Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Жыццё цудоўнае

У дзяцінстве я хацеў як мага хутчэй стаць дарослым і быць падобным на брыгадзіра, які часта выпіваў у нас.

Бацька наліваў брыгадзіру стаграмоўку, сабе толькі палавінку, і яны чокаліся. Госць піў смачна, маленькімі глыточкамі, а выпіўшы,  нюхаў хлеб,  пасля другой чаркі даставаў пачак “Севера”, няспешна браў папяросу, мяў яе і смаліў, пускаючы дым у столь. Закусваў брыгадзір пасля трэцяй. Я зайздросціў яму і марыў курыць “Север”, а не самакруткі, як вясковыя мужыкі, сядзець за сталом і каб мне налівалі.

А ў першым класе спазнаў першае каханне. Маё сэрца разбіла суседка Люба. Мне ўсё ў  дзяўчыне падабалася. Ад яе “андуляцыі” і белых шкарпэтак на загарэлых нагах перахоплівала дыханне. А калі Люба ішла з сяброўкамі на танцы, то я не адставаў і праводзіў яе да пляцоўкі ў цэнтры вёскі. Люба танцавала польку, і я не мог адарваць ад яе вачэй, а калі з Тадзікам Шуляком круціла амбэрак, то здавалася, што не кранаецца зямлі.

Але восенню Люба выйшла замуж, і мае бацькі былі на тым вяселлі. Я сядзеў за сталом побач з маці і пазіраў на покуць, дзе сядзелі маладыя. А калі яны пад крыкі “Горка!” пацалаваліся, я схапіў са стала шклянку з гарэлкай і выпіў.

Потым мяне ўкладвалі ў пасцель, сцены і столь гойдаліся, і я плакаў. Ніхто не ведаў, чаго я плачу, а бабуля ўздыхала: “Напаілі дзіця”.

Да шостага класа рана на маім сэрцы зарубцавалася, і я ўжо гатовы быў памерці за Юлю з пятага класа. У яе былі  закаханы ўсе  мае аднагодкі. Аднойчы, каб хоць неяк прыцягнуць да сябе яе ўвагу, я на вачах Юлі і іншых вучняў кінуўся ў тарфяную яму. Каб не настаўнік, то можа і ўтапіўся б.

Праз трыццаць гадоў я выпадкова сустрэў Юлю ў вясковай краме. Дзе тыя губкі-ягадкі, куды знік бляск вачэй?  Перада мной стаяла стомленая жанчына, за якую я некалі гатовы быў аддаць жыццё.

А сваю жонку я мог прыраўнаваць нават да слупа, але з часам каханне вылілася ў дзяцей, растварылася ў турботах… Іншы раз глянеш у люстэрка — і вочы адвядзеш.

Але сумаваць не прыходзіцца, бо ўнук цягне за рукаво.

— Дзед, калі па ёлку паедзем?

І вось мы ідзём ад дызеля да дачы. Да Новага года тыдзень, а наўкол ці то позняя восень, ці то ранняя вясна — жаўтавата-буры пейзаж.

— А хто казаў, што на санках  з горкі катацца будзем? Снежную бабу злепім? — пытаецца ўнук.

— Да Новага года яшчэ далёка, то можа снегу і падваліць.

— А калі не падваліць?

— Зараз я спытаю.

Склаўшы рукі рупарам, крычу ў неба: “На Новы год снег будзе?!”, а затым прыкладаю далонь да вуха і слухаю.

— А што табе касманаўты сказалі? — цікавіцца Саня.

— Хмары збіраюцца на поўдні, і калі вецер…

— Значыць, зімы не будзе.

Наша дача ў вёсцы на самым яе ўскрайку. У канцы ўчастка растуць елкі, і мы выбіраем некалькі пушыстых галінак, якія заменяць нам ёлку.

Да цягніка яшчэ дзве гадзіны, і Саня пачынае сумаваць.

— Дзед, што будзем рабіць?

— Не ведаю, можа…

— А я ведаю, давай, як летам, у футбол пагуляем.

— У мяне нага баліць.

— У бабы суставы, у цябе… Давай, дзед. Ты на варотах будзеш.

Саня кідаецца ў хату і вяртаецца з мячыкам. Футбольнае поле —  вуліца, а вароты  — ад плота да плота.

Напачатку мы ганяем мяч апранутыя, затым скідаем курткі.

— Усё, Саня, я стаміўся.

— Станавіся ў вароты.

Унук устанаўлівае мяч па цэнтры, разбягаецца, б’е і крычыць:

— Дзед, ты бачыў, якога я пендаля забіў?!

Падбягае, выцірае шапкай спацелы белабрысы тварык, на якім свецяцца вочы-валошкі.

— Ты бачыў?

Да чаго ж жыццё цудоўнае!

Уладзіслаў Снітка.

Жыццё цудоўнае

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Глабальныя і лакальныя пытанні аднолькава важныя (обновлено)

Хотите узнать больше? Дэпутат беларускага парламента па Баранавіцкай сельскай акрузе № 7, якая ўключае ў сябе і частку Ганцавіцкага раёна, старшыня Пастаяннай 0

Ганцавіцкі камбінат панэльнага домабудавання: ад санацыі — да поспеху

Хотите узнать больше? Ганцавіцкі камбінат панэльнага домабудавання дзесяць гадоў таму практычна рыхтаваўся да банкруцтва. Сёння ён — адзін з самых эфектыўных 0

Отдел архитектуры, строительства и жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагается для сдачи по договору найма жилое помещение коммерческого использования

Хотите узнать больше? Отдел архитектуры, строительства и жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагается для сдачи по договору найма жилое 19

Отдел жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагаются для сдачи по договору найма жилое помещение коммерческого использования государственного жилищного фонда

Хотите узнать больше? Отдел жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагаются для сдачи по договору найма жилое помещение коммерческого использования 18

«Пра веру і духоўнасць» — новы аўтарскі праект «СП»

Хотите узнать больше? «Пра веру і духоўнасць» — новы аўтарскі праект «СП». Адкрывае яго нарыс пра Благачыннага цэркваў Ганцавіцкай акругі, протаіерэя Пятра Піліпчука.«Пра 16

Падстава для гонару ёсць!

Хотите узнать больше? Перада мною ўнікальнае выданне — “Кніга водгукаў Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея”. Гартаючы яго, здзіўляе колькасць людзей, якія пабывалі ў 18

В воскресной школе прихода храма Святителя Тихона состоялся открытый урок "В Ее сердце никогда не гаснет любовь"

Хотите узнать больше? В воскресной школе прихода храма Святителя Тихона состоялся открытый урок "В Ее сердце никогда не гаснет любовь" В воскресной школе прихода храма 20

“Будаўнік” мацнейшы за “Люсіна”

Хотите узнать больше? 5 кастрычніка стартаваў адкрыты кубак раёна па футболе. У гэты дзень на стадыёне СДЮШАР у адзіным чвэрцьфінальным матчы сустрэліся ганцавіцкі5 21