Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У новай cпартыўнай зале

Даволі доўгі час спартсмены і аматары здаровага ладу жыцця з СК “Мядзведзь” трэніраваліся ў не зусім утульнай і прыстасаванай для гэтага зале інтэрната камбіната панэльнага домабудавання. І вось, нарэшце, дзякуючы садзейнічанню райвыканкама і непасрэдна намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Сарокава, спартыўнаму клубу аддадзена ў арэнду частка другога паверха сацыяльна-педагагічнага цэнтра з дзіцячым прытулкам, што знаходзіцца па вуліцы Мантажнікаў, 16 Б, у райцэнтры.

Раней гэтыя памяшканні не выкарыстоўваліся. Цяпер жа сіламі членаў клуба і за іх уласныя грошы там абуладкавана трэнажорная зала з разнастайным спартыўным інвентаром, а з дапамогай настаяцеля Свята-Ціханаўскага храма Пятра Піліпчука — прасторная зала для заняткаў змешанымі адзінаборствамі. Вельмі важна, што ў гэтым, па сутнасці, невялікім спартыўным комплексе ёсць усе ўмовы для паўнацэнных заняткаў спортам, а таксама санвузлы, месца для пераадзявання і зона адпачынку.

Як заўважае старшыня СК “Мядзведзь” Аляксандр Дулік, на базе выдзеленых памяшканняў таксама будзе арганізаваны спартыўна-патрыятычны цэнтр, што дазволіць яшчэ больш актывізаваць работу па патрыятычным выхаванні дзяцей і падлеткаў. “У нас займацца можа кожны жадаючы, прычым рознымі  відамі спорту, да таго ж  атрымаць практычныя веды па самаабароне, — расказвае Аляксандр. — Дастаткова толькі прыйсці да нас і ўступіць у наш клуб”.

Заняткі ў клубе пачнуцца з наступнага панядзелка, 7 кастрычніка, і будуць праходзіць штодзённа, акрамя выхадных, з 17.30 да 20.30. Па панядзелках, серадах і пятніцах будуць займацца мужчыны, па аўторках і чацвяргах — жанчыны, а па суботах і нядзелях плануецца праводзіць дадатковыя заняткі з дзецьмі.

Усе, хто жадае займацца ў трэнажорнай зале або цікавіцца разнастайнымі відамі адзінаборстваў, можа прыйсці ў спартыўную залу ў час яе работы ці папярэдне патэлефанаваць па нумары 8-029-823-04-52 (пасля 17 гадзін).

Уладзімір САКАЛОЎ.

У новай cпартыўнай зале

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

В воскресной школе прихода храма Святителя Тихона состоялся открытый урок "В Ее сердце никогда не гаснет любовь"

Хотите узнать больше? В воскресной школе прихода храма Святителя Тихона состоялся открытый урок "В Ее сердце никогда не гаснет любовь" В воскресной школе прихода храма 19

“Будаўнік” мацнейшы за “Люсіна”

Хотите узнать больше? 5 кастрычніка стартаваў адкрыты кубак раёна па футболе. У гэты дзень на стадыёне СДЮШАР у адзіным чвэрцьфінальным матчы сустрэліся ганцавіцкі5 19

З аператыўных зводак тыдня: браканьеры, алкаголь і бойка з жонкай

Хотите узнать больше? Зноў браканьеры! Раніцай 10 кастрычніка ў аператыўна-дзяжурную службу Ганцавіцкага РАУС паступіла паведамленне ад начальніка Ганцавіцкай міжраённай 20

Республиканская пожарно-профилактическая акция Министерства по чрезвычайным ситуациям «За безопасность вместе»

Хотите узнать больше? Республиканская пожарно-профилактическая акция Министерства по чрезвычайным ситуациям «За безопасность вместе» Республиканская 24

Лепшыя юныя шашысты

Хотите узнать больше? У мінулую суботу прайшло першынство ДУА “Ганцавіцкі РЦДЮТ” па рускіх шашках сярод навучэнцаў 2003-2004 гадоў нараджэння і маладзей. Спаборніцтва, уУ 18

Дазволена паляванне на зайца

Хотите узнать больше? У адпаведнасці з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання ў арандаваных паляўнічых угоддзях установы “Ганцавіцкая раённая арганізацыйная 17

Внимание: «прямая телефонная линия»!

Хотите узнать больше? Внимание: «прямая телефонная линия»! 21 октября 2017 года с 9.00 до 12.00 часов заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Григорян 17

Глабальныя і лакальныя пытанні аднолькава важныя

Хотите узнать больше? Дэпутат беларускага парламента па Баранавіцкай сельскай акрузе №7, якая ўключае ў сябе і частку Ганцавіцкага раёна, старшыня Пастаяннай камісіі 18