Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У нашай хаце свята…

На пачатку студзеня праваслаўныя хрысціяне святкуюць Каляды. У наш імклівы час мабільных тэлефонаў, камп’ютараў і інтэрнэту значнасць гэтага свята неяк згубілася. З большым размахам адзначаецца Новы год. А між іншым, Каляды — адно з дванаццаці галоўных праваслаўных свят. Зараз жа, за паўсядзённасцю, мітуснёй вірлівага жыцця, адразу пасля шырокага святкавання сустрэчы Новага года яно страціла сваю адметнасць. А Вадохрышча дык наогул пачало ператварацца ў дрэнна пастаўленае шоу з купаннем у халоднай вадзе “смельчакоў-малайцоў” пад смех натоўпу раззявак, што грэюцца ля  раскладзеных кастроў…

А мне ўспамінаецца дзяцінства і як адзначалі свята некалі ў нас дома. Першае, што сведчыла аб набліжэнні Каляд, — гэта тое, што маці хавала верацёны, прасніцу, кудзелю. Лічылася, калі на Каляды ўбачыш верацяно, летам будуць на пакосе ці ў лесе сустракацца гадзюкі і вужы. Потым пачыналі прыбіраць у хаце. Мылі пасцельную бялізну, фіранкі, ручнікі. Мы, дзеці, таксама стараліся, удзельнічалі ў гэтай справе. Чысцілі, скраблі, шаравалі лаўкі, услоны, качэргі, вілкі, стол, посуд. Дапамога была нязначная, больш круціліся пад нагамі, але дух набліжэння свята ахопліваў усіх. Пасля агульных намаганняў у хаце зіхацела, пахла свежасцю і чысцінёй.

Вечарам на Куццю, 6 студзеня, перад Нараджэннем Хрыстовым, стол засцілалі абавязкова белым абрусам, вячэру гатавалі з дванаццаці страў. Да гэтага часу здзіўляюся, як можна было прыгатаваць дванаццаць посных страў! Гэта былі куцця, грыбная поліўка або квас, селядзец, кампот з сухіх яблыкаў і груш, у які дадавалі сухія чарніцы і вішні… Дарэчы, у нашай мясцовасці лесу не было, і маці купляла сухія грыбы і ягады ў малькавіцкіх жанчын, якія хадзілі па хатах і гандлявалі гэтымі дарамі прыроды.

Але найбольш запамінальным з Калядных свят быў Шчадрэц, 13 студзеня, перад Старым Новым годам. Мы, дзеці, з вялікім нецярпеннем чакалі гэтага дня.

Вячэра на Шчадрэц была багатай — каўбасы, халадзец, белы хлеб… Ледзь дачакаўшыся абеду, мы з малодшай сястрой беглі ў сяло да бабулі шчадраваць. Колькі было радасці ад прадчування атрымаць пачастунак!

Расчырванелыя з марозу, нясмела пераступалі парог хаты.

 — Ну, што скажаце? — хітравата ўсміхаючыся, пытаў дзед.

— Мы па каляду…

— Дык песні спявайце!

— Шчодры вечар, добры вечар, — наперабой пачыналі мы.

— Хопіць, хопіць, — перапыняла бабуля.

Яна саджала нас за стол, давала гасцінцы — цукеркі-падушачкі або нават грошы. Якое гэта было багацце — 

рубель на дваіх!

— А цяпер бяжыце дахаты, бо хутка сцямнее.

Мы беглі, прыціскаючы да сябе гасцінцы. Набліжаўся вечар, у хатах запальваліся агні, сінія цені ад дрэў, пабудоў лажыліся на снег, ён паскрыпваў пад нагамі, браўся мароз, на небе высыпалі ясныя зоркі.

У цёплай хаце, забраўшыся на печ, чакалі калядоўшчыкаў. Бывала, нават засыналі, не дачакаўшыся. Тады мама будзіла:

— Дзяўчынкі, глядзіце, які цуд!

