Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Два знітаваныя лёсы

У кожнага свой лёс, з яго бедамі і радасцямі, смехам і слязьмі. Камусьці выпадае жыццё лёгкае, бесклапотнае, напоўненае прыемнымі сюрпрызамі ды прыгодамі. А некаму доводзіцца спазнаць спакваля ўсе нягоды, што даруе чалавечы век. Нехта чарсцвее душой, злуючыся на ўсё і ўся, праклінаючы за нешчаслівы лёс, а хтосьці наадварот, нягледзячы на ўсе цяжкасці і складанасці, не апусціў рук, не згубіў сваёй душэўнай цеплыні, так, як гэта зрабілі гераіні аповеду.

З гэтымі жанчынамі я спярша пазнаёмілася завочна, праз пісьмо, дасланае на рэдакцыйны адрас. Дзіўна, але ў ім не было ні болю, ні нараканняў, ні нават просьбаў.

“Піша вам Зінаіда Канстанцінаўна Валецкая, інвалід 2 групы і ваш пастаянны падпісчык. “Савецкае Палессе” з задавальненнем чытаю не толькі я, але і мая дачка Аксана Сіняўская, якая з’яўляецца інвалідам першай групы. Вось ужо два гады, як я не выходжу на вуліцу — ногі баляць. А мая дачка Аксана не была на свежым паветры больш за дзесяць гадоў. Яе свет — гэта кніжкі, якія яна з задавальненнем чытае дзень за днём. А вось я больш карыстаюся тэлефонам”, — так расказвае ў лісце пра сваю нялёгкую жаночую долю Зінаіда Канстанцінаўна.

 Безумоўна, я не магла не сустрэцца з гэтымі жанчынамі. Так хацелася напярэдадні навагодніх святаў зрабіць ім нешта прыемнае. І якраз выпала такая нагода. Рэдакцыя, ведаючы захапленне Аксаны кніжкамі, падарыла жанчынам набор кніг пра Ганцаўшчыну. У бібліятэцы Аксаны, а яна зусім немаленькая, кнігамі запоўнены паліцы ў двух пакоях, і такіх выданняў яшчэ не было.

— Вялікі дзякуй, — не хаваючы свайго захаплення і з замілаваннем гартаючы старонкі кнігі, кажа жанчына. — Ведаеце, я ні дня не магу пражыць без кнігі. Перачытала ўсё, што ёсць у нашай гарадской бібліятэцы. А зусім нядаўна запісалася ў кніжны клуб, і цяпер штомесяц атрымліваю новыя выданні.

Аксана на сваё захапленне кожны месяц аддае амаль паўмільёна рублёў. Яна жыве ў свеце выдуманых эмоцый і перажыванняў, імкнучыся заглушыць свой невылечны боль. Ёй, хоць яна ў гэтым і не прызналася, вельмі хочацца  вырвацца, няхай і з дапамогай кніжных герояў, за межы чатырох сцен. Ды толькі не ўдаецца забыцца жанчыне на тое, што жыццё  адабрала ў яе асалоду вечаровых прагулак, што не пройдзецца яна па ранішніх вуліцах роднага горада і што проста не можа наведаць сына, які жыве ў Баранавічах. Праўда, сын Антон, калі выпадае вольная хвілінка, заўсёды імчыць да матулі і бабулі, каб хоць трошкі аблегчыць іх няпростае жыццё.

Дзяцінства,

знявечанае вайной

 Сёння Зінаідзе Канстанцінаўне прыходзіцца нялёгка. Чацвёртага студзеня ёй споўніцца 84 гады. Па кватэры яна ледзьве ходзіць. Добра, што ёсць сацыяльны работнік, які дапамагае ўправіцца па гаспадарцы: прадукты ці лекі прынясе, у кватэры чысціню навядзе. Адным словам, ва ўсім дапамагае нямоглым жанчынам.

— Ведаеце, — звярнуўшыся да мяне, гаворыць бабуля Зінаіда, — не памятаю, што рабіла ўчора, а тыя падзеі, якія адбываліся семдзесят з гакам гадоў таму, перад вачыма стаяць. Да драбніц усё памятаю, асабліва часы акупацыі.

Бабуля Зіна — дзіця вайны, якая не пашкадавала дзяўчынку і чорнай плямай, напоўненай страхам, крывёю і смерцю, прайшлася па яе лёсе. Яна не забудзе ніколі, як стаяла пад дулам фашысцкага вылюдка яе сям’я.  Толькі неверагодны цуд выратаваў іх ад расстрэлу.

— Вялікая Айчынная вайна забрала кожнага чацвёртага беларуса, — працягвае гаворку бабуля Зіна. — А над нашай сям’ёй нібыта нехта абярог распасцёр: ніхто не загінуў. Брат Мікалай быў эвакуіраваны дарогай жыцця з блакаднага Ленінграда. Сястра, якая прайшла праз пекла рабскай працы ў Германіі, жывая вярнулася на радзіму. Мы выжылі ў той жудаснай вайне, і здавалася, наперадзе ўсё будзе добра. Праўда, лёс распарадзіўся інакш.

Матуліна сонейка

Нарадавацца не маглі ў сям’і Валецкіх, калі на свет з’явілася іх дачушка — сапраўднае маленькае сонейка. Бацькі Аксану песцілі і любілі, аддаючы ёй усё самае лепшае. Дзяўчынка была адзіным дзіцем у Зінаіды Канстанцінаўны і Антона Іосіфавіча. Яна вельмі рана навучылася чытаць, з задавальненнем пераказвала вулічнай дзятве кніжкі, якія ўжо паспела прачытаць. Увогуле, Аксана выдзялялася сярод равеснікаў сваёй дасціпнасцю ды арганізатарскімі здольнасцямі. Бацькі нарадавацца на дзяўчынку не маглі, прарочачы ёй шчаслівую будучыню.

