Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

А 25-ГОДДЗЯ ВЫВАДУ САВЕЦКІХ ВОЙСКАЎ З АФГАНІСТАНА. “Мы выконвалі свой абавязак”

У прыгожым, зацішным і зручным месцы стаіць у Раздзялавічах  дом воіна-інтэрнацыяналіста Анатолія Рабцэвіча. Зручным, бо побач — школа, дзе працуе настаўніцай пачатковых класаў яго жонка Вольга Барысаўна і дзе вучыцца малодшанькі сынок — пяцікласнік Андрэйка. Сюды ж бегаў на заняткі і старэйшы сын Рабцэвічаў — Юра, цяпер студэнт-трэцякурснік Брэсцкага тэхналагічнага ўніверсітэта, будучы інжынер-будаўнік. У зацішным і прыгожым месцы, бо стаіць крыху воддаль ад гаманлівай цэнтральнай вясковай вуліцы, тут ціха і спакойна. А перад цагляным домам з высокім ганкам — прасторнае поле, і вачам адкрываюцца маляўнічыя вясковыя краявіды. І нішто не перашкаджае іскрыстаму  сонцу паглядаць у прасторныя вокны прыгожага  дома Рабцэвічаў.

А 25-ГОДДЗЯ ВЫВАДУ САВЕЦКІХ ВОЙСКАЎ З АФГАНІСТАНА. “Мы выконвалі свой абавязак”

Сядзім з Анатоліем у чысценькім, утульным пакоі, асветленым лагоднымі промнямі і прыгожай, адкрытай усмешкай самога гаспадара дома. На дварэ — месяц люты. Яго першая дзесяцідзёнка — нібыта сакавіцкая пара: яркія сонечныя промні амаль растапілі снег на вясковых дарогах, сагналі яго з дахаў дамоў і весела пазіраюць у вочы прахожых. У паветры шчымліва пахне хуткай вясной. І як бы не здавалася зіма, якімі б свавольствамі не здзіўляла яшчэ людзей, на змену ёй, белавокай, прыйдзе звонкагалосая вясна, за ёю наступіць духмянае лета, а там і барвістая восень махне сваім залацістым крылом. Вось такі ён, няўмольны кругаварот прыроды, асабліва яркі і, як мне здаецца, найперш заўважны і прыкметны менавіта ў сельскай мясцовасці, што сцвярджаюць і гэтыя цёплыя настойлівыя промні, што пазіраюць у пакой.

Такі ж хуткаплынны і сам час. Люты — месяц асаблівы для Анатолія. Гэта месяц вываду савецкіх войскаў з Афганістана. У паўсядзённых клопатах ён і не згледзеў, як праляцела дваццаць пяць гадоў з той пары, калі ён, воін-інтэрнацыяналіст, нібы на крылах ляцеў у сваю родную вёску Раздзялавічы, да любых і дарагіх бацькоў.

У далёкай краіне малады салдат цярпліва і па-мужчынску стрымана чакаў гэтай сустрэчы. А ў думках марыў, каб хоць адным вокам з вышыні птушынага палёту зірнуць на родную вёску, на дарагую сэрцу бацькоўскую хату, пабачыць на падворку клапатлівую матулю і руплівага бацьку. Шкадуючы іх, аберагаючы іх спакой, ён не прызнаваўся ў сваіх пісьмах, што знаходзіцца ў Афганістане, што прымае ўдзел у баявых дзеяннях. Але хіба падманеш мацярынскае сэрца? Соф’я Міхайлаўна адчувала, што сын утойвае шчырую праўду. Яшчэ больш затрывожылася, калі на сельскі Савет прыйшлі першыя сынавы ўзнагароды. І  яе думкі-маланкі, думкі-абярэгі яшчэ хутчэй імчалі да яго, у яе шчырых малітвах да Усявышняга была святая матуліна просьба: толькі б абмінула ліхая бяда яе сыночка, толькі б вярнуўся ён дамоў. “І хай бы дзеці ўсіх жанок засталіся жывымі”, —  бесперастанку трапятліва выстуквала-прасіла чулае, спагадлівае сэрца  Соф’і Міхайлаўны, матулі шасцярых дзяцей — пяці сыноў і дачушкі.

Усе пяцёра хлопцаў Рабцэвічаў адслужылі ў арміі, усім пяцярым бацькі зрабілі провады. У той год, калі пайшоў у армію Толя, ужо год служыў іх сын Віктар. І за яго балела матуліна душа. На шчасце, усе воіны-афганцы Хатыніцкага сельсавета вярнуліся дамоў жывымі.

Уяўляю, якой радаснай была сустрэча Анатолія з бацькамі, а іх — з сынам! Як ніхто іншы, яны ведаюць цану міру і кожнаму пражытаму і перажытаму дню. А таму і даражаць імі, напаўняюць іх добрымі справамі. Яшчэ званчэйшымі сталі народныя песні ў выкананні Толінай матулі-прыгажуні, знакамітай удзельніцы  вядомага на Ганцаўшчыне і за яе межамі гурта “Завіца” Соф’і Рабцэвіч, захавальніцы даўніх звычаяў і абрадаў, жанчыны гасціннай, добразычлівай, прыветлівай. Яшчэ мілейшай і прыгажэйшай стала для яе сына — воіна-афганца Анатолія Рабцэвіча — яго родная вёска. Ці не таму ён без усялякіх ваганняў адмовіўся ад запрашэння працаваць на таможні ў Брэсце, якое атрымаў праз тыдзень пасля дэмабілізацыі.

