Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Спажыўцы скажуць “дзякуй”

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь найважнейшы палітыка-прававы дакумент, прыняты дваццаць гадоў таму назад, гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, нармальнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы. Гэтым правам годна, разумна карыстаецца і аператар лініі па вытворчасці сухіх сняданкаў хлебазавода,  адзін з лепшых работнікаў прадпрыемства — Віктар Свірыд, які вось ужо трынаццаць гадоў сумленна і адказна працуе на сваім рабочым месцы.

Спажыўцы скажуць “дзякуй”

У свой час Віктар Аляксандравіч закончыў школу, затым Жыровіцкі саўгас-тэхнікум, дзе атрымаў спецыяльнасць тэхніка-механіка. Запатрабаванай аказалася на прадпрыемствах роднага горада яго прафесія. Спачатку малады спецыяліст працаваў слесарам на “Модулі”. Веды, атрыманыя ў час вучобы, на гэтым прадпрыемстве падмацоўваліся вопытам. І калі ў 2001 годзе Віктар перайшоў працаваць слесарам на хлебазавод, асаблівых цяжкасцей не адчуў: ён ведаў і любіў сваю работу, з адказнасцю яе выконваў, працы не баяўся, па першым поклічы спяшаўся на дапамогу калегам, калі быў слесарам у хлебабулачным цэху.

Гэтыя якасці Віктара адразу прыкмецілі. Таму, калі ў жніўні 2011 года на прадпрыемстве пачала працаваць новая лінія па выпуску сухіх сняданкаў і спатрэбіўся аператар экструдара, на гэта месца калегі па працы без ваганняў прапанавалі Віктара Свірыда. Сам жа ён,   самакрытычны і патрабавальны да сябе, спачатку крыху вагаўся і хваляваўся. Але Юрый Навіцкі, які працаваў на гэтай лініі да яго, запэўніў калегу, што ў таго ўсё атрымаецца, і стаў яго першым настаўнікам.

У вольныя хвіліны Віктар забягаў у цэх да Юрыя, прыглядаўся, як той працуе, і, можна сказаць, адразу асвоіў працэс выпуску паўфабрыкатаў для кукурузных палачак. Цяпер і сам смела, упэўнена стаіць ля экструдара, спрактыкаваным позіркам прыкмячае нават самыя дробныя і нязначныя адхіленні ў працэсе і адразу выпраўляе іх. І калі вы, паважаныя чытачы, набываеце кукурузныя палачкі нашага хлебазавода, раскрываеце яркія пакеты са знакам якасці, з асалодай смакуеце жоўценькія, як сонейка, пухкія, хрусткія, салодкія прысмакі, што так прыемна растаюць у роце, ведайце: у іх укладзена часцінка стараннай, адказнай працы і аднаго з трынаццаці чалавек таго калектыву, што займаюцца іх выпускам, — Віктара Свірыда. Аператар дакладна ведае, колькі трэба дадаць да пэўнай нормы кукурузных крупаў солі і вады, каб, прайшоўшы праз экструдар, яны ператварыліся ў лёгкія палачкі залацістага колеру, акуратнай формы, прывабныя на выгляд. Нават маленькая недакладнасць можа адмоўна паўплываць на якасць прадукцыі. А гэтага ну ніяк нельга дапускаць: Віктар і яго таварышы па працы вельмі даражаць маркай кукурузных палачак свайго прадпрыемства: яны — найсмачнейшыя ў краіне. І такую ж высокую ацэнку даюць прадукцыі нашага хлебазавода спажыўцы — самыя строгія і самыя аб’ектыўныя суддзі.

Добрая слава пра ганцавіцкія кукурузныя палачкі хутка разляцелася не толькі па нашай рэспубліцы. Іх ахвотна закупляюць у Севастопалі, на Украіне, яны — найлепшы пачастунак, які вязуць блізкім з нашага райцэнтра яго госці з розных куточкаў Расіі, іншых краін.

