Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пара падумаць пра бульбу, ці Як атрымаць максімальна высокі ўраджай з адной соткі

У Галандыі з аднаго гектара збіраюць па 700 ц бульбы. Пра такі ўраджай  мы можам толькі марыць. Але на сваім прысядзібным ці дачным участку можна ўсё ж мець важкія цэнтнеры.

На  дачы мы садзім бульбы прыкладна адну  сотку ураджай у сярэднім 400 кг), але на сям’ю хапае з лішкам.

Безумоўна, многае залежыць ад надвор’я. Напрыклад, позняя, як у мінулым годзе, вясна негатыўна ўплывае на ўра-джай. Летась не хапіла двух тыдняў, каб клубні набралі вагу.  Адсюль і нізкі па краіне ўраджай бульбы і рост цаны на яе. Але вернемся да сваёй соткі.

Бульба ўжо знаходзіцца ў цёплым  і светлым месцы для прарошчвання. А гэта значыць, што развіццё расліны бу-дзе больш хуткім падчас яе пасадкі.

Хачу падзяліцца з агароднікамі сваім шматгадовым вопытам. Безумоўна, тэорыя — рэч добрая, але на практыцы ўсё можна пабачыць на свае вочы.

Для пасадкі  бульбу адбіраем восенню памерам з вялікае курынае яйка, і нават калі  яна большая, то не разразаем. Праз нашу сотку прайшло шмат  гатункаў, але толькі адзін ужо 30 гадоў застаецца нязменным — гатунак Варшаўка. Гэта старадаўні сорт, і ён не выраджаецца, як часта бывае з гатункамі сучаснай селекцыі. Бульба ранняя, мае падоўжаную форму і светла-ружовая па колеры. Маладая вельмі смачная, а вось на зіму захоўваць не выпадае, бо губляе смак. Ужо  некалькі гадоў вырошчваем Крыніцу і Журавінку. Апошняя вельмі добра родзіць і не мае асаблівых недахопаў.

Сёлета дададзім для праверкі яшчэ пару новых гатункаў, а там будзе відаць.

Кожны год бульбу са-джаем на новае месца. Найлепш яна расце пасля агуркоў, кабачкоў, гарбузоў, капусты, гароху, а вось там, дзе раслі памідоры, бульбу лепш не саджаць.

Даводзілася бачыць, як бульбу спяшаліся закапаць у зямлю як мага раней. Але ў халоднай глебе яна можа праляжаць месяц і не развівацца. Таму важна, каб зямля прагрэлася.

Адлегласць паміж разорамі на нашай сотцы каля 60 см, паміж клубнямі — прыкладна 25 см. У кожную ямку (саджаем пад лапату) уносім перагной, які добра перапрэў у кучы, попел (дзве сталовыя лыжкі), а комплекснае ўгнаенне рассыпаем перад пасадкай па ўскапанай глебе.

Пры пасадцы бульбу паліваем цёплай вадой, прыкладна 1 л на лунку. Пасадка не павінна быць глыбокай — у межах 8 см. А пасля гэтага ўсю пасаджаную бульбу накрываем плёнкай, а яшчэ лепей — спанбондам. Пад плёнкай, калі яе не зняць своечасова, парасткі могуць запарыцца.

Безумоўна, стварыць такія цяплічныя ўмовы можна на невялікай плошчы, але ж размова  ў нас ідзе  не пра гектар.

Калі грунтавая вада стаіць высока (на Ганцаўшчыне — гэта з’ява звычайная), то за лепшае прымяняць грабянёвую пасадку. У нас на дачы такой праблемы няма.

Адносна бясконцай барацьбы з каларадскім жуком скажу, што стараемся збіраць яго ўручную. І нават на адной сотцы перамагчы яго не ўдаецца. Разавай апрацоўкі хімікатам дастаткова, каб паставіць у гэтай барацьбе кропку.

А вось фітафтора можа нарабіць бяды. Не трэба чакаць, пакуль “напаўзе туман” (як думаюць многія). Для прафілактыкі бульбы дастаткова два разы апрацаваць медным купарвасам, хомам, і ўраджай будзе больш важкім.

Тут важна, каб да фітафторы бульба паспела закончыць свой вегетацыйны цыкл. А прарошчванне  клубняў, пасадка з палівам цёплай вадой, укрыццё грады спанбондам спрыяюць гэтаму. І нават калі бульбянік змарнее, то страта не будзе вялікай.

Пра падсыпку і праполку гаварыць не будзем, бо кожны агароднік ведае, якое важнае значэнне яны маюць.

Даводзілася бачыць, як бульбу для пасадкі рэзалі амаль што на лустачкі і саджалі на працягу многіх гадоў на адным месцы, а гной раскідвалі па агаро-дзе, часам за два месяцы да пасадкі, з-за чаго ад яго не было ніякай карысці.

