ўнікае ў іх клопаты і праблемы і дапамагае вырашаць іх спакойна, тактоўна, спагадліва. Ці ж гэта не сапраўдны клопат пра сельскіх людзей, сярод якіх нямала пажылых?!”
“Я вельмі люблю чытаць і таму часта хаджу ў сельскую бібліятэку, дзе адпачываю душой, — расказвае пра сваё жыццё-быццё Лізавета Георгіеўна. — Як там прыгожа, чыста, утульна — сапраўдны райскі куточак, створаны ўмелымі рукамі людзей, якія тут працуюць!  Адразу адчуваецца, што гаспадыні ўстаноў культуры нашых Малькавіч любяць сваю справу і выконваюць яе на высокім узроўні. Бібліятэчныя і клубныя работнікі праводзяць сумесныя мерапрыемствы для вяскоўцаў, якія ператвараюцца ў непаўторныя святы. Не забуду аднаго з іх, у 2012 годзе, які праводзіўся да 8 Сакавіка. Вёска гула, весялілася. І я тады яшчэ больш акрыяла, сагрэлася людскім цяплом, непасрэднасцю людзей, сярод якіх жыву цяпер. І само жыццё цаню сваёй меркай. І гэтая мерка — сумленне. Цудоўны рэцэпт для ўласнага роздуму, для ачышчэння душы. Калі жывеш сумленна — на сэрцы хораша і лёгка. І куды б не закінуў нас лёс, трэба жыць шчыра, адкрыта, па-чалавечы сярод людзей, берагчы тое, што ёсць. Я берагу і цаню кожную хвіліну жыцця на зямлі спакойнай, добрай Беларусі і вельмі хачу, каб нашы славянскія народы жылі ў міры і згодзе. Мы — адна сям’я, у нас агульная гісторыя, адны карані. Хай жа і парасткі іх дружна цягнуцца да сонца, цяпла, дабра, міру”.
Марыя ДЗЁМІНА.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!
Комментарий (Максимум 1000 символов)
Вопрос: Спутник планеты Земля?
Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!
Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.
Govorim.by
vk.com/govorimby
Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь
Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?
Новости Ганцевичей
Серия бесплатных видеоконференций с участием сотрудников белорусских посольств призвана оказать поддержку белорусским предприятиям-экспортерам
Хотите узнать больше? Серия бесплатных видеоконференций с участием сотрудников белорусских посольств призвана оказать поддержку белорусским предприятиям-экспортерам 18
24 ноября 2017 года прорводится «горячая линии»: «Трудовые и социальные отпуска» для членов Белорусского профсоюза работников культуры, информации, спорта и туризма
Хотите узнать больше? 24 ноября 2017 года прорводится «горячая линии»: «Трудовые и социальные отпуска» для членов Белорусского профсоюза работников культуры, информации, 17
Охота на пушнину в ноябре
Хотите узнать больше? Охота на пушнину в ноябре С 7 октября в Беларуси стартовала охота на зайца-русака и зайца-беляка с дипломированными гончими собаками. С 4 ноября 22
18 ноября заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Григорян Артур Владимирович проведет «прямую телефонную линию»
Хотите узнать больше? 18 ноября заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Григорян Артур Владимирович проведет «прямую телефонную линию» 18 ноября 2017 года с 17
Круглый стол "На страже здоровья", приуроченный Всемирному Дню борьбы против диабета
Хотите узнать больше? Круглый стол "На страже здоровья", приуроченный Всемирному Дню борьбы против диабета 15 ноября 2017 года в отделении дневного пребывания для граждан 19
Поздравление от руководства района с Днем работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса
Хотите узнать больше? Поздравление от руководства района с Днем работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса Уважаемые 33
Уважаемые работники сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности, ветераны отрасли!
Хотите узнать больше? Примите искренние и сердечные поздравления с профессиональным праздником. Этот день объединяет всех, кто живет и трудится на земле, работает вПримите 19
День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК отметили в Ганцевичах