Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Сучасная бібліятэка — інфармацыйны цэнтр гісторыка-культурнага турызму”

У бібліятэкараў цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы адбыўся семінар на тэму “Сучасная бібліятэка — інфармацыйны цэнтр гісторыка-культурнага турызму”. Удзельнікі семінара падзяліліся вопытам работы па зборы, захаванні і папулярызацыі краязнаўчых матэрыялаў, наведалі раённы краязнаўчы музей, раённы Дом рамёстваў, бібліятэку аграгарадка Агарэвічы. Агарэвіцкая бібліятэка з’яўляецца лідарам сярод бібліятэк раёна ў краязнаўчай дзейнасці. Госці семінара  пазнаёміліся з гісторыка-краязнаўчым цэнтрам “Бусліны край — мой вырай і прыстанак” бібліятэкі, які налічвае шматлікія тэматычныя дасье пра людзей вёскі, установы, якія знаходзяцца на яе тэрыторыі, літаратурныя матэрыялы літаратараў-землякоў, фота і дакументальныя матэрыялы. Бібліятэкар Леаніда Рапейка  правяла змястоўную экскурсію па пакоі рэдкай кнігі “Кніга і час”.

 Далейшы маршрут удзельнікаў семінара прадоўжыўся ва ўстановы, што размешчаны на тэрыторыі Нацкага сельсавета. Але спачатку спецыяліст па ахове помнікаў райвыканкама Таццяна Калдушка расказала прысутным аб эфектыўнасці выкарыстання ў турыстычнай дзейнасці аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Ганцаўшчыны і правяла экскурсію па старажытных могілках, месцах пахавання продкаў рода Абуховічаў, Вендорфаў і Яленскіх, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы.

Кульмінацыйным момантам праграмы семінара стала наведванне бібліятэкі аграгарадка Востраў. Тут адбылася прэзентацыя гістарычнага пакоя “Мы — з БССР”, створанага на базе бібліятэкі нядаўна. Гаспадыня ўстановы Вольга Клявец пазнаёміла гасцей з ідэяй яго стварэння, расказала, як вялася работа.

Некаторыя ўдзельнікі семінара задавалі пытанне: “Чаму менавіта  такой тэматыкі быў створаны пакой?”. Адказ вельмі просты. Кожны чалавек павінен ведаць сваю гісторыю, свае карані. Калі ён забывае сваё мінулае, то назаўсёды губляе повязь часоў з роднай зямлёю, своеасаблівую духоўную падтрымку. Беражлівае станаўленне да мінулага ніколі не ўзнікае на пустым месцы. Падрастаючае пакаленне трэба вучыць гэтаму з ранняга дзяцінства. Родны край глядзіць на нас з верай і надзеяй на тое, што да бацькоўскай зямлі, яе славутай гісторыі мы вернемся з любоўю і пашанай. І якія б гэта не былі гады — пачатак ці канец ХХ стагоддзя, савецкія ці польскія часы, акупацыя нямецка-фашысцкімі захопнікамі — гэта наша гісторыя, былое жыццё нашых дзядоў і бацькоў, якое мы павінны ведаць і шанаваць.

БССР  (Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка) — гэта пэўны адрэзак часу ў жыцці нашай краіны з 1939 па 1991 год, жыццёвы шлях даўжынёй больш чым у паўстагоддзе. Маладое пакаленне ведае пра савецкія часы вельмі мала. Крыніцы ведаў —  інфармацыя з падручніка гісторыі і ўспаміны родных. А вось прыйсці ў бібліятэку, зазірнуць у гісторыка-краязнаўчы пакой “Мы — з БССР”, прыадкрыць старонкі гісторыі савецкіх часоў, патрымаць у руках грошы з выявай Уладзіміра Леніна, пачуць звон капеек, убачыць упершыню патэфонную пласцінку — усё гэта для маладых людзей нейкі цуд з другога веку. Для старэйшага пакалення завітаць у пакой савецкіх часоў — усё-роўна, што адкруціць кінастужку жыцця назад і сустрэцца з маладосцю. Усё гэта пацвердзілі  і выступаючыя падчас прэзентацыі — былы партыец са стажам Марыя Якімчык, дырэктар Востраўскай школы Святлана Навіцкая, якая пачынала сваю працоўную дзейнасць піянерскай важатай у мясцовай школе. На мерапрыемстве гучалі ўспаміны, песні мінулых гадоў спявалі ўсе разам.

Пры падвядзенні вынікаў семінара бібліятэкары падзяліліся ўражаннем аб убачаным. Прагучала шэраг прапаноў і пажаданняў у адрас бібліятэк, на базе якіх праходзіў семінар.

Работа семінара вылучалася разнапланавай тэматыкай і з’явілася доказам таго, што сучасная бібліятэка — сапраўды цэнтр краязнаўства і гісторыка-культурнага турызму.

Таццяна МАЛЯЎКА,

загадчык аддзела бібліятэчнага

маркетынгу

цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.

“Сучасная бібліятэка — інфармацыйны цэнтр гісторыка-культурнага турызму”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Глабальныя і лакальныя пытанні аднолькава важныя (обновлено)

Хотите узнать больше? Дэпутат беларускага парламента па Баранавіцкай сельскай акрузе № 7, якая ўключае ў сябе і частку Ганцавіцкага раёна, старшыня Пастаяннай 17

Ганцавіцкі камбінат панэльнага домабудавання: ад санацыі — да поспеху

Хотите узнать больше? Ганцавіцкі камбінат панэльнага домабудавання дзесяць гадоў таму практычна рыхтаваўся да банкруцтва. Сёння ён — адзін з самых эфектыўных 19

Отдел архитектуры, строительства и жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагается для сдачи по договору найма жилое помещение коммерческого использования

Хотите узнать больше? Отдел архитектуры, строительства и жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагается для сдачи по договору найма жилое 20

Отдел жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагаются для сдачи по договору найма жилое помещение коммерческого использования государственного жилищного фонда

Хотите узнать больше? Отдел жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагаются для сдачи по договору найма жилое помещение коммерческого использования 20

«Пра веру і духоўнасць» — новы аўтарскі праект «СП»

Хотите узнать больше? «Пра веру і духоўнасць» — новы аўтарскі праект «СП». Адкрывае яго нарыс пра Благачыннага цэркваў Ганцавіцкай акругі, протаіерэя Пятра Піліпчука.«Пра 19

Падстава для гонару ёсць!

Хотите узнать больше? Перада мною ўнікальнае выданне — “Кніга водгукаў Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея”. Гартаючы яго, здзіўляе колькасць людзей, якія пабывалі ў 23

В воскресной школе прихода храма Святителя Тихона состоялся открытый урок "В Ее сердце никогда не гаснет любовь"

Хотите узнать больше? В воскресной школе прихода храма Святителя Тихона состоялся открытый урок "В Ее сердце никогда не гаснет любовь" В воскресной школе прихода храма 23

“Будаўнік” мацнейшы за “Люсіна”

Хотите узнать больше? 5 кастрычніка стартаваў адкрыты кубак раёна па футболе. У гэты дзень на стадыёне СДЮШАР у адзіным чвэрцьфінальным матчы сустрэліся ганцавіцкі5 27