Неўзабаве здарылася бяда. Аднойчы на дзяўчынку напаў сабака ды так перапужаў малую, што яна пачала заікацца. З часам здароўе Аксаны пачало пагаршацца. Не змаглі дапамагчы ёй ні ўрачы, ні шаптухі, да якіх са спадзяваннем на выздараўленне вазіла сваю ненаглядную дачушку Зінаіда Канстанцінаўна. У дзяўчыны пачалі дрыжаць рукі і ногі, час ад часу ёй рабілася вельмі кепска. Як толькі магла, засцерагала сваю Аксану маці, начамі праліваючы горкія слёзы і молячы лёс злітасцівіцца над яе дачушкай.  І лёс, здавалася, пашкадаваў Аксану.

Неўзабаве шчасце завітала ў дом Валецкіх. Дзякуючы газеце “Чырвоная змена” Аксана пазнаёмілася з маладым чалавекам. Дзяўчыну заінтрыгавала не зусім звычайная аб’ява. Малады чалавек, расіянін, жадаў пазнаёміцца з дзяўчынай, якая ведае беларускую мову, каб перапісвацца.

— Яго звалі Сяргеем, і ён быў сапраўдным паліглотам, — прыгадвае Аксана. — Неверагодна, але ён дасылаў мне лісты, у якіх было столькі кахання і захаплення, што з цягам часу я пагадзілася выйсці за яго замуж.

Вяселле згулялі ў Ганцавічах, на Нараджэнне Хрыстова. Затым Сяргей забраў маладую жонку на сваю радзіму ў Перм. Новы клімат Аксана ўспрыняла з цяжкасцю. Калі яна была на трэцім месяцы цяжарнасці, на сямейным савеце вырашылі, што дзеля яе здароўя і будучага дзіцяці будзе лепей, калі яна паедзе ў Ганцавічы. 27 сакавіка 1991 года Аксана стала маці, нарадзіўшы сыночка. Амаль штомесяц  на працягу некалькі гадоў з Расіі прыязджаў Сяргей да жонкі з сынам. Здавалася, нішто не прадказвала бяды. Але аднойчы чорная вестка пастукала ў дом Валецкіх: памёр Сяргей. Аксана цяжка перажывала заўчасную смерць мужа, якому толькі споўнілася 44 гады. На пахаванне не змагла паехаць — адказалі ногі. Здавалася, што час для яе спыніўся. Яна знаходзіла супакаенне ў кніжках і радавалася поспехам свайго сыночка, якога ёй дапамагала гадаваць маці. Зінаіда Канстанцінаўна на той час ужо была ўдавой…

Вось так і жывуць яны, дзве жанчыны, дачка і маці, з удзячнасцю прымаючы новы дзень, мужна пераносячы ўсе нягоды. Але, як прызналася бабуля Зінаіда, у душы яны маладыя. Сапраўды, нягледзячы на стомлены, пакрыты тоненькімі маршчынкамі твар, на мяне глядзяць вочы не старэнькай кабеты,  а маладой ды мудрай жанчыны, скроні якой ледзьве зіхацяць сівізной. 

Таццяна ІлЬіна.

Фота аўтара.

Два знітаваныя лёсы

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Глабальныя і лакальныя пытанні аднолькава важныя (обновлено)

Хотите узнать больше? Дэпутат беларускага парламента па Баранавіцкай сельскай акрузе № 7, якая ўключае ў сябе і частку Ганцавіцкага раёна, старшыня Пастаяннай 15

Ганцавіцкі камбінат панэльнага домабудавання: ад санацыі — да поспеху

Хотите узнать больше? Ганцавіцкі камбінат панэльнага домабудавання дзесяць гадоў таму практычна рыхтаваўся да банкруцтва. Сёння ён — адзін з самых эфектыўных 14

Отдел архитектуры, строительства и жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагается для сдачи по договору найма жилое помещение коммерческого использования

Хотите узнать больше? Отдел архитектуры, строительства и жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагается для сдачи по договору найма жилое 19

Отдел жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагаются для сдачи по договору найма жилое помещение коммерческого использования государственного жилищного фонда

Хотите узнать больше? Отдел жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагаются для сдачи по договору найма жилое помещение коммерческого использования 18

«Пра веру і духоўнасць» — новы аўтарскі праект «СП»

Хотите узнать больше? «Пра веру і духоўнасць» — новы аўтарскі праект «СП». Адкрывае яго нарыс пра Благачыннага цэркваў Ганцавіцкай акругі, протаіерэя Пятра Піліпчука.«Пра 17

Падстава для гонару ёсць!

Хотите узнать больше? Перада мною ўнікальнае выданне — “Кніга водгукаў Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея”. Гартаючы яго, здзіўляе колькасць людзей, якія пабывалі ў 22

В воскресной школе прихода храма Святителя Тихона состоялся открытый урок "В Ее сердце никогда не гаснет любовь"

Хотите узнать больше? В воскресной школе прихода храма Святителя Тихона состоялся открытый урок "В Ее сердце никогда не гаснет любовь" В воскресной школе прихода храма 23

“Будаўнік” мацнейшы за “Люсіна”

Хотите узнать больше? 5 кастрычніка стартаваў адкрыты кубак раёна па футболе. У гэты дзень на стадыёне СДЮШАР у адзіным чвэрцьфінальным матчы сустрэліся ганцавіцкі5 24