Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ах, косю, мой косю!

Якім год Каня будзе для нас, мы не ведаем, але ёсць надзея, што лепшым, чым год Тыгра, Малпы ці Змяі. Конь — істота, добра знаёмая нам, рахманая і дужа карысная.

Коньмі можна любавацца, любіць іх, як і нейкую іншую жывёліну. Некалі той гаспадар, які не меў каня,  лічыўся на вёсцы апошнім чалавекам. Але пачалася калектывізацыя, і ўсіх коней сагналі пад адну страху. Наступіла зіма, і аказалася, што гнядых і вараных карміць няма чым…

О, коні, калгасныя коні,

Сведкі дзяцінства майго!

Пра той перыяд лепш не ўспамінаць, бо коні, як і людзі, зведалі ўсё “хараство” калектывізацыі.

У наш час сітуацыя змянілася — коні вярнуліся ў прыватныя хлявы. Але ў Смі друкуецца шмат аб’яў  аб набыцці коней. Праўда, не для гаспадарчых мэт. Гэта прадпрымальнікі зарабляюць грошы на конях — адпраўляюць на каўбасы.

Але не будзем пра сумнае, лепш паразважаем пра масць, бо яна ў коней часта адрозніваецца адценнем, хоць і мае адну назву.

Буланая масць самая пашыраная і аб’ядноўвае аж чатыры адценні, якія могуць істотна адрознівацца: 

— тулава і галава разнастайных адценняў пясочнага  колеру, а грыва, хвост і ногі да калена — чорныя;

— масць рыжа-карычневая ці чырвона-карычневая, а грыва і хвост чорныя;

— коні разнастайных шакаладных адценняў, на якіх могуць быць светлыя яблыкі, грыва і хвост святлейшыя  за тулава;

— жоўта-залацістыя коні  — самыя светлыя  сярод буланых, хвост і грыва ў тон тулава ці крыху святлейшыя.

Гнядыя коні таксама часта сустракаюцца. Тулава і галава ў іх цёмна-чырвоныя ці карычневыя, а грыва, хвост і ногі да калень чорныя. Пыса і ніз жывата святлейшыя, чым тулава. Коні цёмна-гнядой масці маюць карычневыя падпаліны вакол вачэй, на пысе, пахвінах, ягадзіцах.

Сівыя коні пад старасць святлеюць і нават могуць стаць белымі.

Рыжая масць — гэта калі ўвесь конь аднаго колеру:  ад светлага да цёмна-рыжага.

Варанога каня лёгка пазнаць. Ён увесь чорны, хоць ногі і ніз жывата могуць быць крыху святлейшымі. 

Пералічаныя масці з’яўляюцца тыповымі для нашых коней, але сустракаюцца і больш рэдкай масці, напрыклад, пярэстай.

Масць коней мае і сімвалічнае значэнне, найперш гэта датычыцца коней белых і вараных.

І сёння бываюць урачыстыя выезды, калі аддаецца перавага перад аўтамашынай белым коням. А катафалк ужо цягнуць вараныя.

 Па вялікім рахунку, не так і важна, якой масці той ці  іншы конь. Галоўнае, каб ён быў дагледжаны. Там, дзе цяжка прыходзіцца коням, няма радасці і людзям.

Уладзіслаў Снітка.

Ах, косю, мой косю!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

С 18 по 19 октября в Ганцевичах будут проходить командно-штабные учения

Хотите узнать больше? С 18 по 19 октября 2017 года на территории Республики Беларусь будет проводиться командно-штабное учение с органами управления и силамиС 18 по 19 15

“Лепшы знаўца Ганцавіцкага краязнаўчага музея”

Хотите узнать больше? Адказы прымаюцца да 18 кастрычніка 2017 года па адрасе: г. Ганцавічы, вуліца Заслонава, 1; або на электронны адрас: gants-museum@tut.by. 16

На Ганцаўшчыне выяўлены парушэнні міграцыйнага заканадаўства

Хотите узнать больше? У Ганцавічах і Ганцавіцкім раёне напрыканцы верасня быў праведзены асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Нелегал”. Яго мэта — 28

Каманда КПД — пераможца “Вертыкалі-2017”

Хотите узнать больше? У мінулую суботу ў Ганцавічах прайшла раённая спартакіяда “Вертыкаль”. Прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна спаборнічалі ў 18

Коллектив детсада объединяет забота о детях

Хотите узнать больше? “Всё, что мы делаем, делаем для детей, потому что для нас это самое дорогое, святое и ценное. Я понимаю, что“Всё, что мы делаем, делаем для детей, 25

«Супербацька — 2017»

Хотите узнать больше? У ДУА «Яслі — сад №4 г. Ганцавічы» у рамках агульнага бацькоўскага сходу і напярэдадні Дня маці прайшла вялікая конкурснаяУ ДУА «Яслі — сад №4 г. 19

З аператыўных зводак РАУС

Хотите узнать больше? “Паквапіўся” на тэлефон 2 кастрычніка па матэрыяле Ганцавіцкага РАУС была ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да жыхара вёскі Дзяніскавічы 29

Захавальнік спадчыны

Хотите узнать больше? Сёлета спаўняецца 20 гадоў з дня адкрыцця раённага краязнаўчага музея. На старонках раённай газеты “Савецкае Палессе” будзе апублікаваны цыкл 22