Пад вокнамі чуліся калядныя песні, іграў гармонік. Што самае незвычайнае, чароўнае — гарэла зорка. Яна паварочвася, і на ёй рухаліся розныя звяркі, сняжынкі. Мы прыпадалі да шыбін, углядаючыся ў казачных герояў. Тут былі і Каза, і Мядзведзь, і Баба Яга… Сапраўдная казка!

Маці выносіла калядоўшчыкам пачастунак — каўбасу, гарэлку, грошы. Яны дзякавалі, жадалі шчасця, багацця, здароўя. І з песнямі ішлі далей. Святло ў хатах ніхто не тушыў. Наадварот, лічылася, калі калядоўшчыкі абмінулі хату — дрэнная прыкмета. Зачараваныя, мы яшчэ доўга прыслухоўваліся да далёкага гармоніка, песень, смеху. Ад марозу патрэсквалі дрэвы, чуўся брэх сабак — пад гэтыя гукі, нарэшце, засыналі.

На працягу Каляд днямі вазілі дровы, сена. А вечары святыя. Таму нічога не рабілі. Збіраліся суседзі, сваякі, або рана лажыліся спаць. Адпачывалі.

Наступнае ў чарадзе Калядных свят — Вадохрышча. Святкуецца 19 студзеня. З ранку святочна апранутыя мужчыны высякалі ў рацэ палонку. Сюды збіраліся маладзіцы, хлопцы, дзяўчаты, мужчыны. Запрашалі бацюшку (сваёй царквы ў нас не было).  Ён чытаў малітву, апускаў сярэбраны крыж у ваду, такім чынам асвячаў яе. І тады прысутныя набіралі ваду ў збанкі, гладышы ці шкляныя бутэлькі.

Заканчваліся Калядныя святы 21 студзеня. Сярэдзіна зімы. Наперадзе яшчэ былі і маразы, і мяцеліцы, завірухі і адлігі… Пачыналіся будні. Жанчыны снавалі кросны…

Чакалі вясну…

Любоў КАРЧЫНСКАЯ, жыхарка горада Ганцавічы.

У нашай хаце свята…

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

С 18 по 19 октября в Ганцевичах будут проходить командно-штабные учения

Хотите узнать больше? С 18 по 19 октября 2017 года на территории Республики Беларусь будет проводиться командно-штабное учение с органами управления и силамиС 18 по 19 12

“Лепшы знаўца Ганцавіцкага краязнаўчага музея”

Хотите узнать больше? Адказы прымаюцца да 18 кастрычніка 2017 года па адрасе: г. Ганцавічы, вуліца Заслонава, 1; або на электронны адрас: gants-museum@tut.by. 12

На Ганцаўшчыне выяўлены парушэнні міграцыйнага заканадаўства

Хотите узнать больше? У Ганцавічах і Ганцавіцкім раёне напрыканцы верасня быў праведзены асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Нелегал”. Яго мэта — 28

Каманда КПД — пераможца “Вертыкалі-2017”

Хотите узнать больше? У мінулую суботу ў Ганцавічах прайшла раённая спартакіяда “Вертыкаль”. Прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна спаборнічалі ў 18

Коллектив детсада объединяет забота о детях

Хотите узнать больше? “Всё, что мы делаем, делаем для детей, потому что для нас это самое дорогое, святое и ценное. Я понимаю, что“Всё, что мы делаем, делаем для детей, 25

«Супербацька — 2017»

Хотите узнать больше? У ДУА «Яслі — сад №4 г. Ганцавічы» у рамках агульнага бацькоўскага сходу і напярэдадні Дня маці прайшла вялікая конкурснаяУ ДУА «Яслі — сад №4 г. 19

З аператыўных зводак РАУС

Хотите узнать больше? “Паквапіўся” на тэлефон 2 кастрычніка па матэрыяле Ганцавіцкага РАУС была ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да жыхара вёскі Дзяніскавічы 29

Захавальнік спадчыны

Хотите узнать больше? Сёлета спаўняецца 20 гадоў з дня адкрыцця раённага краязнаўчага музея. На старонках раённай газеты “Савецкае Палессе” будзе апублікаваны цыкл 22