Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Працаваць на перспектыву

У мінулы чацвер, 24 кастрычніка, адбылася сустрэча членаў інфармацыйна-прапагандысцкай групы на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Саланевічам з калектывам КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ”. Акрэсліваючы мэту падобных сустрэч прадстаўнікоў розных сфер, якія ўваходзяць у групу, непасрэдна  з працоўнымі калектывамі Ганцаўшчыны, кіраўнік раёна запрасіў прысутных да шчырага дыялогу, у час якога можна аператыўна  вырашыць многія хвалюючыя пытанні, атрымаць кампетэнтныя адказы і тым самым пазбегнуць розных неапраўданых слыхаў і домыслаў.

Знаёмячы калектыў камунальнай службы з вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 9 месяцаў бягучага года, адзначаючы станоўчыя зрухі,  старшыня райвыканкама ў той жа час адкрыта  гаварыў аб праблемных сітуацыях, якія склаліся ў свой час на асобных прадпрыемствах горада, аб шляхах выхаду з іх. Так,  КПД,   ААТ “Модуль”, ПМК-7 давялося падвергнуць санацыі.

КПД, напрыклад, пасля працэдуры выхаду з крызісу цяпер працуе нармальна, хаця летась ледзь зводзіў канцы з канцамі. На прадпрыемстве павялічана вытворчасць прадукцыі ў параўнанні з адпаведным узроўнем мінулага года ў 2,4 раза.  Сярэдняя заработная плата тут перавышае 4 мільёны рублёў.

Безумоўна, час ідзе і ўносіць свае карэктывы ў планы і задумкі любога калектыву, таму, на думку кіраўніка раёна, аб далейшай перспектыве складана меркаваць. Але ж надзвычай важна своечасова прымаць меры па вываду прадпрыемстваў з тых  тупікоў, у якіх яны апынуліся. Калі б, напрыклад, у ПМК-7 працэс санацыі пачаўся яшчэ ў 2011 годзе, зараз  справы ішлі б па-іншаму. Цяпер калектыў гэтай арганізацыі хаця і зменшаны напалову, выконвае тыя ж аб’ёмы работ, што і раней.

Самая складаная сітуацыя склалася на дадзены момант, як адзначыў старшыня райвыканкама,  на “Модулі”. Вядзецца спроба вывесці яго з крызісу і захаваць прадпрыемства, хаця задача гэтая цяжкая і складаная.

А вось на хлебазаводзе справы ідуць добра: за студзень — верасень 2013 года тут выпушчана прадукцыі на 17,5 мільярда рублёў, тэмп росту склаў 154,7 працэнта, атрыманы чысты прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі ў суме 396 мільёнаў рублёў.

Для працаўнікоў сельскай гаспадаркі гэты год быў няўдалым па ўмовах надвор’я. Зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці не магло не паўплываць адмоўна на эканоміку гаспадарак. Хаця ўраджай рапсу, вырошчванне якога ў нашай мясцовасці вучоныя лічылі немагчымым з-за складу глебы, атрыманы не горшы, чым у іншых раёнах. Валавы збор гэтай культуры склаў 4,3 тысячы тон, а гэта 106,7 працэнта да ўзроўню мінулага года.

Гаварыў  кіраўнік раёна таксама аб развіцці экспарту і мерах, якія прымаюцца для яго росту, а таксама аб стварэнні рабочых месцаў, выказаў свой погляд на тэму беспрацоўя, закрануў работу іншых сфер.

Марыя Дзёміна.   

Працаваць на перспектыву

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Глабальныя і лакальныя пытанні аднолькава важныя (обновлено)

Хотите узнать больше? Дэпутат беларускага парламента па Баранавіцкай сельскай акрузе № 7, якая ўключае ў сябе і частку Ганцавіцкага раёна, старшыня Пастаяннай 14

Ганцавіцкі камбінат панэльнага домабудавання: ад санацыі — да поспеху

Хотите узнать больше? Ганцавіцкі камбінат панэльнага домабудавання дзесяць гадоў таму практычна рыхтаваўся да банкруцтва. Сёння ён — адзін з самых эфектыўных 13

Отдел архитектуры, строительства и жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагается для сдачи по договору найма жилое помещение коммерческого использования

Хотите узнать больше? Отдел архитектуры, строительства и жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагается для сдачи по договору найма жилое 19

Отдел жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагаются для сдачи по договору найма жилое помещение коммерческого использования государственного жилищного фонда

Хотите узнать больше? Отдел жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагаются для сдачи по договору найма жилое помещение коммерческого использования 18

«Пра веру і духоўнасць» — новы аўтарскі праект «СП»

Хотите узнать больше? «Пра веру і духоўнасць» — новы аўтарскі праект «СП». Адкрывае яго нарыс пра Благачыннага цэркваў Ганцавіцкай акругі, протаіерэя Пятра Піліпчука.«Пра 16

Падстава для гонару ёсць!

Хотите узнать больше? Перада мною ўнікальнае выданне — “Кніга водгукаў Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея”. Гартаючы яго, здзіўляе колькасць людзей, якія пабывалі ў 19

В воскресной школе прихода храма Святителя Тихона состоялся открытый урок "В Ее сердце никогда не гаснет любовь"

Хотите узнать больше? В воскресной школе прихода храма Святителя Тихона состоялся открытый урок "В Ее сердце никогда не гаснет любовь" В воскресной школе прихода храма 20

“Будаўнік” мацнейшы за “Люсіна”

Хотите узнать больше? 5 кастрычніка стартаваў адкрыты кубак раёна па футболе. У гэты дзень на стадыёне СДЮШАР у адзіным чвэрцьфінальным матчы сустрэліся ганцавіцкі5 22