Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У іх вучацца,іх паважаюць…

У гарадскім Доме культуры прайшоў урачысты сход, прысвечаны Дню настаўніка.

На пачатку мерапрыемства да педагогаў раёна звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Саланевіч. Ён адзначыў, што Дзень настаўніка — гэта адно з самых хвалюючых свят для кожнага чалавека, таму што ўсе мы вучыліся ў школе і на наша станаўленне як асобы вялікую ролю адыгрывалі менавіта настаўнікі. Кіраўнік раёна выказаў словы падзякі ўсім педагогам раёна, а таксама пажадаў ім здароўя, творчых поспехаў і павагі вучняў.

Аляксандр Паўлавіч уручыў граматы раённага выканаўчага камітэта настаўніку пачатковых класаў ДУА “СШ № 2 г. Ганцавічы” І. М. Мяцельскай і выкладчыку агульнаадукацыйных дысцыплін УА “Ганцавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” Т. В. Палуян. Падзячныя пісьмы  райвыканкама з рук кіраўніка раёна атрымалі настаўнік рускай мовы і літаратурнага чытання ДУА “Ганцавіцкая дапаможная школа-інтэрнат” К. Ю. Баброўская і бібліятэкар ДУА “Люсінскі дзіцячы сад — сярэдняя школа” З. Р. Занька.

З віншаваннямі да ўсіх педагагічных работнікаў Ганцаўшчыны звярнулася і начальнік аддзела адукацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Надзея Здрок. Акрамя таго, Надзея Уладзіміраўна ўручыла граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь настаўніку пачатковых класаў гімназіі г. Ганцавічы С. І. Дзенісеня, выхавальніку  ясляў-сада № 5 М. І. Заяц, настаўніку пачатковых класаў СШ № 1 Р. Б. Міхлюк і выхавальніку  ясляў-сада № 7 С. У. Фартавой. Таксама Н. У. Здрок узнагародзіла ганаровымі граматамі аддзела адукацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму шматлікіх работнікаў устаноў адукацыі раёна, якія сваёй працай унеслі значны ўклад у развіццё сістэмы адукацыі раёна.

Самыя цёплыя словы ўдзячнасці ў адрас ветэранаў педагагічнай працы гучалі з вуснаў старшыні райкама прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі Юрыя Андрэйчыка. Ён таксама ўручыў падзячныя пісьмы і падарункі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама і абласнога камітэта прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі. Іх удастоены заслужаныя настаўнікі Рэспублікі Беларусь Любоў Кліменцьеўна Вярбіцкая, Марыя Міхайлаўна Курловіч, Марыя Ігнацьеўна Антошчанка і Паліна Уладзіміраўна Новік.

Да прысутных у зале настаўнікаў са сцэны таксама звярталіся старшыня раённай арганізацыі “Белая Русь” Віктар Супрун, ветэран педагагічнай працы Марыя Паўловіч і іншыя калегі з устаноў адукацыі Ганцаўшчыны.

Тое, што настаўнікі — людзі творчыя, пацвердзілі і музычныя нумары ў іх выкананні, якія гучалі са сцэны ГДК для ўсіх прысутных. Не засталіся ўбаку і вучні, якія сваімі цудоўнымі творчымі нумарамі падарылі настаўнікам сапраўднае свята.

Уладзімір САКАЛОЎ.

Фота Алы ПЯТЛІЦКАЙ.

У іх вучацца,іх паважаюць…

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Які прыбытак ад гарэлкі?

Хотите узнать больше? Фото из сети Урад вывучыць пытанне аб павышэнні ўзросту пакупнікоў алкагольных напояў да 21 года. Размова аб гэтым нядаўна ішла Фото из сети Урад 14

Лекарств стали покупать меньше

Хотите узнать больше? Фото из сети Странная тенденция наметилась на рынке медицинских препаратов. Заметно снизились продажи лекарственных средств. Скажем, фактически на 21

Поздравление от руководства района с Днем спасателя

Хотите узнать больше? Поздравление от руководства района с Днем спасателя Уважаемые сотрудники и ветераны районного отдела по чрезвычайным ситуациям! Примите сердечные 17

График проведения единых информационных дней в 2018 г.

Хотите узнать больше? График проведения единых информационных дней в 2018 г. 16

На страже семейного равновесия

Хотите узнать больше?   Фото автора В период развития школы XXI века в центре внимания, как и прежде, стоит ребёнок. Но без совместной Фото автора В период развития 28

Профилизация — общемировая тенденция

Хотите узнать больше? В белорусские школы возвратилось профильное образование. Теперь знания на повышенном уровне по отдельным предметам можно получить не только в 31

Развиваем эмоционально-волевую сферу дошколят

Хотите узнать больше? Будик Алеся Анатольевна, педагог-психолог яслей-сада № 2 г. Ганцевичи, молодой, но достаточно энергичный и творческий сотрудник. Занятия с 17

Ні холадна, ні горача, або Чаму я не хачу быць на выбарах пабочным назіральнікам

Хотите узнать больше? 18 лютага 2018 года ў Беларусі пройдуць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. Як звычайна, перад важнай палітычнай падзеяй18 лютага 17