Улічваючы попыт на гэтую прадукцыю, на хлебазаводзе з кожным годам павялічваюцца аб’ёмы яе выпуску. Як паведаміў вядучы эканаміст прадпрыемства Віктар Кахновіч, калі ў 2011 годзе было выпушчана 55,3 тоны кукурузных палачак, то летась — ужо 343,3 тоны. У студзені гэтага года спажыўцам паступіла 48 тон выдатных ласункаў, у лютым — 42 тоны. Удзельная вага сухіх сняданкаў у агульным аб’ёме таварнай прадукцыі хлебазавода складае 42,3 працэнта.

Летась адправілі на экспарт кукурузных палачак на 43,3 тысячы долараў, за прайшоўшы перыяд гэтага года — на 11,2 тысячы долараў. Галоўная стаўка, зробленая на высокую якасць сухіх сняданкаў у час задумкі адкрыць новую лінію па іх выпуску, апраўдала сябе. Задаволены спажыўцы, прадукцыя карыстаецца павышаным попытам, а калектыў мае прыбытак і з гонарам трымае сваю марку. У тым ліку і хлеба, хлебабулачных вырабаў. У чацвер, калі карэспандэнты “СП” пабывалі на хлебазаводзе, Віктар Кахновіч падзяліўся прыемнай навіной: у гэты дзень, 13 сакавіка, на прадпрыемстве пачалі выпускаць пяць новых найменняў здобных булачных вырабаў вагой па 100 грамаў. Прычым з розным начыннем. Магу смела сцвярджаць: смаката! І ўпэўнена, што чысло трынаццаць насуперак розным забабонам будзе ўдалым і для калектыву хлебазавода, дзе працуюць руплівыя, адказныя людзі, і для нас, спажыўцоў: парадаваць блізкіх такімі цудоўнымі хлебазаводаўскімі прысмакамі хочацца кожнаму. Падзякуем жа за працу ўсім, хто дорыць нам гэтую радасць.

Марыя ШЧАЎКУН.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Глабальныя і лакальныя пытанні аднолькава важныя (обновлено)

Хотите узнать больше? Дэпутат беларускага парламента па Баранавіцкай сельскай акрузе № 7, якая ўключае ў сябе і частку Ганцавіцкага раёна, старшыня Пастаяннай 16

Ганцавіцкі камбінат панэльнага домабудавання: ад санацыі — да поспеху

Хотите узнать больше? Ганцавіцкі камбінат панэльнага домабудавання дзесяць гадоў таму практычна рыхтаваўся да банкруцтва. Сёння ён — адзін з самых эфектыўных 19

Отдел архитектуры, строительства и жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагается для сдачи по договору найма жилое помещение коммерческого использования

Хотите узнать больше? Отдел архитектуры, строительства и жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагается для сдачи по договору найма жилое 20

Отдел жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагаются для сдачи по договору найма жилое помещение коммерческого использования государственного жилищного фонда

Хотите узнать больше? Отдел жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагаются для сдачи по договору найма жилое помещение коммерческого использования 19

«Пра веру і духоўнасць» — новы аўтарскі праект «СП»

Хотите узнать больше? «Пра веру і духоўнасць» — новы аўтарскі праект «СП». Адкрывае яго нарыс пра Благачыннага цэркваў Ганцавіцкай акругі, протаіерэя Пятра Піліпчука.«Пра 17

Падстава для гонару ёсць!

Хотите узнать больше? Перада мною ўнікальнае выданне — “Кніга водгукаў Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея”. Гартаючы яго, здзіўляе колькасць людзей, якія пабывалі ў 23

В воскресной школе прихода храма Святителя Тихона состоялся открытый урок "В Ее сердце никогда не гаснет любовь"

Хотите узнать больше? В воскресной школе прихода храма Святителя Тихона состоялся открытый урок "В Ее сердце никогда не гаснет любовь" В воскресной школе прихода храма 23

“Будаўнік” мацнейшы за “Люсіна”

Хотите узнать больше? 5 кастрычніка стартаваў адкрыты кубак раёна па футболе. У гэты дзень на стадыёне СДЮШАР у адзіным чвэрцьфінальным матчы сустрэліся ганцавіцкі5 25