“Прыкіпела душа да родных мясцін”, — проста і шчыра прызнаецца Анатолій.  Таму і застаўся ён у роднай вёсцы, пайшоў працаваць трактарыстам. Спатрэбіліся веды, якія атрымаў пасля школы ў нашым прафліцэі. На розных работах шчыраваў гэты руплівы чалавек у мясцовай гаспадарцы: і араў, і сеяў, і касіў. Зараз працуе на пагрузчыку. Любіць сваю работу і выконвае яе гэтак жа сумленна і адказна, як і служыў у арміі.

Ва ўспамінах пра Афган, куды быў накіраваны 9 мая, у дзень, калі наша краіна адзначае свята Перамогі, Анатолій стрыманы і нешматслоўны. Ды і мне не хочацца вярэдзіць яго сэрца. І ўсё ж цікаўлюся яго думкай наконт таго, ці быў апраўданым увод нашых войскаў у гэтую краіну? І ці страшна было ім, васямнаццацігадовым юнакам, там, на вайне, у чужой краіне? “Толькі бяздумны, мабыць, не баіцца, — шчыра гаворыць мужчына. — Наконт уводу войскаў… На гэта пытанне хай лепш адказваюць палітыкі, — далікатна гаворыць мой субяседнік. — А мы выконвалі сваю работу, свой воінскі абавязак і, думаю, выканалі яго дастойна”. Пра гэта ярчэй за словы гавораць узнагароды Анатолія Рабцэвіча — медалі “За баявыя заслугі”, “За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы”, “Ад удзячнага афганскага народа”, да якіх далучыліся юбілейныя медалі… Думаю, пра гэта сведчыць яшчэ і той іскрысты іней, што так рана лёг на смаляныя валасы гэтага прыгожага мужчыны з такой адметнай, лагоднай і прывабнай, як у яго матулі, усмешкай. Іней, які гэты сціплы чалавек апраўдвае спадчынным фактарам…

Анатолій шануе кожную хвіліну спакойнага мірнага жыцця. Разумна распараджаецца вольным часам: любіць хадзіць па грыбы, ягады, вабяць яго паляўнічыя сцежкі, пачаў займацца пчалярствам. Ён, як і ўсе яго браты і сястра, якія таксама аселі ў роднай вёсцы і жывуць паміж сабой дружна, клапоціцца пра сваіх бацькоў. На дзень нашай сустрэчы матуля Анатолія была ў бальніцы, сын з радасцю гаварыў, што яна папраўляецца. Адчуваю, удзячныя дзеці ў Соф’і Міхайлаўны і Міхаіла Фёдаравіча Рабцэвічаў. І цікаўлюся ў Анатолія, якімі б хацеў  бачыць сваіх сыноў ён. “У жыцці не багацце, не высокія пасады важныя, — крыху памаўчаўшы, кажа бацька. — У першую чаргу хачу, каб яны былі людзьмі. Каб працягвалі руку дапамогі тым, хто мае ў ёй патрэбу”. Просты адказ гэтага вясковага чалавека, але якая высокая ў ім мараль.

Не ўдалося мне пабачыцца ў той дзень са старэйшым сынам Рабцэвічаў (ён на занятках у Брэсце) і пазнаёміцца з жонкай Анатолія, але ад мясцовых людзей ведаю, што яна такая ж добрая, мудрая, чалавечная, як і яе разважлівы надзейны спадарожнік жыцця з чыстай, чулай, тонкай душой.

…Яснае сонца павярнула на захад. Нехаця пакідаю ўтульны дом, дзе жыве харошая вясковая сям’я. Дом, які так моцна любіць яго гаспадар. Дом, які першым “адкрывае” вуліцу з такой сімвалічнай для Анатолія назвай — Перамогі. Дом, якому ад шчырага сэрца жадаю святла, дабра, міру, шчасця і я.

Марыя ШЧАЎКУН,

в. Раздзялавічы.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Глабальныя і лакальныя пытанні аднолькава важныя

Хотите узнать больше? Дэпутат беларускага парламента па Баранавіцкай сельскай акрузе №7, якая ўключае ў сябе і частку Ганцавіцкага раёна, старшыня Пастаяннай камісіі 11

Цены на закупки РайПО

Хотите узнать больше? Ганцевичское райпо закупает у населения: — клюкву (по цене 2,5 рубля за килограмм); — картофель (17 копеек за килограмм); —Ганцевичское райпо 11

С 18 по 19 октября в Ганцевичах будут проходить командно-штабные учения

Хотите узнать больше? С 18 по 19 октября 2017 года на территории Республики Беларусь будет проводиться командно-штабное учение с органами управления и силамиС 18 по 19 21

“Лепшы знаўца Ганцавіцкага краязнаўчага музея”

Хотите узнать больше? Адказы прымаюцца да 18 кастрычніка 2017 года па адрасе: г. Ганцавічы, вуліца Заслонава, 1; або на электронны адрас: gants-museum@tut.by. 21

На Ганцаўшчыне выяўлены парушэнні міграцыйнага заканадаўства

Хотите узнать больше? У Ганцавічах і Ганцавіцкім раёне напрыканцы верасня быў праведзены асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Нелегал”. Яго мэта — 30

Каманда КПД — пераможца “Вертыкалі-2017”

Хотите узнать больше? У мінулую суботу ў Ганцавічах прайшла раённая спартакіяда “Вертыкаль”. Прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна спаборнічалі ў 20

Коллектив детсада объединяет забота о детях

Хотите узнать больше? “Всё, что мы делаем, делаем для детей, потому что для нас это самое дорогое, святое и ценное. Я понимаю, что“Всё, что мы делаем, делаем для детей, 27

«Супербацька — 2017»

Хотите узнать больше? У ДУА «Яслі — сад №4 г. Ганцавічы» у рамках агульнага бацькоўскага сходу і напярэдадні Дня маці прайшла вялікая конкурснаяУ ДУА «Яслі — сад №4 г. 20