Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Выйсце ёсць з любой жыццёвай сітуацыі

Аляксей Далянчук — адзін з маладых спецыялістаў-медыкаў, які ў жніўні мінулага года прыйшоў працаваць тэхнікам-масажыстам у Ганцавіцкую ЦРБ. Нягледзячы на невялікі прамежак часу, малады чалавек паспеў зарэкамендаваць сябе як сярод сваіх калег, так і сярод пацыентаў вельмі добрым і адказным знаўцам сваёй справы. Да яго на масаж з задавальненнем ідуць маленькія пацыенты дзіцячага аддзялення, дзе і знаходзіцца кабінет Аляксея Андрэевіча.

Выйсце ёсць з любой жыццёвай сітуацыі

Адкрыты і ветлівы, ён з першых слоў размовы выклікае прыхільнасць. Па-майстэрску спрытна і ў той жа момант надзвычай далікатна Аляксей масажыруе кожны сантыметр цела свайго маленькага пацыента, раз-пораз пытаючыся, ці зручна ляжаць малому, ці не турбуе таго што-небудзь. Штодзень ён робіць масаж дванаццаці, а то і болей пацыентам. 

— Мяне заўсёды цікавіла медыцына, асабліва альтэрнатыўная методыка лячэння, — прызнаецца ў размове Аляксей. — З дапамогай масажу, безумоўна, не вылечыш тое ці іншае захворванне, але ён стымулюе арганізм, расслабляе мускулы і здымае стрэс, прымушаючы арганізм хутчэй пераадолець хваробу. Асабіста я атрымліваю задавальненне ад сваёй работы толькі тады, калі бачу эфект ад масажу.

Магчыма таму Аляксей усю сваю душу і ўкладвае ў работу. Таму так упэўнена і спрытна працуюць пальцы масажыста, не ведаючы стомы. Некалькі хвілін перадыху — і ў Аляксея ўжо новы пацыент. І да кожнага малога трэба знайсці свой падыход. Тут неабходна яшчэ і добрым псіхолагам быць, што ў Аляксея таксама няблага атрымліваецца.

У вольную часіну ён захапляецца філасофіяй, псіхалогіяй, ёгай. Аляксей лічыць, што ў жыцці нельга спыняцца на дасягнутым, а заўсёды патрэбна крочыць наперад, нават калі гэтыя крокі даюцца вельмі няпроста — з болем і слязьмі на вачах. Калі, сабраўшы сілы, трэба змагацца да апошняга, і нават тады, калі  здаецца, што ўсё скончана, што заўтрашні дзень — гэта бясконцы працяг сёння.

Што такое страшэнны боль і роспач, Аляксей ведае, напэўна, як ніхто іншы. Яго дваццаць шэсць гадоў жыцця лёс падзяліў на дзве паловы. Першая, калі ён бесклапотна жыў і вучыўся ў адным з прэстыжных вну краіны да таго няшчаснага выпадку, што здарыўся ноччу, калі ён атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму.  За жыццё юнака некалькі гадзін змагаліся медыкі, а бацькі не адзін месяц прасілі неба злітасцівіцца  над іх адзіным сынам. І пасля, калі ён, ачуняўшы ад цяжкага сну, пачынаў жыццё спачатку. Цяжкая чэрапна-мазгавая траўма не абышлася без наступстваў, якія кардынальна змянілі Аляксея. Ён, малады мужчына ў самым росквіце сіл, страціў зрок. У самыя складаныя хвіліны яго заўсёды падтрымлівалі  бацькі, сябры і каханая дзяўчына.

Дзіўна, але сказаць, што Аляксей — чалавек з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, у мяне язык не паварочваецца. Наадварот, ён надзвычай камунікабельны,  мае шмат захапленняў. Мужчына  не замкнуўся ў сабе, злуючыся на ўсіх за свае няшчасці, а, наадварот, пазнае свет, не марнуючы дарма часу.

— Засвоіў спецыяльную праграму і цяпер свабодна карыстаюся камп’ютарам, шмат чытаю, — расказвае Аляксей Андрэевіч.

Нельга не сказаць некалькі слоў і пра Таццяну, якая не толькі падтрымала маладога чалавека, паверыла ў яго сілы і здольнасці, але і пакахала Аляксея, які таксама ў захапленні ад сваёй другой паловы. У чэрвені мінулага года маладыя людзі ўзялі шлюб. Цяпер яны заўсёды разам. Таццяна суправаджае мужа да работы, а вечарам яны заўсёды гуляюць па вуліцах  роднага горада. А яшчэ маладыя людзі — заўзятыя вандроўнікі.

— Падарожжа — наша хобі, — гаворыць Аляксей. — Навагоднія святы правялі ў Празе, — і тут жа дадае: — Ведаеце, я шчаслівы чалавек, нягледзячы ні на што. У жыцці столькі момантаў, на якіх варта засяродзіцца, і зусім не галоўнае, колькі ў цябе грошай ляжыць у кішэні. Галоўнае — мець адчуванне гармоніі з самім сабой і з навакольным светам.  Ва ўсім, што з табою адбываецца, трэба бачыць толькі станоўчае.

На развітанне Аляксей сказаў па-сапраўднаму мудрыя словы: “У любым жыццёвым лабірынце ёсць выйсце”. І з ім цяжка не пагадзіцца.

Таццяна ІлЬіна.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Когда грызуны атакуют

Хотите узнать больше? Процесс уничтожения крыс и мышей называется дератизацией и является необходимым условием без­опасного существования человека. О наличии крыс и мышей 13

Віншаванні ад дэпутатаў з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

Хотите узнать больше? Паважаныя працаўнікі вёскі, работнікі і ветэраны аграпрамысловага комплексу раёна! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам — Днём 16

Серия бесплатных видеоконференций с участием сотрудников белорусских посольств призвана оказать поддержку белорусским предприятиям-экспортерам

Хотите узнать больше? Серия бесплатных видеоконференций с участием сотрудников белорусских посольств призвана оказать поддержку белорусским предприятиям-экспортерам 24

24 ноября 2017 года прорводится «горячая линии»: «Трудовые и социальные отпуска» для членов Белорусского профсоюза работников культуры, информации, спорта и туризма

Хотите узнать больше? 24 ноября 2017 года прорводится «горячая линии»: «Трудовые и социальные отпуска» для членов Белорусского профсоюза работников культуры, информации, 23

Охота на пушнину в ноябре

Хотите узнать больше? Охота на пушнину в ноябре С 7 октября в Беларуси стартовала охота на зайца-русака и зайца-беляка с дипломированными гончими собаками. С 4 ноября 29

18 ноября заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Григорян Артур Владимирович проведет «прямую телефонную линию»

Хотите узнать больше? 18 ноября заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Григорян Артур Владимирович проведет «прямую телефонную линию» 18 ноября 2017 года с 19

Круглый стол "На страже здоровья", приуроченный Всемирному Дню борьбы против диабета

Хотите узнать больше? Круглый стол "На страже здоровья", приуроченный Всемирному Дню борьбы против диабета 15 ноября 2017 года в отделении дневного пребывания для граждан 24

Поздравление от руководства района с Днем работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса

Хотите узнать больше? Поздравление от руководства района с Днем работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса Уважаемые 37