І самае сумнае, што чалавек нікога не хацеў слухаць і рабіў з году ў год адно і тое ж.

Каб падагуліць тэму, патэлефанаваў начальніку насеннай інспекцыі раёна Вользе Курачка.

— Вольга Іосіфаўна, якія гатункі бульбы сёння самыя перспектыўныя?  У тым сэнсе, каб мала пасадзіць і многа накапаць.

— Напэўна, без догляду так не бывае. А сярод гатункаў можна выдзеліць Скарб. Бульба сярэдняранняя, з году ў год дае добры ўраджай і даволі папулярная. Гэты гатунак хваляць на ўсіх семінарах. Праўда, па смаку Скарб не цягне на пяцёрку.

— На сваёй дачы мы ўжо гадоў 30 саджаем бульбу, якую называюць Варшаўкай. А гатункі сучаснай селекцыі праз які час губляюць сваю ўраджайнасць?

— Праз 4-5 гадоў элітныя гатункі на насенне ўжо нельга пакідаць. Пачынаецца працэс выраджэння. А наконт Варшаўкі, то гэта гатунак, вядомы ў нас як “Детскосельский”. Ён вельмі ранні, сустракаецца ўжо не так і часта.

— Якая глеба найлепшая для бульбы?

— Бульба любіць лёгкі суглінак, а ў нашым раёне яго  амаль няма. Каля Круговіч ёсць 30 гектараў, ды і то на полі шмат камення.

— Вольга Іосіфаўна, што вы параіце нашым агароднікам, каб ура-джай на сотцы быў самым-самым?

— Не ўсё залежыць ад чалавека. Напрыклад, надвор’е можа быць сухім, а гэта не зусім добра — для нашай глебы патрэбны  дажджы. Саджаць бульбу  неабходна, калі глеба на глыбіні 10 см праграецца да плюс 10. Тады расліна будзе развівацца нармальна. Перавагу пажадана аддаваць сярэдняраннім гатункам. Неабходна праводзіць прафілактычную апрацоўку бульбы, а не чакаць, калі яе паразіць фітафтора. Сакрэту асаблівага няма, бо бульба, як і любая расліна, патрабуе ўвагі і догляду.

— Дзякую.

Уладзіслаў Снітка.

Пара падумаць пра бульбу, ці Як атрымаць максімальна высокі ўраджай з адной соткі

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Отдел архитектуры, строительства и жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагается для сдачи по договору найма жилое помещение коммерческого использования

Хотите узнать больше? Отдел архитектуры, строительства и жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагается для сдачи по договору найма жилое 19

Отдел жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагаются для сдачи по договору найма жилое помещение коммерческого использования государственного жилищного фонда

Хотите узнать больше? Отдел жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагаются для сдачи по договору найма жилое помещение коммерческого использования 18

«Пра веру і духоўнасць» — новы аўтарскі праект «СП»

Хотите узнать больше? «Пра веру і духоўнасць» — новы аўтарскі праект «СП». Адкрывае яго нарыс пра Благачыннага цэркваў Ганцавіцкай акругі, протаіерэя Пятра Піліпчука.«Пра 16

Падстава для гонару ёсць!

Хотите узнать больше? Перада мною ўнікальнае выданне — “Кніга водгукаў Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея”. Гартаючы яго, здзіўляе колькасць людзей, якія пабывалі ў 18

В воскресной школе прихода храма Святителя Тихона состоялся открытый урок "В Ее сердце никогда не гаснет любовь"

Хотите узнать больше? В воскресной школе прихода храма Святителя Тихона состоялся открытый урок "В Ее сердце никогда не гаснет любовь" В воскресной школе прихода храма 20

“Будаўнік” мацнейшы за “Люсіна”

Хотите узнать больше? 5 кастрычніка стартаваў адкрыты кубак раёна па футболе. У гэты дзень на стадыёне СДЮШАР у адзіным чвэрцьфінальным матчы сустрэліся ганцавіцкі5 20

З аператыўных зводак тыдня: браканьеры, алкаголь і бойка з жонкай

Хотите узнать больше? Зноў браканьеры! Раніцай 10 кастрычніка ў аператыўна-дзяжурную службу Ганцавіцкага РАУС паступіла паведамленне ад начальніка Ганцавіцкай міжраённай 26

Республиканская пожарно-профилактическая акция Министерства по чрезвычайным ситуациям «За безопасность вместе»

Хотите узнать больше? Республиканская пожарно-профилактическая акция Министерства по чрезвычайным ситуациям «За безопасность вместе» Республиканская 26