Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пачаты прыём дакументаў

па вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць сёмага склікання.

У адпаведнасці з артыкулам 35 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, вылучаць прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі пры правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў маюць права наступныя суб’екты: палітычныя партыі, іншыя грамадскія аб’яднанні; працоўныя калектывы арганізацый або калектывы іх структурных падраздзяленняў; грамадзяне шляхам падачы заяў.

Пры вылучэнні прадстаўніка ў склад адпаведнай камісіі ў Ганцавіцкі райвыканкам па 2 лютага 2014 года (уключна) прад’яўляюцца: пратакол пасяджэння кіруючага органа арганізацыйнай структуры (сходу пярвічнай арганізацыі) палітычнай партыі, іншага грамадскага аб’яднання; пратакол сходу выбаршчыкаў працоўнага калектыву; заява выбаршчыкаў аб вылучэнні прадстаўніка ў склад выбарчай камісіі.

Прыём дакументаў ажыццяўляецца ў рабочыя дні з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па адрасе: 225432, г. Ганцавічы, вул. Кастрычніцкая, 1 (аддзел арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама, кабінеты №№ 300, 301, тэл.: 2-27-86, 2-36-08).

Радыёэфір — для кандыдатаў

У распараджэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў, пачынаючы з раённых, будзе да 5 мінут на радыё для перадвыбарнай агітацыі. Адпаведнае палажэнне прынята на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Кандыдатам у дэпутаты Мінскага гарадскога і Мінскага абласнога Саветаў дэпутатаў час для бясплатнага выступлення прадаставіць радыё “Сталіца”. Тым, хто прэтэндуе на месцы ў астатніх аблсаветах, да 5 мінут прадаставяць у эфіры абласных радыёпраграм. Пры гэтым кандыдаты ў дэпутаты абласных Саветаў маюць права папрасіць час для выступлення на раённым або гарадскім радыё.

Плануецца, што выбаршчыкі змогуць пачуць радыёвыступленні кандыдатаў з 24 лютага па 14 сакавіка з 18.00 да 19.00. Што датычыцца кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, то іх выступленні прагучаць у гэтыя ж дні і ў той жа час на радыё, з 17.55 да 18.55 — на тэлебачанні. Час прадастаўляецца па жараб’ёўцы.

Прэтэндэнты на месца ў парламенце змогуць правесці тэледэбаты, пры ўмове што не менш чым два кандыдаты выкажуць жаданне ў іх удзельнічаць.

Варта нагадаць, што на мясцовых выбарах кандыдаты ў дэпутаты Саветаў раённага, гарадскога ўзроўню (гарадоў абласнога падпарадкавання) могуць утварыць асабістыя фонды ў памеры 10 базавых велічынь (цяпер адна базавая велічыня складае 130 тыс. рублёў), абласнога і Мінскага гарадскога Саветаў — 30 БВ.

Свой выбарчы фонд кандыдаты ў дэпутаты змогуць расходаваць на перадвыбарную агітацыю, у тым ліку на куплю дадаткова эфірнага часу, газетных плошчаў.

БелТА.

Пачаты прыём дакументаў

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Когда грызуны атакуют

Хотите узнать больше? Процесс уничтожения крыс и мышей называется дератизацией и является необходимым условием без­опасного существования человека. О наличии крыс и мышей 18

Віншаванні ад дэпутатаў з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

Хотите узнать больше? Паважаныя працаўнікі вёскі, работнікі і ветэраны аграпрамысловага комплексу раёна! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам — Днём 20

Серия бесплатных видеоконференций с участием сотрудников белорусских посольств призвана оказать поддержку белорусским предприятиям-экспортерам

Хотите узнать больше? Серия бесплатных видеоконференций с участием сотрудников белорусских посольств призвана оказать поддержку белорусским предприятиям-экспортерам 26

24 ноября 2017 года прорводится «горячая линии»: «Трудовые и социальные отпуска» для членов Белорусского профсоюза работников культуры, информации, спорта и туризма

Хотите узнать больше? 24 ноября 2017 года прорводится «горячая линии»: «Трудовые и социальные отпуска» для членов Белорусского профсоюза работников культуры, информации, 27

Охота на пушнину в ноябре

Хотите узнать больше? Охота на пушнину в ноябре С 7 октября в Беларуси стартовала охота на зайца-русака и зайца-беляка с дипломированными гончими собаками. С 4 ноября 32

18 ноября заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Григорян Артур Владимирович проведет «прямую телефонную линию»

Хотите узнать больше? 18 ноября заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Григорян Артур Владимирович проведет «прямую телефонную линию» 18 ноября 2017 года с 20

Круглый стол "На страже здоровья", приуроченный Всемирному Дню борьбы против диабета

Хотите узнать больше? Круглый стол "На страже здоровья", приуроченный Всемирному Дню борьбы против диабета 15 ноября 2017 года в отделении дневного пребывания для граждан 24

Поздравление от руководства района с Днем работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса

Хотите узнать больше? Поздравление от руководства района с Днем работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса Уважаемые 39